Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ekzamenatsionnye_voprosy_po_istorii_Belarusi.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.68 Mб
Скачать

22. Эканамічнае і сацыяльнае становішча насельніцтва Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай.

РП была феадальнай дзяржавай і Беларусь, як састаўная яе частка, жыла па нормах і законах феадальнага часу. У перыяд з канца 16 і да канца 18 ст. усё грамадства Беларусі складалася з трох асноўных вялікіх груп: феадалаў, сялян і гараджан.

Пануючую групу прадстаўлялі феадалы, якіх было 7-10 % ад усяго насельніцтва. Гэта была вялікая частка, нават у параўнанні з заходнееўрапейскімі краінамі, а ў Расіі ўвогуле баяр і дваран, што раўназначна беларускім магнатам і шляхце, было не больш 1%. Феадальны пласт грамадства падзяляўся на розныя катэгорыі ў залежнасці ад багацця і прававога стану ў дзяржаве. Гэта былі магнаты, буйная, сярэдняя і дробная шляхта, царкоўныя дзеячы.

Другую, самую шматлікую групу звыш 80 % складалі розныя катэгорыі сялянства:

  • цяглыя

    • неслі асноўную масу і набор феадальных павіннасцей (аброк, які плацілі грашыма (чынш) або прадуктамі з адзінкі зямлі; паншчына (2-4 дні ў тыдзень працавалі са сваімі прыладамі з усходу да заходу сонца пад наглядам, з канём ці пешшу на полі пана або ў двары яго фальварка));

  • "асадныя"

    • не хадзілі на паншчыну, але плацілі феадалам павышаны аброк;

  • сяляне-"агароднікі"

    • ім выдзяляўся пад агарод кавалак зямлі; павіннасці яны абавязаны былі выконваць у значна большай меры;

  • "халупнікі"

      • мелі хату без сялянскага падвор'я;

  • "кутнікамі" і "каморнікамі"

    • тыя, хто здымаў у чужой хаце кут ці камору;

  • "бабылі"

    • сяляне, якія не мелі нічога, нават уласнай сям'і;

  • сяляне-слугі

    • рамеснікі, кавалі, конюхі, якія былі забяспечаны зямлёй.

Усе катэгорыі сялян, акрамя павіннасцей феадалу, павінны былі выконваць шмат іншых абавязкаў: плаціць падаткі на карысць дзяржавы (сярэбршчына, пагалоўшчына, рамантавалі дарогі і масты, былі абознымі пад час ваенных падзей).

Вельмі моцны ўплыў на лёс беларускага сялянства зрабіла аграрная рэформа "Устава на валокі". Яе пачалі праводзіць яшчэ ў 1557 годзе, але рэалізавался яна аж да першай паловы 17 ст.: спачатку на захадзе Беларусі, а пазней ва ўсходняй частцы. Яе сутнасць заключалася ў тым, што яна прыводзіла да стандартнага вымярэння ўсёй плошчы ворнай зямлі ВКЛ у валоках. У залежнасці ад якасці зямлі ў валоку ўваходзіла ад 30 да 46 моргаў (сёння гэта 71 га, 1 валока складае ад 21 да 33 гектараў зямлі).

Згодна рэформе, шляхта надзялялася лепшай ворнай зямлёй у першую чаргу, у колькасці ад 8 да 15 валок. Такім чынам, фальварак (двор) шляхты атрымліваў ад 200 да 400 га. Ад велічыні фальварка залежала колькасць сялянскіх надзелаў. Звычайна на адну валоку фальварка наразалася прыгонным сялянам 7 дзялянак у колькасці ад 0,5 валокі да 1 валокі ў залежнасці ад якасці ўчастка. Большасцю зямлі кампенсавалася яе нізкая якасць.

Галоўным вынікам праведзенай аграрнай рэформы "Уставы на валокі" было ўпарадкаванне землекарыстання ў дзяржаве, павелічэнне ад фальваркаў даходаў і замацаванне сялян за зямельнымі ўчасткамі, атрыманымі ад феадала толькі для карыстання. Рэформа таксама разбурыла сялянскую абшчыну, што спрыяла фарміраванню ў сялян псіхалогіі індывідуалізму, замест абшчыннага калектывізму. У сваю чаргу гэта стварала ўмовы для сацыяльнай дыферэнцыяцыі вёскі і развіццю рыначных адносін.

Гараджане Беларусі ў гэты час складалі ад 5 да 10 %. Акрамя гарадоў яны жылі ў спецыфічных паселішчах – мястэчках (гарадскі пасёлак). Калі горад налічваў ад 3 да 10 тысяч жыхароў, то мястэчка – ад 1 да 3 тысяч. Большасць жыхароў горада, каля 80%, складалі беларусы, хоць у некаторых яўрэі налічвалі да 40%. Яўрэі жылі даволі абасоблена, абшчынамі-кагаламі, па сваіх законах. Жыхарамі гарадоў і мястэчак былі таксама літоўцы, палякі, рускія, татары, латышы, украінцы, немцы. Таму гарады і мястэчкі былі шматканфесійнымі.

Гарады і мястэчкі былі адміністратыўнымі цэнтрамі. У буйных гарадах (Полацк, Віцебск, Магілёў, Вільня і інш.) знаходзіліся цэнтры ваяводств, у сярэдніх па велічыні – цэнтры паветаў, у невялікіх гарадах і мястэчках – воласці, войтаўствы або рэзідэнцыі феадалаў. Гарады і мястэчкі дзяліліся на дзяржаўныя (вялікакняжацкія) і прыватнаўласніцкія (належылі феадалам). Напрыклад, Шклоў, Слуцк, Маладзечна, Лагойск узніклі ў асноўным як цэнтры рэзідэнцыі магнатаў або былі падараваны Вялікім князем за службу.

Паступова ў незалежных ад феадала дзяржаўных гарадах сталі ўзнікаць "слабодкі" і кварталы пад назвай "юрыдык". Там жылі людзі, падначаленыя свецкаму ці духоўнаму феадалу. Гэтая частка горада павялічвалася, паколькі жыхары "юрыдык" не падпарадкоўваліся гарадскім уладам і не плацілі налогі ў гарадскую казну. І гэта спакушала іх на пераход пад уладу феадала.

Вызваленне ад гарадскіх падаткаў не вызваляла "юрыдыкі" ад агульных павіннасцяў. Усе жыхары горада вымушаны былі выконваць шмат іншых абавязкаў: працаваць на работах па ўмацаванню крэпасных збудаванняў, быць удзельнікам пастаянных вайсковых вучэнняў (муштраў) і г.д.

Пануючы пласт гараджан састаяў з багатых купцоў, майстроў-рамеснікаў, вышэйшага духавенства, ваенна-служылых людзей. Гэты гарадскі патрыцыят з сем'ямі налічваў да 25% гараджан. Асобны пласт складалі дробныя гандляры, простыя рамеснікі, ніжэйшае духавенста і радавыя чыноўнікі. Іх было каля палавіны ўсіх гарадскіх жыхароў. Каб атрымаць статус гараджаніна, трэба было пажыць у кандыдатах некалькі гадоў, мець прафесію і высокія маральныя якасці. А для купцоў і рамеснікаў трэба было яшчэ мець і "аседласць", г.зн. майстэрню ці гандлёвую лаўку ў горадзе. 30 % гараджан складалі беззямельныя сяляне, якія збеглі ў горад шукаць лепшай долі.

Вялікае значэнне для жыцця горада мела Магдэбурскае права. Яно вызваляла гараджан ад феадальнай залежнасці, рэгулявала ў пэўнай меры сацыяльныя адносіны, забяспечвала самакіраванне. Кіраўніцтва здзяйсняў магістрат, які складаўся з Рады і Лавы. Рада на чале з войтам і радаўцамі (райцамі) ажыццяўляла функцыі гарадской улады, а лава (лаўнікі) судзіла па крымінальных справах. Членамі гэтых інстытутаў улады маглі быць выбраны толькі заможныя старажылы горада. Войт выбіраўся таксама, але зацвярджаўся Вялікім князем ці каралём. Практычную работу магістрата выконвалі бурмістры, выбраныя з ліку радаўцаў і зацверджаныя войтам. Яны вялі пасяджэнне магістрата ў якасці старшыні, ведалі пытаннямі кантролю за выдаткамі казны, за дзейнасцю камунальных службаў, назіралі за грамадскім парадкам і г.д. На пасяджэннях лавы старшынстваваў войт. Працаваў магістрат у спецыяльна пабудаваным у цэнтры горада ратушы.

Другім вельмі важным значэннем Магдэбургскага права было тое, што яно стварала ўмовы для развіцця гандлю і рамесніцтва. Каб пазбавіцца ад канкурэнцыі, а таксама абараніцца ад свавольства магнатаў і шляхты, якія любілі рабіць у гарадах і на дарогах розныя свавольствы (рабавалі), купцы і рамеснікі арганізоўваліся ў цэхі. Рамесны цэх прадстаўляў сабой аб'яднанне рамеснікаў па прафесіях. У беларускіх гарадах было тры тыпы цэхаў:

  • спецыялізаваныя

    • аб'яднанне людзей па адной прафесіі

  • аб'яднаныя

    • рамеснікі 2 і больш прафесій

  • зборныя

    • прадстаўнікі многіх прафесій.

Рамеснікі цэха дзяліліся на майстроў, чаляднікаў і вучняў. На чале цэха стаяў цэхмістр (стараста). Стаць майстрам можна было толькі тады, калі за кандыдата прагаласуюць усе майстры і адобраць зробленую ім рэч. Майстар нанімаў чаляднікаў, якія састаўлялі аснову цэхавага калектыву. Гэта былі кандыдаты ў майстры, якія ў вытворчым працэсе вучыліся майстэрству 2-5 гадоў. Катэгорыю вучняў звычайна складалі падлеткі і юнакі.

Дзейнасць цэха і кожнага яго члена рэгулявалася пісьмовым статутам. Ён патрабаваў, каб вырабленыя прадметы рамяства былі толькі высокай якасці. Кожны цэх меў свій сімвал: герб, харугві. Цэх з'яўляўся ўзброеным атрадам пры неабходнасці абараніць горад.

У гэты час налічвалася каля 400 спецыяльнасцей рамеснікаў, што спрыяла росту гандлёвых сувязей паміж вёскай і горадам, а таксама з суседнімі краінамі. З Расіі прывозіліся футры, скуры, абутак, а туды беларускія купцы везлі збожжа, скуры, замшу, воск, вырабы рамеснікаў. З Польшчы пастаўлялася сукно, жалеза, свінец, медзь, палатно. З Турцыі і Малдавіі – ўсходнія тканіны, шоўк, віно, ювелірныя вырабы з золата і срэбра. Знешнім гандлем у пачатку 17 ст. займалася каля 800 купцоў з 30 гарадоў Беларусі.

За ўвесь 225 гадовы перыяд гісторыі РП адбываліся шматлікія хваляванні і выступленні жыхароў супраць улады. Такія падзеі былі ўласцівымі для ўсіх краін свету феадальнага часу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]