Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

6. Этнічныя адметнасці беларусаў, іх антрапалагічны склад, асаблівасці характару, імены і прозвішчы.

Складанасці гістарычнага лёсу беларусаў(страта дзяржаўнасці за апошнія 2 стагоддзі, знішчэнне нацыянальнай інтэлігенцыі не перапынілі этнічнай кансалідацыі нашага народу). Ён здолеў аформіцца ў самастойную нацыю, якая мае сваю мову, тэрыторыю, дзяржаву, культуру, жыве ў адзінай эканамічнай прасторы. Беларускі этнас вызначаецца адметнымі нацыянальнымі рысамі (характарам, ментальнасцю, што адрознівае яго ад іншых).

  1. Важнейшая этнічная адметнасць – беларуская мова (згодна перапісу 1989 года – 77,7% беларусаў – родная беларуская мова, а ў 1999 годзе пытанне аб роднай мове не ставілася). Беларуская мова адносіцца да славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і. Пачала фарміравацца у 10-13 ст. (як старажытнабеларуская), паступова пранікла ў царкоўную літаратуру і выцясніла царкоўна-славянскую. Яе росквіт прыпадае на часы ВКЛ (Ф.Скарына выдаў 23 кнігі Бібліі да 1519 года, дзе назіралася спалучэнне народнай гаворкі і царкоўна-славянскай мовы), а ўжо С.Будны і В.Цяпінскі пісалі толькі на роднай мове.

Лёс беларускай мовы цяжкі: забаранялася Польшчай (1696 г.), Расіяй (1840 г.), у 1990 г. атрымала статус дзяржаўнай, а з 1995 г. усталявалася двухмоўе. У выніку шматвяковай паланізацыі і русіфікацыі прэстыж беларускай мовы знізіўся нават у вачах саміх беларусаў. І сёння нам трэба кожны раз даказываць самім сабе, што мы – народ, нацыя і маем права на ўжыванне сваёй мовы. Дзяржаўная мова – гэта спосаб існавання, захавання і выжывання беларускага народа. Доўгі час насаджалася думка, што няма самабытнай мовы, што гэта дыялекты ці то польскай, ці то рускай. Але на самой справе яна вельмі старажытная (адносіцца да індаеўрапейскай моўнай сям'і ўсходнеславянскай моўнай групы). Блізасць беларускай мовы да індаеўрапейскай (да яе першаасновы) сведчыць пра тое, што наша мова:

  • атрымала ў спадчыну індаеўрапейскую лексіку

  • адметнасці: дзеканне, цеканне, ў нескладовае, дж

  • у бел. мове і санскрыце шмат слоў, якія маюць аднолькавае гукавое і сэнсавае значэнне (тата, маці)

  • у старажытнаіндыйскіх творах ёсць упамінанне крывічоў, але там няма слоў русь, паляне

  • шмат запазычанняў з іншых моў(з латыні – гонар, каляндар, сякеры; з татарскай – гарбуз, каза, дурань; з нямецкай – цукар, цэгла; з польскай – відэлец, здрада, скарб).

2. Дзяржаўнасць

Народ не можа існаваць без уласнай дзяржаўнасці і ў беларусаў яна была.

  1. Антрапалагічная характарыстыка беларусаў. Беларусы-частка вялікай еўрапеоіднай расы. Прыкметы:выступны нос і развіты трыцічны валасяны пакроў. Унутры вылучаюць 5 расавых тыпаў:

  • Атлантабалтыйскі

  • Беламора-балтыйскі

  • Сярэднееўрапейскі

  • Балкана-каўказкі

  • Індаміжземнаморскі

Большасць вучоных адносяць беларусаў да сярэднееўрапейскага тыпу. Прадстаўнікоў гэтага тыпу звязвае сярэдні рост, змешаны колер вачэй, сярэдні па шырыні выступны нос, пераважна светлы колер валасянога пакрова, светлы колер скуры.

Некаторыя вучоныя адносяць да беламора-балтыйскага тыпу,, адрозніваюшчыяся большым ростам і более светлым колерам скуры і валос.

  1. Нацыянальны характар. Беларусы маюць такія якасці, якія высока шануюцца ў любым чалавечым грамадстве: працавітасць, дабрыня, адказнасць, памяркоўнасць, цярплівасць, гасціннасць, адмаўленне ад гвалту і жорсткасці. Разам з тым ёсць і адмоўныя рысы: нерашучасць, канфармізм, кансерватыўнасць, інэртнасць (не будзе беларус рваць на сябе кашулю).

Альгерд Кваснеўскі сказаў У.Пуціну: "Мы, палякі. і вы, рускія, - славяне, але ў нас ёсць значнае адрозненне: мы, палякі, б'ёмся да першай крыві, а вы, рускія, да апошняй".

  1. Самабытны беларускі фальклор (легенды, паданні, казкі). Адзін з самых старажытных і багацейшых сярод усходнеславянскіх народаў.

  2. Побыт (народны каляндар, абрады, ежа, назвы месцаў).

  3. Імёны і прозвішчы. Прыкладна 2800 беларускіх імёнаў (каля 1700 мужчынскіх і 1100 – жаночых і іх народна-гутарковых варыянтаў). У 2000 годзе выдадзены слоўнік асабовых імёнаў (складальнік Сарока). У беларусаў склаліся самыя розныя імёны і прозвішчы. Прозвішчы на Беларусі з’явіліся ў 16-17 ст. Аславяненыя балты да сваіх прозвішчаў і імён дадавалі суфікс іч (Несцяровіч, Жылуновіч, Мірановіч). Уласныя імёны – імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі людзей, клічкі жывёл. Прозвішчы беларусаў маглі паходзіць ад:

  • назваў звяроў, птушак, насякомых (Заяц, Камар, Жук, Шпак)

  • ад назвы прафесіі, якой займаліся продкі (Каваль, Ганчар, Бандар, Пекар, Шавец)

  • ад назвы частак цела (Рука, Галава, Нос, Зуб)

  • ад назвы мясцовасці (Мсціславец, Загорскі, Пінчук, Ашмянец)

  • ад мянушак (Бабыль, Кулак, Ярош, Клім)

  • ад уласных іменаў продкаў (Антонаў – сын Антона, Левановіч, Фамін, Андраюк, Гаврылюк)

  • балцкага паходжання (Рагойша, Абламейка, Дамейка, Корбут)

  • ад назвы канкрэтных прадметаў (Кош, Лаза, Шуба, Завеса, Грыб)

Імёны беларусаў:

  • спрадвечнабеларускія: Яраслаў (Яр -сонца), Міраслаў (славіць мір), Надзея, Лада.

  • імкненне бацькоў падкресліць разумовыя і фізічныя якасці дзіця:Дабрыня, Самахвал

  • імкненне бацькоў адпужаць ад дзіця злых духаў і давалі “падманныя імёны” (Гадыш, Неўпакой, Дохля, Крывец)

  • імёны, запазычаныя з Польшы (Матэуш, Агнешка, Ружана, Ян, Жана)

  • імёны, запазычаныя ад скандынаваў (Вольга, Алег, Ігар)

  • праваслаўныя кананічныя імёны, прыстасаваныя да беларускай мовы: Іаан – Ян, Еўдакія – Аўдоцця.

  • у часы СССР з’явіліся “ідэалагічныя” імёны (Трактарына, Акцябрына, Аўрора, Прагрэс, Вілена, Індустрыя)

  • змены ў адценні імя ў залежнасці ад сітуацыі: Пётр, Пятрак, Пеця, Пятро, Пятрусь, Петрасюк, Пятроша.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]