Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

1 Перыяд - Наваградскі

На пачатку 13 ст. на беларускіх землях існавалі 30 княстваў. Асновы ВКЛ заклаў Міндоўг (1236-1263 гг.), быў забіты. Паводле хронікі Літоўскай і Жамойцкай, нальшчанскі князь Даўмонт такім чынам адпомсціў Міндоўгу за тое, што той сілай забраў яго жонку. Панаванне Міндоўга стала першым этапам знішчэння племяннога ладу і стварэння новай структуры ўлады.

Яго справу працягнуў сын Войшалк (1263-1268 гг.) – загінуў ад рук Данілы Галіцкага, здолеў далучыць Нальшчанскую зямлю, зеселеную балтамі і Дзяволтву (усходня частка цяперашняй Літвы).

Пры князю Тройдзені, пляменніку Міндоўга (1270-1282 гг.), заходнія балты (прусы) і яцвягі, якія ратаваліся ад крыжакоў, былі пераселены на беларускія землі ў наваколлі Слоніма і Гародні.

Віцень (1255-1316 гг.) – ВКЛ асабліва ўмацавалася пры ім знутры, дабіцца яе палітычнага адзінства. Пры ім удзельныя князі не прэтэндуюць на Наваградскі трон. Віцень мячом уціхамірыў жамойтаў, якія хацелі пайсці на саюз з крыжакамі супраць ВКЛ. Ад Віценя ідзе наш гістарычны герб "Пагоня"(1293 г.), з канца 13 ст. зрабіў гербам Наваградка, потым гербам вялікіх князёў літоўскіх, а з 1384 г. – дзяржаўны герб ВКЛ: Іпацьеўскі летапіс падае: "рыцар збройны на кані з мечам, еже ныне наречут Погоня". Са смерцю Віценя (1316 г.) закончыўся Навградскі перыяд ВКЛ, перыяд станаўлення і ўмацавання ВКЛ.

Сыны: Воін стаў Полацкім князем, далучаны да ВКЛ у 1307 г, ваяваў з крыжакамі (зрабіў 16 паходаў). Сын Федар ваяваў з Польшчай, зрабіў 9 паходаў.

2 Перыяд – Віленскі

25 гадоў уладарыў у ВКЛ Гедымін (1275-1341 гг.).

З 1316 г. сын Віценя, па некаторых звестках брат (дынастыя Гедымінавічаў). Пры ім пачынаецца віленскі перыяд ВКЛ, тэрыторыя якога павялічылася прыкладна ў 3 разы. Яна ўключала каля 80% сучаснай тэрыторыі Беларусі. У 1323 годзе ён перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню, якая заставалася стольным горадам да канца 18 ст., бо Наваградак стаў пастаянным аб'ектам крыжацкай агрэсіі, што падрывала эканоміку і палітычнае значэнне Наваградскай зямлі – разбуралася, рабавалася, знішчалася Наваградская зямля. Першая назва Вільні – Крыў-горад – на рацэ Вілія. Вільня – гэта святыня для беларусаў, цэнтр беларускай культуры, адукацыі, навукі, нацыянальнага руху з 16 да пач. 20 ст.

Пры Гедыміне і яго наступніках (Альгердзе, Вітаўце і інш.) пачаўся перыяд бурнага тэрытаряльнага росту дзяржавы, што вывела яе ў лік найбуйнейшых тагачасных дзяржаў Еўропы. Гедымін пашырыў межы і ўплыў ВКЛ на ўсходне-славянскі поўдзень і ўсход.

Пры Гедыміне поўная назва пасады дзяржаўнага кіраўніка стала гучаць так: "кароль Літвы і Русі", "кароль літоўцаў і многіх рускіх", адпаведна "каралеўства ліцвінаў і русінаў". Пад назвай "рускія" меліся наўвазе жыхары беларускіх зямель: Віцебскай, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У выніку гэтага дзяржава атрымала назву "Вялікае княства Літоўскае і Рускае". Пад "Літвой" тады разумелася тэрыторыя верхнга і сярэднага Панямоння, а пад "Руссю" – верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней (у першай палове 15 ст.), калі была далучана Жамойція – заходняя частка сучаснай Літвы, дзяржава атрымала поўную назву "Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае". Часцей ужывалася скарочаная назва – ВКЛ.

Фарміраванне тэрыторыі ВКЛ

  1. Гедымін зрабіў 2 паспяховыя паходы на поўдзень ў 1321-1322 гг. і далучыў да ВКЛ "манархію Кіеўскую, Валынскае і Северскае княствы аж да Пуціўля (за Кіевам на 50 міль, згадваецца ў Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай)". Але канчатковы пераход Кіева да ВКЛ адбыўся ў 1362 годзе пры Альгердзе.

  • Гедымін уключыў у склад ВКЛ Віцебскую, Берасцейскую, Менскую, Тураўскую і Пінскую землі – большую частку зямлі сучаснай Беларусі частку Латвіі

  • Падляшша (тэрыторыя сучаснай Польшчы)

  • Смаленск стаў саюзнікам Гедыміна (Гедымін аддаў дачку замуж за сына маскоўскага князя Івана Каліты)

  • Цвярскі князь Дзмітрый (зяць Гедыміна, за якога пайшла замуж дачка Марыя) падпарадкаваў Вязьму

  • Польскі кароль (зяць Гедыміна, аддаў яму сваю дачку Альдону).

У выніку Гедымін назваў дзяржаву "ВКЛ (верхняе і сярэдняе Панямонне)

і рускае" (Падняпроўе і сярэдняе Падзвінне).

Палітычная мудрасць Гедыміна заключаецца ў тым, што далучаючы да ВКЛ іншыя тэрыторыі, ён гарантаваў ім аўтаномію, захоўваў мясцовыя законы, правы і ўладанні мясцовых феадалаў і іншых слаёў. Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры ім стаў наступны: "Не рушыць даўніны, не ўводзіць навізны". Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ, пераемнасць у палітычным і грамадскім жыцці. Для пашырэння межаў Гедымін выкарыстоўваў розныя сродкі:

  • дынастычныя саюзы

  • шлюбы сваіх дзяцей

  • палітычныя пагадненні

  • ваенную сілу.

Асаблівых поспехаў Гедымін дамогся сваёй усходняй палітыкай з прынцыпам негвалтоўнага далучэння новых зямель Русі. Адным з галоўных фактараў, які спрыяў працэсу збірання земляў вакол літоўскай дынастыі – антытатарская палітыка літоўскіх князёў. Да моцнага ВКЛ як альтэрнатывы ханскай уладзе хіліліся і заходнія землі Вялікарасіі, для элітаў якіх вялікаўладзімірскі князь быў стаўленікам Залатой Арды.

Другім выйгрышным момантам палітыкі вялікага князя літоўскага была рэлігійная талерантнасць.

З княжання Івана Каліты (1325-1340 гг.) стала хутка ўзрастаць моц Масквы. Іван Данілавіч імкнуўся захоўваць добрыя адносіны як з Ардой, так і з ВКЛ. Ён ў 1333/34 гг. ажаніў свайго сына Сямёна з Гедымінавай дачкой Аўгустай. Гедымін парушыў мір і ў адказ на тое вялікі князь маскоўскі спаліў залежныя ад ВКЛ гарады Смаленскай зямлі. Так Масква ўпершыню адкрыта выступіла супраць ваенных заваёў ВКЛ. Аднак ваенны канфлікт не паспеў перарасці ў вайну. Маскоўскае княства стала ўмацоўвацца дзякуючы новай палітыцы Залатой Арды: хан Узбек паставіў на мэце умацаваць Маскву як супрацьвагу літоўскай экспансіі. У 1339/1340 гг. Залатая Арда прыступіла да ажыццяўлення праграмы маскоўска-татарскага націску на ВКЛ.

Магчыма, Гедымін дасягнуў бы большых поспехаў у аб'яднанні ўсходніх славян, але пастаянна перашкаджалі крыжакі (Тэўтонскі ордэн). Пры Гедыміне на ўсёй заходняй мяжы будуюцца крэпасці (Вільня, Трокі, Ліда, Крэва). Ад ядра крыжакаў у 1341 годзе (у Медніках) Гедымін і загінуў.

  1. Дастойна супрацьстаяць ворагам будзе старэйшы сын Гедыміна, Альгерд (1296-1377 гг.) (у Вільні) і ягоны брат Кейстут (княжыў з 1345 г.) (у Троках). Зоны ўплыву Альгерда – ўсходняя палітыка (татара-манголы + маскоўцы), Кейстута – крыжакі.

Пры Альгердзе ВКЛ вырасла ў магутную еўрапейскую дзяржаву, з якой вымушаны былі лічыцца і нямецкі ордэн, і татара-мангольская Залатая Арда і іншыя магутныя суседзі. Пры Альгердзе тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш чым у 2 разы. Такім чынам, завяршылася аб'яднанне тэрыторыі сучаснай Беларусі ў складзе ВКЛ.

Пасля смерці Альгерда ў 1377 годзе пасад у Вільні дастаўся не Андрэю Альгердавічу, а Ягайлу, які не стаў дастойным пераемнікам бацькі ў збіранні ўсходне-славянскіх зямель вакол Вільні. Пачнецца барацьба паміж братамі (іх 12) за галоўны трон + сын Кейстута Вітаўт.

1385 г. – падпісана Крэўская ўнія. Палякі паставілі Ягайлу ўмову: прыняць каталіцызм самому і прымусіць да гэтага прыдворных, і тады ён становіцца Каралём Польскім і князем ВКЛ.

Палітыка Ягайлы па акаталічванню беларусаў выклікала незадаволенасць вярхоў ВКЛ. Гэтыя настроі выкарыстаў Вітаўт, сын Кейстута і ўнук Гедыміна (1350-1430 гг.). 3-гадовая барацьба паміж Вітаўтам і Ягайлам завяршылася Вострынскім пагадненнем (ля Ліды) у 1392 г. Яно фактычна перакрэсліла Крэўскую ўнію.

& Вітаўт княжыў 38 гадоў у ВКЛ, Ягайла – 48 у Польшчы

Вітаўт – самы выдатны дзяржаўны дзеяч ВКЛ, ён прыйшоў да ўлады ў вельмі неспрыяльны час (барацьба католікаў і праваслаўных за незалежнасць ад Польшчы), таму прабіцца наверх і ўтрымацца там мог толькі вельмі таленавіты, здольны чалавек, які часта шукаў падтрымку ў крыжакаў. Яго мараль, метады барацьбы за ўладу выклікаюць розныя пачуцці: ён прадоўжыў аб'яднанне ўсходне-славянскіх зямель.

Здабыткі Вітаўта:

  • 1395 г. – канчаткова падпарадкаваў Смаленск

  • далучыў паўднёвую Падолію

  • дамогся прызнання сваёй улады над расійскім Ноўгарадам

  • пад пратэктарат ВКЛ трапіла Разанскае княства і Пскоў.

Напрыканцы 14 ст. Вітаўт распаліў у сабе вельмі шырокія амбіцыі (пасля 1380 года хан Мамай быў забіты, на яго месца прыйшоў Тахтамыш, які ў 1382 годзе зрабіў паспяховы паход на Маскву, захапіў яе і спаліў. Але ў гэты час з поўдня на Залатую Арду зрабіў паход Тамерлан, які ўшчэнт разбіў войскі Тахтамыша).Тады Вітаўт запрасіў Тахтамыша да сябе, аддаў яму горад Ліду (засяленне татар у ВКЛ). Вітаўт марыў стварыць самую магутную ў Еўропе літоўска-славянскую дзяржаву, далучыўшы Масковію (заключыў з ёй саюз), аддаў замуж сваю дачку Соф'ю за Маскоўскага князя Васіля І. Вітаўт рыхтаваў паход супраць татарскай арды з ханам Тахтамышам, у Лідскім замку яны дамаўляліся пра тое што "Я цябе пасаджу на Ардзе і на Сараі, і на Балканах, і на Астрахані, і на Азове, і на Заяцавай Ардзе, а ты мяне пасадзі на Маскоўскім вялікім княжанні і на Ноўгарадзе Вялікім,і на Пскове,а Цвер і Разань маі ёсць, а немцаў і сам вазьму". Гэтым планам не ўдалося здзейсніцца. 12 жніўня 1399 года ля ракі Ворскла войскі Вітаўта і Тахтамыша былі разбіты аб'яднанымі сіламі залатаардынскіх ханаў. У 1425 годзе пасля смерці Васіля І, Соф'я прыняла васальную залежнасць ад ВКЛ (ненадоўга). Пры Вітаўце ВКЛ займала найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю 900 тыс. кв.км. – ад Нёмана і Дзвіны да нізоўя Дняпра і Днястра да прычарнаморскіх стэпаў. На ўсходзе мяжа праходзіла 150 км ад Масквы. Памёр Вітаўт у 1430 годзе, а ўлада перайшла да брата Свідрыгайлы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]