Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

38. Змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў 1917 годзе. Прадумовы беларускага дзяржаўнага аднаўлення.

Беларускі народ меў сваю дзяржаўнасць больш за тысячу гадоў: Полацк (сярэдзіна 9 ст.), ВКЛ ( з перш. паловы 13 ст. да 1791 г. (да Канстытуцыі РП)), трэці падзел РП (1795 г.), у выніку якога адбылася канчатковая страта беларускага суверэнітэта. Да пачатку 20 ст. у Беларусі склаліся спрыяльныя ўмовы для адраджэння беларускай дзяржаўнасці:

  1. У 1903 г. у стварэнні першай нацыянальнай палітычнай партыі (БРГ→БСГ) прынялі ўдзел Вацлаў Ластоўскі, браты Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч, Кастусь Кастравіцкі, большасць з якіх былі студэнтамі пецярбургскага універсітэта. У першай праграме БСГ выказвалася за вызваленне ад Расіі, за дэмакратычную РБ. У другой праграме 1906 г. значылася дзяржаўная і культурна-нацыянальная аўтаномія Беларусі, але са сваім парламентам у Вільні. Пасля правалу рэвалюцыі 1907 года БСГ вымушана была спыніць сваю дзейнасць да лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.

  2. Руская рэвалюцыя 1905-1907 гг. паўплывала на адраджэнне беларускай дзяржаўнасці. У 1906 годзе ў Пецярбургу было заснавана першае легальнае выдавецтва "Загляне сонца і ў наша аконца": за 8 гадоў існавання выдала больш за 40 кніг на беларускай мове тыражом больш 100 тысяч экземпляраў. Актыўна дзейнічалі такія выдавецтва, як "Мінчук", "Наша хатка", "Наша ніва". У 1907 г. знята забарона з ужывання беларускай мовы.

  3. У Вільні распачаты выпуск у свет беларускіх газет: "Наша доля" (верасень 1906 г.), "Наша ніва" – выхавала шмат людзей, якія будуць стаяць ля вытокаў адраджэння беларускай дзяржаўнасці.

  4. Першая сусветная вайна паскорыла нацыянальны рух на Беларусі. Усевалад Ігнатоўскі так сказаў пра людскія страты (1,5 млн. людзей): "Беларусь ператварылася ў сусветную трупярню".

  5. Пад час заканчэння вайны (1914-1918 гг.) пачаўся распад імперый: Аўстрыйскай, Асманскай, Расійскай. На руінах узнікаюць новыя дзяржаўныя ўтварэнні. У гэты час назіраецца кансалідацыя беларускага нацыянальнага руху.

  6. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Расіі. Мікалай ІІ адмовіўся ад улады, створаны Часовы ўрад. Знікла сістэма, што бязлітасна падаўляла ўсе спробы беларусаў аднавіць сваю дзяржаўнасць. Выйшлі з падполля палітычныя партыі, у тым ліку і беларускія. Абвешчаныя ў Расіі свабоды далі магчымасць сабраць 1 і 2 з'езды беларускіх арганізацый. На 1 быў створаны Белнацкам, на 2 – абрана беларуская дзяржаўная рада. Мэта бел. арганізацый – сабраць групы людзей з рознымі палітычнымі поглядамі, але якія былі за аднаўленне Беларусі з роднай мовай, нац. традыцыямі. Пасля Лют. рэвалюцыі прадстаўнікі нац. інтэлігенцыі пачалі агітаваць людзей за аб'яднанне людзей, каб стварыць бел. ваеннае аб'яднанне. Яны сабраліся ў Мінску ў кастрычніку 1917 года і стварылі Цэнтральную беларускую ваенную раду (ЦБВР) – зародак міністэрства абароны. Акрамя таго, створана вябікая беларуская рада (ВБР) як зародак будучага правіцельства (з прадстаўнікоў беларускіх арганізацый). Гэтыя суполкі зрабілі спробу аб'яднаць людзей вакол нац. ідэі, але не атрымалася, таму што супраць гэтага выступалі БУНД, меньшавікі, эсэры.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]