Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

54. Усталяванне і дзейнасць акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі. Эканамічная, сацыяльная і ідэялагічная палітыка фашыстаў. Беларускія калабаранты.

  1. Адразу пасля акупацыі ўся тэрыторыя Беларусі была падзелена на пяць частак:

  • усходнюю, якая кіравалася армейскім тылам групы арміі "Цэнтр"

  • паўднёвую, далучаную да рэйхскамісарыята "Украіна"

  • заходнюю, увайшла ў склад Усходняй Прусіі

  • паўночную, якая стала часткай генеральнай акругі "Літва"

  • цэнтральную – генеральная акруга Беларусь на чале з генеральным камісарам Вільгельмам Кубэ.

Ва ўсіх гэтых частках акупацыйны рэжым быў вельмі жорсткім. Амаль кожная аб'ява ці загад акупацыйных улад заканчваўся пагрозай расстрэлу. Была ўведзена практыка браць ні ў чым непавінных людзей у якасці заложнікаў і іх расстрэльваць або вешаць. За забітага на тэрыторыі Беларусі аднаго салдата нямецкай арміі караліся смерцю 10 чалавек мірнага насельніцтва, а за афіцэра – 30 чалавек. Алена Мазанік – беларуска, якая прынесла кошык з журавінамі, у якім была бомба і падклала яго пад падушку Вільгельма Кубэ. За яго забойства ў Мінску гітлераўцы расстралялі 3 тысячы нявінных. Уся тэрыторыя рэспублікі была пакрыта густой сеткай канцэнтрацыйных лагераў, у тым ліку быў Трасцяецкі лагер смерці пад Мінскам, у якім фашысты знішчылі больш 500 тысяч чалавек.

Генацыд беларускага народа быў загадзя распрацаваны ў адпаведнасці з так званым генеральным планам "Ост"(Усход). Па гэтаму плану меркавалася 75% насельніцтва Беларусі часткова знішчыць, а астатніх перасяліць у Сібір. 25% планавалася анямечыць і выкарстоўваць на прымітыўных работах. Хоць гэты план і трымаўся ў строгім сакрэце, яго выкананне пачалося ўжо з першых дзён акупацыі. Знішчаліся ў першую чаргу камуністы, яўрэі і цыганы, а таксама тыя, хто падтрымліваў партызан. За час акупацыі фашыстамі было забіта амаль 1,5 мільёна чалавек мірнага насельніцтва.

Але спачатку імкнуліся дабіцца ад асноўнай масы насельніцтва калі не лаяльнасці, то хоць нейкай нейтральнасці да ваенна-палітычных падзей. Нямцкія ўлады сталі адпускаць дамоў ваеннапалонных, калі іх у лагеры знаходзілі родзічы-беларусы, быў дазволены прыватны бізнес, прыватная практыка ўрачоў і аптэкараў, дапускалася ўладанне невялікімі прадпрыемствамі, майстэрнямі і гандлёвымі лаўкамі. У Заходняй Беларусі падаткі ў сялян былі значна меншымі, чым пры савецкай уладзе. Па ўсёй Беларусі больш прывабнай выглядала палітыка акупантаў адносна свабоды веравызнання і рэлігійных спраў. Каб супаставіць сябе "бязбожнай" савецкай уладзе, немцы дазвалялі рамантаваць і будаваць новыя цэрквы, нават сачылі, каб багаслужэнне ішло на беларускай мове, спрабавалі рэалізаваць на Беларусі ідэю аб стварэнні аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Да каталіцкай канфесіі адносіліся адмоўна, лічачы ксяндзоў уяўнымі ідэолагамі нацыянальнага і антыфашысцкага руху.

Фактычны ва ўсіх краінах, акупаваных нямецка-фашысцкай арміяй, узнікла такая з'ява, як калабарацыя. Першыя калабаранты паявіліся ў Нарвегіі і Францыі. Гэта былі асобы, арганізацыі, гаспадарчыя адзінкі і сродкі інфармацыі, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі па палітычных, ваенных, гаспадарчых і адміністратыўных справах. Беларуская калабарацыя таксама супрацоўнічала ў гэтых справах, але сфарміравалася яна з людзей розных эканамічных, палітычных, і маральных поглядаў і прыярытэтаў. Іх можна падзяліць на 4 групы:

1. Пакрыўджаныя савецкай уладай людзі, або тыя, каму савецкая ўлада не падабалася з-за сваёй несправядлівасці, надзвычайнай жорсткасці, безгаспадарчасці, прымусовай калектывізацыі, бязбожжам і інш. Многія не маглі дараваць ёй "галадамор" 1932-1933 гадоў, ГУЛАГ і зверствы НКУС.

2. Значную частку калабарацыі састаўлялі людзі, якія абставінамі лёсу вымушаны былі служыць у акупантаў.Трэба было неяк жыць, карміць дзяцей, старых і хворых. Вядома, што заводы і фабрыкі ўзрываліся пры адступленні Чырвонай Арміі, вывозілася жывёла, хлеб, нават паліліся нязжатыя хлебныя нівы. Савецкую ўладу не турбавала, як і з чым будуць жыць пакінутыя ёю пад акупацыяй людзі. Да гэтай часці калабарацыі адносяцца многія з амаль 640 тысяч ваеннапалонных, узятых падчас баёў на беларускай зямлі. Перад кожным з іх немцамі была пастаўлена альтэрнатыва: служба акупантам, або галодная, пакутлівая смерць.

3. Была таксама і такая катэгорыя людзей, якія хацелі паўладарнічаць, маючы ўладу над другімі, магчымасць смачна паесці і добра выпіць за чужы кошт. Сярод іх было даволі многа асоб з крымінальнай псіхалогіяй або проста закончаных злачынцаў.

4. Прадстаўнікі нацыянальнага беларускага руху. Яны прыехалі з-за мяжы, дзе апынуліся пасля эміграцыі ў 1918 годзе першага беларускага нацыянальнага ўраду – БНР. Большасць з іх мінімум з'яўляліся актыўнымі функцыянерамі яго структуры. Гэтая частка калабарацыі была нядрэнна арганізавана і ідэалагічна аформлена. Вакол яе групіравалася ў асноўным беларуская калабарацыя, з ёй афіцыйна падтрымлівала сувязь акупацыйная ўлада.

Віднае месца ў беларускай калабарацыі займалі кіраўнікі беларускага нацыянальнага руху І.Ермачэнка, В.Захарка, Р.Астроўскі, В.Гадлеўскі, Н.Абрамава і іншыя. У кастрычніку 1941 года з дазволу немцаў была створана на чале з І.Ермачэнкам Беларуская народная самапомач (БНС) з функцыямі арганізацыі здароўя, грамадскай апекі, культурнага жыцця.

У чэрвені 1943 года моладзі было дазволена стварыць нацыянальную антысавецкую арганізацыю "Саюз беларускай моладзі"(СБМ). Членамі яе мог быць кожны беларус ва ўзросце ад 10 да 20 гадоў, даўшы пісьмовы доказ аб сваім арыйскім паходжанні і жаданні служыць нацыянал-сацыялістычнай справе. Гэтая арганізацыя паспела дасягнуць 11 тысяч чалавек. Нямецкія ўлады дазволілі выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку: герб "Пагоня" і Бел-чырвона-белы сцяг.

У канцы 1943 года было абвешчана аб стварэнні Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР). Гэта было ўжо накшталт уладнай структуры. Пасаду прэзідэнта БЦР заняў Р.Астроўскі. Галоўнай мэтай на той час была мабілізацыя ўсіх нацыянальных сіл Беларусі на барацьбу з бальшавізмам ва ўсіх яго праявах і выкананне культурна-асветніцкай функцыі замест распушчанай БНС. Для барацьбы з партызанамі, якія былі абсалютна прабальшавісцкімі, БЦР стварыла ў лютым 1944 года свае ўзброеныя сілы – Беларускую краявую абарону (БКА). Удалося арганізаваць 55 батальёнаў колькасцю не больш 40 тысяч чалавек. Апафеозам беларускай калабарацыі было скліканне Другога Ўсебеларускага Кангрэса, які пачаў сваю работу 27 чэрвеня 1944 года, за 6 дзён да прыхода ў горад савецкіх танкаў. Таму прынятыя на гэтым кангрэсе рашэнні ўжо не мелі ніякага значэння. Гэта быў канец беларускай калабарацыі, заканамерны фінал лідэраў беларускага нацыянальнага руху. Нянавісць да бальшавісцкай улады, якая была галоўнай перашкодай і ворагам нацыянальнага самавызначэння Беларусі, прывяла іх у фашысцкі лагер. Гэта тактычная памылка стала трагедыяй, бо з фашызмам змагалася ўся сусветная дэмакратыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]