Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

51. Пачатак Другой сусветнай вайны і палітыка Савецкага Саюза. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.

1 верасня 1939 года Гітлер рашуча пачаў вайну, напаўшы на Польшчу. Вялізарная перавага ў колькасці войск і якасці ўзбраення забяспечылі агрэсару хуткую перамогу. Праз 3 дні ад моманту нападу Францыя і Англія, звязаныя з Польшчай саюзным дагаворам, аб'явілі вайну Германіі. Так пачалася 2 сусветная вайна. Як бачым, галоўным віноўнікам развязвання вайны была Германія, але пэўная доля віны ёсць і ў Заходніх краінах (Анг., Францыя). Вялікая віна ляжыць і на кіруючых колах Савецкага Саюза. Згодна дагавору з Германіяй, на аснове сакрэтнага пратакола дывізіі Чырвонай Арміі 17 верасня перайшлі мяжу Польшчы. Гэты акт даў магчымасць народам зах.Украіны і зах.Беларусі з'яднацца са сваімі братамі на ўсходзе. Насельніцтва зах. Беларусі жадала ўз'яднання са сваёй усходняй палавінай, бо амаль 20 гадоў было бяспраўным і адбываўся працэс апалячвання. У выніку ўз'яднання тэрыторыя БССР павялічылася з 125,6 тыс. да 225,6 тыс кв. км, а насельніцтва – з 5,6 да 10,2 млн. чалавек.

Сам факт уз'яднання беларусаў з'яўляецца прагрэсіўным, таму што кожны этнас не павінен быць раз'яднаным і існаваць ва ўмовах панаваня над ім другіх нацыянальных культур. Такая сітуацыя стварае выдатныя ўмовы знішчэння раздзеленага этнасу на часткі. Таму нават беларускія нацыяналісты былі не супраць уз'яднання беларусаў, нават і на камуністычных умовах, якія яны не прымалі і змагаліся за іх ліквідацыю.

Вельмі нечаканым для беларусаў актам маскоўскай улады стала перадача буржуазнай Літве тэрыторыі Віленскага краю з горадам Вільняй. Беларусь пазбавілася 9,6 тыс. кв.км са сваёй духоўнай сталіцай, у якой літоўскае насельніцтва складала 3% і 19% - у Віленскім краі. У 1939 годзе Вільня стала Вільнюсам і быў выбраны сталіцай Літвы.

Пасля ўстанаўлення Сав. улады на тэрыторыі зах. Беларусі пачаліся кардынальныя змены. Была створана савецкая адміністрацыя, склад якой камплектаваўся ў асноўным з функцыянераў БССР і СССР. Былым членам кампартыі і камсамола зах.Беларусі КПЗБ і КСМЗБ, якія мужна ў глыбокім падполлі змагаліся супраць польскіх парадкаў і за ўз'яднанне з БССР Сав. улада не давярала. Яшчэ ў 1938 г. КПЗБ была распушчана, яе актыў быў вызваны ў СССР і растраляны ў Курапатах па ілжываму абвінавачванню, як польскія шпіёны. Новая ўлада нацыяналізіравала амаль усе прадпрыемствы, на якіх пачалася тэхнічная і арганізацыйная рэканструкцыя. Былі канфіскаваны гаспадаркі памешчыкаў і асаднікаў (-новыя кулакі, якія аселі на беларускіх землях, атрымаўшы яе значныя надзелы за актыўны ўдзел у Савецка-польскай вайне 1920 г.). Іх маёмасць і землі (1 млн. га) былі разданы батракам і беззямельным сялянам. Даволі няспешна пачалася арганізацыя калгасаў, якія да ВАВ аб'ядналі толькі 6,3% гаспадарак. Насельніцтва добра ўспрымала стварэнне беларускамоўных школ. З дапамогай БССР стваралася сетка культурных устаноў: бібліятэкі, залы-чытальні, кінатэатры. Да пачатку ВАВ у зах. Беларусі адчынілі дзверы 5 інстытутаў, 12 тэхнікумаў. Адначасова на тэрыторыі зах. Беларусі пачаліся масавыя рэпрэсіі супраць буйных уласнікаў, польскай адміністрацыі, ваенаслужачых, асаднікаў. Сярод пералічаных былі і беларусы-католікі. У Катынскім лесе пад Смаленскам былі растраляны многія з польскіх афіцэраў і членаў польскай адміністрацыі (прыкладна 15 тысяч чалавек).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]