Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

65. Змены ў грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці Рэспублікі Беларусь у 90-я гады хх ст.

У сэрэдзіне 80-х гадоў Беларусь уступіла ў перыяд радыкальных сацыяльна-палітычных пераўтварэнняў. У сакавіку 1985 года пасля смерці К.У.Чарненкі генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С.Гарбачоў. У сваім выступленні на красавіцкім Пленуме ЦК КПСС ён аб'явіў аб планах рэформ усебаковага абнаўлення грамадства. У гарбачоўскай адміністрацыі адсутнічала распрацаваная канцэпцыя таго, што трэба зрабіць.

Пашырэнне дэмакратызацыі ў грамадстве было немагчыма без рэформы палітычнай сістэмы. На 19 канферэнцыі КПСС, якая адбылася ў чэрвені-ліпені 1988 г., падкрэслівалася, што няўдачы ў правядзенні рэформ звязаны з кансерватызмам партапарату, камандна-адміністрацыйнай сістэмай, бюракратызмам. Была зроблена выснова аб неабходнасці правядзення радыкальных змен палітычнай сістэмы з адмовай партыі ад сваёй кіруючай функцыі і перадачай дзяржаўнай улады Саветам.

Важную ролю ў палітычнай рэформе адыграла абнаўленне выбарчай сістэмы ў саюзных і аўтаномных рэспубліках, у тым ліу і ў Беларусі. У кастрычніку 1989 года сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Закон аб выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР і аб выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР і аб выбарах народных дэпутатаў мясцовых Саветаў. Пашыраліся дэмакратычныя асновы выбараў і працоўныя атрымалі магчымасць абіраць дэпутатаў з некалькіх кандыдатур. Але па прыкладу саюзнага заканадаўства рэспубліканскі закон захаваў права абрання ў Вярхоўны Савет БССР 50 дэпутатаў ад грамадскіх арганізацый: Беларускай рэспубліканскай арганізацыі ветэранаў вайны і працы, таварыстваў інвалідаў.

Выбары па-новаму ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы адбыліся 4 сакавіка 1990 года.У большасці выбарчых акруг на 310 месцаў у беларускім парламенце прэтэндавалі 1769 кандыдатаў. Але толькі 98 народных дэпутатаў рэспублікі былі абраны пасля першага тура галасавання. У выніку выбараў значна абнавіліся Вярхоўны Савет РБ, склад мясцовых Саветаў.

Ва ўмовах жорсткіх сацыяльных узрушэнняў і міжнацыянальных канфліктаў узнікла пытанне аб існаванні Савецкага Саюза. У рэспубліках узмацніліся сепаратысцкія настроі. У лістападзе 1988 года Эстонія прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, якой абвясціла вяршэнства законаў рэспублікі над агульнасаюзнымі, рэспубліканскую ўласнасць на зямлю, нетры, асноўныя сродкі вытворчасці. Вярхоўны Савет СССР прызнаў гэта дакумент несапраўдным, але спыніць "парад суверэнітэтаў" было ўжо немагчыма. Пасля выбараў у рэспубліканскія і мясцовыя Саветы вясной 1990 года, на якіх большасць галасоў атрымалі прыхільнікі самастойнага развіцця рэспублік, дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце прынялі Вярхоўныя Саветы Літвы, Латвіі, Арменіі. Грузіі і Малдовы. 12 чэрвеня 1990 года адпаведны дакумент з'явіўся ў Расіі, а 27 ліпеня 1990 года - у Беларусі. Рэгіёны павялі з цэнтрам барацьбу, якая атрымала назву "вайна законаў". У яе падмурку ляжала права самастойна распараджацца сваёй уласнасцю і сродкамі, што адбівалася на стане народнагаспадарчага комплексу. Памкненне рэспублік да самастойнасці прымусіла кіраўніцтва СССР шукаць шляхі рэфармавання саюза і распрацаваць новы саюзны дагавор.

У студзені 1991 года саюзныя ўлады паспрабавалі сілай спыніць сепаратызм у прыбалтыйскіх рэспубліках, наладзіўшы ў Вільнюсе і Рызе спробы ўзброенага перавароту. Але гэта выклікала негатыўную рэакцыю расійскага кіраўніцтва і прывяло да ўзмацнення канфрантацыі паміж Б.М.Ельцыным і М.С.Гарбачовым. Каб паправіць сітуацыю і спыніць крызіс федэратыўных адносін, Вярхоўны Савет СССР вырашыў правесці 17 сакавіка 1991 года Усесаюзны рэферэндум па пытанню аб неабходнасці захавання СССР. У ім прынялі ўдзел каля 80% грамадзян. За захаванне СССР выказаліся 76,4% удзельнікаў рэферэндуму. Цэнтр зрабіў выснову аб неабходнасці распрацоўкі новага саюзнага дагавора.

23 красавіка 1991 года ў рэзідэнцыі М.С.Гарбачова ў Нова-Агарове пад Масквой адбылася сустрэча кіраўнікоў 9 рэспублік (Расіі, Украіны, Беларусі, Казахстана, Узбекістана, Туркменіі, Кіргізіі, Таджыкістана, Азербайджана) і прэзідэнта СССР, якая атрымала назву "9+1". Выйсце ў крызісу федэратыўных адносін удзельнікі нарады знайшлі ў падрыхтоўцы тэксту новага саюзнага дагавора.

Пачаліся шматлікія сустрэчы па падрыхтоўцы гэтага дакумента, пад час якіх узнікалі разыходжанні рэспублік з цэнтрам. Масква вымушана была саступіць. На 20 жніўня 1991 года была прызначана дата падпісання дагавора. Аднак жнівеньскі (1991 года) путч спыніў гэты працэс, што паскорыла распад СССР. Працэсы рэфармавання грамадства праходзілі ўжо ва ўмовах самастойнага і незалежнага развіцця рэспублік былога СССР.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]