Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

5. Паходжанне беларусаў.Канцэпцыі беларускага этнагенэзу.

Узнікненне чалавечага грамадства на Зямлі – доўгі і складаны працэс, які расцягнуўся на мільёны гадоў. Існуе некалькі гіпотэз аб паходжанні чалавека на Зямлі:

  1. дарвінісцская тэорыя жывёльнага паходжання чалавека (ад агульных продкаў чалавека і малпы – гуманоідаў). У былым СССР толькі яна прызнавалася за навуковую (марксісты прызнавалі).

  2. рэлігійная (аб стварэнні чалавека і сусвету Богам за 6 дзён).

  3. незямное паходжанне чалавека (з космасу).

На тэрыторыю Беларусі першыя людзі прыйшлі значна пазней – дзесьці каля 100-40 тыс. год да н.э. (палеаліт). Тэрыторыя нашай дзяржавы доўгі час была пакрыта леднікамі. Вядомы 3 буйныя і некалькі меншых па маштабу і часу працягласці абледзяненняў.

  1. Бярэзінскае – працягвалася 150 тыс. год (пачалося прыкладна 500-350 тыс год да н.э.).

  2. Дняпроўскае – доўжылася 190 тыс. год да.н.э. (300 тыс. – 110 тыс. год да н.э.).

  3. Валдайскае – працягвалася 7 тыс. год (90 тыс. год да н.э. – 83 тыс. год да н. э).

Хаця пасля яго наступіла пацяпленне, але леднік яшчэ доўгі час даваў знаць аб сабе (то адыходзіў, то зноў з'яўляўся). Ён даходзіў да лініі Пінск-Мазыр-Рэчыца-Гомель (па Прыпяці). Апошні леднік сышоў з бел. зямлі ў мезаліце. Найбольш старажытныя стаянкі, знойденыя на тэрыторыі Беларусі, датуюцца прыкладна 40-30 тыс. год да н.э. на Гомельшчыне (в. Бердыж і Юравічы Калінкавіцкага р-на).

Пісьмовая гісторыя пачалася пазней (кірыліца і глаголіца – 9 ст. н.э.) больш 1 тыс. год. З гэтага часу пачынаецца эпоха цывілізацыі, а да гэтага – дзікасціь, варварства.

Беларусы не былі першымі ў з'яўленні цывілізацый. У гэты час прыкладна:

  • 4 тыс. год да н.э. з'яўляецца цывілізацыя ў Егіпце і Месапатаміі

  • 3 тыс. год да н.э. – ў Індыі

  • 7 тыс. год да н.э – самая старажытная ў свеце – Шумерская (тэрыторыя сучаснага Ірака).

Праблема беларускага этнагенезу – самая дыскусійная і палітызаваная. Наконт паходжання беларусаў існуе шмат канцэпцый (лац. – спосаб разумення праблемы), некаторыя з іх – сфальсіфікаваны. Наша задача – не проста пералічыць некаторыя з іх, а даць навуковае абгрунтаванне рэальным і крытыку – фальсіфікаваным.

  1. Вялікаруская канцэпцыя паходжання беларусаў.

Усталявалася ў гістарычнай літаратуры з 19 ст. – яна сфальсіфікавана, існуе і сёння. Прыдумана расійскімі палітыкамі і гісторыкамі на сваю карысць, дзеля сваёй выгады. Яны хацелі апраўдаць далучэнне да Расіі беларускіх зямель у канцы 18 ст. (Кацярына ІІ загадала адліць медаль "Отторгнутое возвратих"). Ім выгадна было забыць першапачатковае значэнне слова "Русь", "русічы" – менавіта так называлі жыхароў усходніх раёнаў нашай краіны. І гэтыя назвы ніякага дачынення да Масковіі тады не мелі. Пазней Масковія стане называць сябе Руссю. Яшчэ ў "Аповесці мінулых гадоў" (12 ст.) сказана: "Изначально Русь сидела по Варяжскому (Балтскому морю)". Першы князь Рюрык прыйшоў ад варагаў, ад русаў. Кёнігсберг называўся сталіцай Прусіі, побач з Руссю. Гэта нямецкія гісторыкі і географы, што служылі ў Расіі пры Пятры І і пазней, пастараліся выкарчаваць назву Русь з назваў прыбалтыйскіх зямель і захапіць іх. Яшчэ Іван Жахлівы, потым Аляксей Міхайлавіч і іншыя маскоўскія цары, ведучы войны за выхад на Балтыку, захоплівалі нашы землі (бо мінаваць немагчыма), лічылі патрэбным "клапаціцца" аб беларусах-адзінаверцах з маскоўцамі. Пасля далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі ў канцы 18 ст., праводзячы перапісы, рэлігію ставілі, як галоўную этнічную адметнасць усіх праваслаўных, пісалі рускімі, а ўніяцтва забаранілі, перагналі ў праваслаўе. З 1840 г. нават назва "Беларусь" была забаронена – ўсталявалася Паўночна-Заходні край. Няма беларусаў, а ёсць сапсаваныя польскім уплывам рускія. Але на самой справе так не было!

  1. Вялікапольская канцэпцыя (прыдумана палякамі) ўзнікла ў 20-я гг. 20 ст.(некаторыя і зараз яе прызнаюць). Згодна з ёй, беларускія землі называлі ўсходнімі крэсамі Польшчы (ускраіна), а беларусаў – палякамі, сапсаванымі расейскім уплывам. Тлумачэнне наступнае: доўгі час жылі ў адной дзяржаве, утварылася Рэч Паспалітая + Крэўская ўнія + 7 дынастычных уній. Гістарычна барацьба Расіі і Польшчы за беларускія землі закончылася ў 1921 годзе Рыжскім дагаворам, па якому Заходняя Беларусь адышла да Польшчы. У 1939 годзе (згодна пакту Молатава-Рыбентропа) да СССР далучылася Заходняя Беларусь. Пад час ІІ Сусветнай вайны акаўцы (армія Краёва) выступіла за вяртанне ім Заходняй Беларусі. Гэта канцэпцыя таксама фальсіфікатарская, выгадна Польшчы, не мае навуковай асновы.

  2. Крывіцкая і крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая канцэпцыі. Яны таксама недакладныя. У пачатку 20 ст. Вацлаў Ластоўскі выступіў супраць вялікадзяржаўных памкненняў Расіі і Польшчы, прапанаваў лічыць беларусаў як этнас, які існуе асобна ад рускіх і палякаў. Незалежнае паходжанне беларусаў ён выклаў у крывіцкай канцэпцыі (у фантастычным апавяданні "Лабірынт"). У прыватнасці, ён даказаў, што ў 9-13 стст. крывічы мелі сваю незалежную дзяржаву, што яны – прамыя продкі беларусаў, але тады ён не ведаў, што на беларускіх землях жылі балты. Атрымліваецца, што да з'яўлення крывічоў тут нікога не было. Ён сцвярджаў, што беларусы мелі больш чым 1000-гадовае дзяржаўнае кіраванне. За гэтае меркаванне аўтар і загінуў. Недакладнасць гэтых канцэпцый заключаецца ў тым, што славяне прыйшлі на беларускія землі толькі ў 6 ст н.э. (на поўдзень), а на поўнач – у 9 ст.н.э., то атрымліваецца, што да гэтага часу нібыта нікога і не было на Беларусі, але гэта не так. Стаянкі ля вёсак Юравічы і Бердыж сведчаць, што прыкладна 30 тыс. год да н.э. тут ужо жылі людзі, а не толькі з 6 ст. н.э. Акрамя таго, вядома, што крывічы, дрыгавічы і радзімічы зніклі са старонак летапісаў у сярэдзіне 12 ст., а беларусы як этнас сфарміраваліся ў сярэдзіне 13 ст. Храналагічная лакуна сведчыць пра недасканаласць доказу.

Вядомы беларусазнавец Я.Карскі, гісторык-славіст У.Пічэта распрацавалі крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкую канцэпцыю. Яна сцвярджае, што продкамі беларусаў з'яўляюцца племянныя аб'яднанні ўсходніх славян – крывічы-палачане, што жылі па цячэнні Заходняй Дзвіны, дрыгавічы – жылі на тэрыторыі Прыпяцкага Палесся паміж Прыпяццю і Дзвіной – і радзімічы, якія пасяліліся на рацэ Сож.

  1. Старажытнарускай народнасці (Кіеўская Русь). З яе паходзяць рускія, беларусы, украінцы. Канцэпцыя створана савецкімі гісторыкамі ў сярэдзіне 50-х гг. 20 ст. (этнограф Токараў, В. Маўродзін) для апраўдання фарміравання штучнай адзінай супольнасці людзей у СССР – савецкага народа. Згодна з ёй, вытокамі беларускага, украінскага і рускага народаў з'яўляецца старажытнаруская народнасць – усходнеславянская этнічная супольнасць, што склалася ў 9-10 стст. у Сярэднім Прыдняпроўі ў выніку змешвання крывічоў, дрыгавічоў, драўлян, севяран і інш. Гэта канцэпцыя зыходзіла з таго, што з пачатку каланізацыі ўсходнімі славянамі (з 6-7 ст. н.э.) зямель сучаснай Украіны, Беларусі і часткі Расіі – была створана адзіная старажытнаруская дзяржава з цэнтрам у Кіеве – з адзінай мовай, культурай, традыцыямі, адзіным лёсам. Гэта значыць, што быў створаны адзіны старажытнарускі этнас. Пасля распаду Кіеўскай Русі ў 12 ст. на мноства дробных княстваў распаўся і адзіны старажытнарускі народ на 3 (рускія, беларусы, украінцы), якія нават на генетычным узроўні праз усю гісторыю захавалі імкенне да ўз'яднання ў новай супольнасці СССР – савецкі народ. Бальшавікі заўсёды былі інтэрнацыяналістамі, бо лічылася, што пры камунізме нацый не будзе. А Хрушчоў казаў беларусы першымі прыйдуць да камунізма. Але, як вядома з гісторыі, на самой справе не было агульнай старажытнарускай дзяржавы Кіеўскай Русі, у якую б увесь час ўваходзіла Полацкае княства. З 500-гадовай гісторыі толькі кароткі час яно трапляла пад залежнасць ад Кіева. Прыход усходніх славян на гэтыя землі звязаны са змешваннем з карэнным, больш колькасным насельніцтвам. Але народы фарміраваліся на рознай этнічнай аснове:

  • беларусы (славяне+балты)

  • украінцы (славяне+сарматы (іранскія плямёны))

  • рускія (славяне+фіна-ўгорцы).

Менавіта даславянскае насельніцтва беларусаў, украінцаў і рускіх прадвызначыла рознасць 3 усходне-славянскіх народаў, т.ч. ніякай агульнай калыскі не існавала, ды і антрапалагічны выгляд таксама розны.

5. Славянская (славяна-балцкага паходжання) канцэпцыя. Навукова абгрунтаваная. Паводле яе, продкамі беларусаў з'яўляюцца як славяне, так і балты, якія жылі тут каля 2 тыс. год да н.э. перад славянскай каланізацыяй. Нашы продкі – славяне на балцкім субстраце (падаснове). Сведчанняў гэтаму шмат:

  • археалагічныя даныя (жыллё, прылады працы, пахаванні, упрыгожанне, татэмы, уласцівыя балтам)

  • гідраніміка

  • тапаніміка

  • этнаграфічныя даныя (імёны і прозвішчы)

  • лінгвістыка

  • антрапалогія (знешні выгляд беларусаў).

Цікава, што першым аб балцкім паходжанні беларусаў сказаў расійскі археолаг Валянцін Сядоў (у 1970 г.), надрукаваў даследаванне, дзе абгрунтаваў балцкую аснову (субстрат) у працэсе этнагенезу (фарміравання) беларусаў. Літоўцы – Балтарусія, латышы – балтакрывія і зараз называюць. Прыхільнікі гэтай тэорыі бачаць вытокі беларусаў у славянізацыі балтаў. Карані беларускага этнасу ўзыходзяць да таго часу, калі славяне рассяліліся ў Верхнім Падняпроўі і суседніх абласцях. У выніку асваення славянамі тэрыторыі Беларусі, дзе раней жылі балты, у 8-9-стст. склаліся этнічна блізкія паміж сабой супольнасці ўсходнеславянскага насельніцтва: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, часткова валыняне, драўляне і севяране, якія названы ў летапісах. На іх аснове і ўтварыўся старабеларускі этнас.

У сталіцы БССР яна выклікала паніку, мінскі гісторык Л.Абэцэдарскі сказаў пра яе, што гэта справа рук прыхільнікаў амерыканскага імперыялізму. У гэты час нават адмянілі правядзенне канферэнцыі па гэтай тэме, а таксама знялі з кіруючых пасад навукоўцаў, якія падзялялі гэтае меркаванне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]