- •1. Гісторыя Беларусі, як вучэбная дысцыпліна, яе прадмет, метады і задачы курса.
- •2. Віды крыніц па гісторыі Беларусі. Знакамітыя беларускія гісторыкі.
- •3. Праблемы перыядызацыі гісторыі Беларусі.
- •4. Старажытныя цывілізацыі. Першабытнае насельніцтва Беларусі.
- •5. Паходжанне беларусаў.Канцэпцыі беларускага этнагенэзу.
- •6. Этнічныя адметнасці беларусаў, іх антрапалагічны склад, асаблівасці характару, імены і прозвішчы.
- •7. Этнічныя меншасці і міжнацыянальныя адносіны ў Беларусі.
- •8. Вытокі беларускай дзяржаўнасці. Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы.
- •9. Сацыяльна-эканамічнае становішча і грамадска-палітычны лад першых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі.
- •10. Культура Беларусі, як частка сусветнай культуры, яе паняцце, сутнасць і структура.
- •11. Асаблівасці культуры старажытнай Беларусі.
- •12. Пісьменнасць, кніжная асвета і літаратура ў х – хііі ст.Ст. Духоўная і асветніцкая дзейнасць е. Полацкай і к. Тураўскага.
- •13. Прадумовы ўзнікнення Вялікага княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы ў хііі – хv ст.Ст.
- •1 Перыяд - Наваградскі
- •2 Перыяд – Віленскі
- •14. Грамадска-палітычны лад Вялікага княства Літоўскага. Федэратыўная структура вкл.
- •15. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Вялікага княства Літоўскага. Аграрная рэформа хvі ст. І яе наступствы.
- •16. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага (хііі– хvі ст.Ст.)
- •17. Вядучая роля беларускай культуры ў Вялікім княстве Літоўскім.
- •18. Адраджэнне і Рэфармацыя на Беларусі, іх асаблівасці.
- •19. Палітычная і прававая культура беларускага народа. Статуты вкл – выдатныя помнікі прававой і палітычнай культуры.
- •20. Пачатак беларускага кнігадрукавання. Грамадская думка, асвета, адукацыя. Дзейнасць ф. Скарыны, с. Буднага і іншых асветнікаў.
- •21. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча Вялікага княства Літоўскага ў Рэчы Паспалітай.
- •22. Эканамічнае і сацыяльнае становішча насельніцтва Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай.
- •23. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай.
- •24. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзел паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй.
- •25. Люблінская ўнія і яе наступствы для культуры беларусаў. Контррэфармацыя на Беларусі, яе змест, мэты і вынікі.
- •26. Асветніцтва на Беларусі. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі і яе значэнне.
- •27. Беларуская літаратура і мастацтва ў XVII–XVIII ст.Ст. С. Полацкі і і. Капіевіч – праваднікі беларускай культуры ў Маскве.
- •28. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі і палітычная мадэрнізацыя ў краінах Заходняй Еўропы і Беларусі.
- •29. Палітыка царскай Расіі на Беларусі з канца XVIII– пачатку XX ст.Ст.
- •30. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель у хіх– пачатку хх ст.Ст. Аграрныя рэформы хіх ст.
- •31. Грамадска-палітычнае становішча і нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі з канца xvііі– пачатку хх ст.Ст.
- •32. Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой беларускага народа.
- •33. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі з канца xvііі-пачатку хх ст.Ст.
- •34. Стан адукацыі на Беларусі з канца хvііі ст., яе развіцце і рэформы.
- •35. Архітэктура, скульптура і мастацтва на Беларусі. Мастацкія стылі х1х-пачатку хх стагоддзя.
- •36. Музычна-тэатральнае жыцце Беларусі (канец хvііі–пачатак хх ст.Ст.).
- •37. Станаўленне беларускай нацыянальнай літаратуры і мовы (хіх–пач.Хх ст.Ст.).
- •38. Змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў 1917 годзе. Прадумовы беларускага дзяржаўнага аднаўлення.
- •39. Бнр, яе дзейнасць, лёс і значэнне.
- •40. Утварэнне і развіцце бсср – дзяржавы з абмежаваным суверэнітэтам.
- •41. Новая эканамічная палітыка і яе асаблівасці ў Беларусі.
- •42. Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў Беларусі ў 20-30 гады хх ст.
- •43. Фарміраванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 20-30 гады хх ст.
- •44. Асаблівасці культурнага развіцця беларускага народа ў паслякастрычнінскі перыяд і перабудова адукацыі.
- •45. Беларусізацыя 20-30-х гг., яе сутнасць і змест. Моўная палітыка.
- •46. Развіцце архітэктуры, скульптуры і жывапісу на Беларусі ў 20-30-х гады хх ст.
- •47. Развіцце літаратуры, тэатра і музыкі беларускага народа (20-30-я гг. Хх ст.).
- •48. Культурнае развіцце ў Заходняй Беларусі. Далучэнне Заходняй Беларусі да бсср.
- •49. Масавыя рэпрэсіі дзеячаў беларускай культуры (20-30-я гг. Хх ст.).
- •50. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны. Дагавор паміж фашыцкай Германіяй і Савецкім Саюзам аб ненападзе.
- •51. Пачатак Другой сусветнай вайны і палітыка Савецкага Саюза. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •52. Вялікая Айчынная вайна, яе характар і асаблівасці.
- •53. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны і баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Прычыны паражэння Чырвонай Арміі ў пачатковы перыяд вайны.
- •54. Усталяванне і дзейнасць акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі. Эканамічная, сацыяльная і ідэялагічная палітыка фашыстаў. Беларускія калабаранты.
- •55. Партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Армія Краёва.
- •56. Стратэгічная аперацыя “Баграціён” і вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •57. Вызваленне еўрапейскіх краін ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Другой сусветнай вайны і яе вынікі.
- •58. Культурнае жыцце беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •59. Адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 гг. У пасляваенным жыцці і ў сучаснай культуры Беларусі.
- •60. Беларусь ў пасляваенныя гады. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі.
- •61. Грамадска-палітычнае жыццё бсср ва ўмовах хрушчоўскай адлігі і адыходу ад яе, бсср у гады т.Зв.Застоя.
- •62. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у 50-80-я гг.Хх ст. Спробы рэфармавання эканомікі ў 50-80-я гг.
- •63. Развіцце культуры Беларусі з другой паловы 40-х–80-я гады хх ст.
- •64. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі і канстытуцыйнае замацаванне яе суверэнітэту.
- •65. Змены ў грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці Рэспублікі Беларусь у 90-я гады хх ст.
- •66. Стратэгія сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 годы.
- •67. Знешняя палітыка суверэннай Беларусі.
- •68. Беларускае замежжа ў сістэме міжнародных адносін Рэспублікі Беларусь.
- •69. Фарміраванне беларускай дыяспары за мяжой і асноўныя этапы яе фарміравання.
- •70. Дахрысціянскія вераванні нашых продкаў. Язычніцтва на Беларусі.
- •71. Хрысціянства, яго сутнасць і прычыны ўзнікнення. Далучэнне да хрысціянства беларускіх зямель.
- •72. Асноўныя плыні хрысціянства і іх асаблівасці ва ўмовах Беларусі (праваслаўе, каталіцызм, пратэстантызм, уніяцтва).
- •73. Дзейнасць нехрысціянскіх канфесій на Беларусі (іўдаізм, іслам, рэлігійнае сектанцтва).
- •74. Сучасная культура Беларусі. Пашырэнне “масавай культуры”. Праблемы захавання беларускай мовы і нацыянальнай культуры.
- •75. Славутасці Беларусі: грамадска-палітычныя і вайсковыя дзеячы ( х – хх ст.Ст.).
- •76. Славутасці Беларусі:сусветна вядомыя навукоўцы і вынаходнікі Беларусі.
- •77. Славутасці Беларусі: сусветна вядомыя літаратары і філосафы беларускага паходжання.
- •78. Славутасці Беларусі: мастакі і музыканты.
31. Грамадска-палітычнае становішча і нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі з канца xvііі– пачатку хх ст.Ст.
Ідэі Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі 1789 г., напалеонаўскія войны аказвалі вялікі ўплыў на развіццё грамадска-палітычнай і нацыянальна-вызваленчай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь аб'ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны ідэйна і часта рэвалюцыйна часта былі звязаны з грамадскім рухам Польшчы, кантактавалі з перадавымі людзьмі Расіі дзеля аднаўлення сваёй дзяржавы, барацьбы супраць царскага самадзяржаўя.
Першай тайнай арганізацыяй у Беларусі і Літве стала Віленская асацыяцыя 1796-1797 гг. Яе мэта – аднаўленне ранейшай нацыянальнай дзяржавы на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Была раскрыта царскімі ўладамі.
У 1817 годзе па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта Тамаш Зана, Адама Міцкевіча, Яна Чачота. Узнікла таварыства філаматаў(грэч. – той, хто імкнецца да ведаў). Яно мела філіалы ў многіх навучальных установах, прапагандавала ідэі свабоды, нацыянальнай годнасці, роўнасці. У 1820 годзе ў асяроддзі філаматаў утварылася больш радыкальнае таварыства філарэтаў (грэч. –той, хто любіць дабрачыннасць). Яны выступалі за ўвядзенне ў Расіі Канстытуцыйнага ладу, усталяванне роўнасці людзей і народаў. У 1823 годзе 20 яе членаў былі высланы ў аддаленыя раёны Расіі, а 80 чалавек трапілі пад нагляд паліцыі.
Вынікам распаўсюджвання ідэй свабоды, сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці стала паўстанне 1830-1831 гг. Вузкія палітычныя мэты (напрыклад, адсутнасць вырашэння пытання адмены прыгоннага права) кіраўнікоў паўстання абумовілі тое, што яно не атрымала шырокай падтрымкі сярод насельніцтва і было падаўлена. Многія ўдзельнікі паўстання былі аддадзены пад суд, у шляхцічаў канфіскавалі маёнткі, асоб недваранскага паходжання аддавалі ў салдаты ці ссылалі ў Сібір. Такім чынам, сваіх маёнткаў пазбавіліся Агінскія, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія. Усяго толькі ў 1837 годзе было канфіскавана 115 маёнткаў з 38544 сялянамі мужчынскага полу.
Пасля падаўлення паўстання грамадска-палітычны рух не спыніўся. У 1836-1838 гг. у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі дзейнічала "Дэмакратычнае таварыства" Ф.Савіча, у 1846-1849 гг. у многіх гарадах і мястэчках – "Саюз свабодных братоў". Іх мэта – сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне беларусаў, барацьба за свабоду Радзімы.
У канцы 50-пачатку 60-х гг. 19 ст. у грамадска-палітычным руху Беларусі па-ранейшаму галоўнае месца займалі шляхецка-дваранскія рэвалюцыянеры. Яны выступалі за аднаўленне Рэчы Паспалітай, пры гэтым вядучую ролю адводзілі шляхце і сялянам.
У руху за аднаўленне нацыянальнай дзяржавы ў пачатку 60-х гадоў патрыятычныя сілы Беларусі падзяліліся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў – прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы.
Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалі назву "чырвоныя". Гэта быў шырокі і разнастайны дэмакратычны блок, у які ўваходзілі дробная і беззямельная шляхта, афіцэры, дробная гарадская буржуазія, інтэлігенцыя, студэнцтва. Але сярод іх не было адзінства наконт метадаў дасягнення сваіх мэт. Яны падзяліліся на правых – памяркоўных і левых – староннікаў рэвалюцыі. Першыя рабілі стаўку на шляхту, левыя разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю. Заахвочванне сялян планавалася вырашыць шляхам ліквідацыі памешчыцкага землеўладання.
Праціўнікаў паўстання называлі "белымі". Дасягнуць сваіх мэт яны хацелі праз націск заходнееўрапейскіх краін на расійскія ўлады. Такая рознашорснасць удзельнікаў вызваленчага руху прадумовіла паражэнне паўстання 1863-1864 гг.
"Левых" на Беларусі ўзначальваў К.Каліноўскі. У цэлым паўстанне было няўдачным: яго пачатак супаў з адменай прыгоннага права; не было адзінства сярод кіраўнікоў паўстання (белых і чырвоных); палітыка Віленскага генерал-губернатара М.Мураў'ёва, які на 20% зменшыў выкупныя плацяжы, надзяліў беззямельных 3 дзесяцінамі зямлі, вярнуў адабраныя ў сялян у 1857 годзе адрэзкі; ваенная моц Расіі.
Пасля паўстання 1863-1864 гг. грамадска-палітычны і нацыянальна-вызваленчы рух стаў адраджацца ў 70-я гады народнікамі. Ідэалогія народніцтва грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму. Іх ідэалам была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самакіраваных абласцей. Шырокага распаўсюджвання народніцтва не атрымала, сваіх прыхільнікаў яно знайшло пераважна сярод разначыннай інтэлігенцыі.
У другой палове 80-90-я гады ідэалогія народніцтва пачынае саступаць месца марксізму.Узнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі звязана здзейнасцю польскай партыі "Пралетарыят" (утворана ў 1882 годзе), і асабліва пляханаўскай групы "Вызваленне працы" (1883 г.). Узнікаюць марксісцкія гурткі, пачынаецца прапаганда ідэй марксізму ў рабочым асяроддзі.
1-3 сакавіка 1898 года ў Мінску прайшоў першы з'езд РСДРП.
На мяжы 19-20 стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь, фарміруецца беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух. Ён быў скіраваны на дасягненне палітычнай самастойнасці, адраджэнне нацыянальнай культуры беларусаў. Ідэалогія нацыяналізму складвалася ў працэсе дзейнасці патрыятычных студэнцкіх арганізацый, таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Важную ролю ў фарміраванні нацыянальна-дэмакратычнага руху адыгралі ідэі К.Каліноўскага, яго Лісты з-пад шыбеніцы, газета "Мужыцкая праўда", часопіс "Гоман". Гэтыя ідэі абгрунтоўвалі ў сваіх працах Ф.Багушэвіч, Я.Лучына, браты Луцкевічы, Цётка, Я.Купала, Я.Колас і іншыя.
Пад уплывам іх ідэй пачалі ўзнікаць беларускія нацыянальна-культурныя гурткі. У канцы 1902-пачатку 1903 года з іх аформілася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). Гэта была першая беларуская нацыянальная партыя, якая выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне капіталізму, устанаўленне дэмакратычнага ладу, за аўтаномію Беларусі ў рамках Расіі. Аграрная праграма прадугледжвала знішчэнне прыватнай уласнасці на зямлю і ўвядзенне ўраўнальнага землекарыстання без эксплуатацыі чужой працы. Шлях да сацыялізму – усебаковая кааперацыя працоўных.
У пачатку 20 ст. у Расіі складвалася рэвалюцыйная сітуацыя (вярхі не могуць кіраваць па старому, а нізы не хочуць жыць па старому). Яна была абумоўлена вычарпаннем магчымасці адносна мірнага развіцця капіталізму ва ўмовах захавання перажыткаў феадалізму, эканамічным крызісам 1900-1903 г. і ростам галечы, паражэннем Расіі ў вайне з Японіяй у 1904-1905 гг., якая выявіла яе адсталасць, абвастрэнне нацыянальнага пытання.
У палітычнай барацьбе гэтага часу вылучаюцца тры лагеры: урадавы, ліберальна-буржуазны і дэмакратычны. Урадавы, які абапіраўся на дваранства, імкнуўся захаваць самадзяржаўе і не дапусціць карэнных змен у дзяржаўна-палітычным ладзе. У ліберальна-буржуазны лагер уваходзіла буржуазія і частка інтэлігенцыі. Яны жадалі ліквідацыі перажыткаў феадалізму, але баяліся рэвалюцыі. Дэмакратычны лагер складалі пралетарыят, сялянства, радыкальна настроеная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя слаі горада і вёскі. Іх мэта – знішчэнне усіх рэшткаў феадалізму, у тым ліку і памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне дэмакратычнай рэспублікі.
Рэвалюцыйная сітуацыя вылілася ў першую расійскую буржуазна-дэмакратычную рэвалюцыю, якая пачалася з падзей 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу. Растрэл шматтысячнага шэсця ўскалыхнуў Расію. Акцыі пратэсту прайшлі ў 56 гарадах і мястэчках Беларусі. Яны спарадычна цягнуліся амаль увесь год. Найвышэйшага накалу выступленні дасягнулі 18 кастрычніка 1905 года ва ўмовах Усерасійскай палітычнай стачкі. Толькі ў Мінску падчас мітынгаў, якія адбыліся ў гэты дзень у 32 населеных пунктах Беларусі, прынялі ўдзел каля 20 тысяч чалавек. Каб разагнаць мітынгуючых, губернатар Курлоў загадаў прымяніць зброю. У выніку чаго было забіта каля 100 чалавек і да 300 паранена.
Выступленні працягваліся і далей. У канцы 1905 года ў іх усё больш уцягваліся салдаты, сяляне. Ураду ўдалося збіць рэвалюцыйную хвалю. Гэтаму спрыялі Маніфест 17 кастрычніка 1905 года аб дэмакратычных сабодах і надзяленні Дзяржаўнай Думы заканадаўчымі паўнамоцтвамі, дазвол на стварэнне прафсаюзаў, аб'яўленне амністыі ўдзельнікам выступленняў. Спрыялі гэтаму і аб'яўленне выбараў у Дзяржаўную Думу, разнароднасць рэвалюцыйнага руху, пачатак новага эканамічнага ўздыму.
Паражэнне рэвалюцыі 1905-1907 гг. не азначала вяртання назад да мінулага. Падчас рэвалюцыі былі створаны больш спрыяльныя ўмовы да легальнай дзейнасці партый, засталася Дума (ад Беларусі ў ёй было 36 дэпутатаў), працоўныя дабіліся паляпшэння эканамічных умоў жыцця. Аднак галоўная мэта – звяржэнне самадзяржаўя і памешчыцкага землеўладання, вырашэнне нацыянальнага пытання не было дасягнута.
Пасля 3 чэрвеня 1907 года, калі была распушчана ІІ Дзярждума, і зменены выбарчы закон, у Расіі ўсталёўваецца палітычная рэакцыя. У гэты час актывізуецца дзейнасць чорнасоценных манархічных арганізацый, афармляецца ідэалогія "заходнерусізма". Заходнерусісты разгарнулі шырокую агітацыю супраць беларускага нацыянальнага руху, аб'яўлялі беларусаў не нацыяй, а народнасцю, састаўной часткай рускага народа. У гэты час актывізуецца дзейнасць і польскіх нацыяналістаў. Яны таксама адмаўлялі існаванне асобнага беларускага народа, даказвалі, што адраджэнне беларускай мовы і культуры немагчыма і непатрэбна, прапагандавалі ідэю, што беларусы – адгалінаванне польскага народа. У гэтых умовах беларускі нацыянальны рух знаходзіўся ў цяжкім становішчы. Грунтаваўся ён пераважна вакол газеты "Наша доля", а потым "Наша ніва". Дзеячы гэтых выданняў – браты Луцкевічы, Цётка, В.Ластоўскі – будзілі нацыянальную самасвядомасць, веру ў стварэнне сваёй дзяржавы. Ідэю незалежнасці прапагандаваў часопіс "Гоман", які выходзіў у Вільні. Але гэтыя ідэі сталі магчымымі пасля 1 сусветнай вайны і лютаўскай 1917 года рэвалюцыі.
Першая сусветная вайна, якая працягвалася 4 гады і 4 месяцы зноў прынесла беларусам незлічоныя бедствы. У вайне загінула каля 1,5 млн. чалавек. Па словах У.Ігнатоўскага, Беларусь у каторы раз ператварылася ў сусветную трупярню. Амаль поўнасцю была разбурана прамысловасць. У цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка. На фронт было мабілізавана 634 тысячы беларусаў.
Такім чынам, 19-пачатак 20 ст. – час вялікіх пераўтварэнняў, войнаў, рэвалюцый і дасягненняў. Ішоў марудны, з захаваннем феадальных адносін працэс станаўлення новых капіталістычных адносін, новай цывілізацыі.