Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_pa_G_story_Belarus.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
206.3 Кб
Скачать

47. Дзейнасць бсср на міжнароднай арэне ў пасляваенны п-д.

1 лютага 1944 г. Вярхоуны Савет СССР прыняў закон "Аб прадастаўленні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у галіне знешніх зносін”. 24 сакавіка 1944 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон «Аб стварэнні саюзна-рэспубліканскага Народнага камісарыята замежных спраў БССР». 30 сакавіка 1944 г. намеснік старшыні СНК БССР К. В. Кісялёў быў прызначаны наркомам замежных спраў БССР (з 1944 па 1966). У 1946 г. НКЗС быў перайменаваны ў Мiнiстэрства замежных спраў БССР.

27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска прыняла рашэнне аб уключэнні Б. і Укр. у лік краін - заснавальніц ААН. 6 мая 1945 г. урадавая дэлегацыя Б. (К. Кісялё, А. Жэбрак, У. Перцаў, Ф. Шмыгаў) прыбыла ў Сан-Францыска. 26 чэрвеня 1945 г. Беларусь у ліку іншых краін-заснавальніц (51 краiна) падпісала Статут ААН, які ўступіў у сілу 24 кастрычніка 1945 г. (Прэзідыум Вярхонага Савета БССР ратыфікаваў яго у жніўнi 1945 г.). 24 кастрычніка адзначаецца - як Дзень ААН. Па прапанове БССР 13 лютага 1946г. ААН прыняла рэзалюцыю "Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў".

З 1946г. пасля антысавецкай прамовы У.Чэрчыля ў Фултане (ЗША) адносіны паміж СССР, ЗША і Англіяй рэзка пагаршаюцца. Заклік заходніх краін да супрацьстаяння з СССР карэнным чынам змяніў міжнародныя адносіны. Пачалася т.зв. "халодная вайна". У 1949г. заходнімі краінамі пад уплывам ЗША быў створаны Паўночнаатлантычны блок (НАТА), у які ўвайшлі ЗША, Канада, Англія, Францыя, Бельгія, Данія, Італія і інш. У 1955 г. быў заключаны ваенна-палітычны і эканамічны саюз краін сацыялістычнай садружнасці — Варшаўскі Дагавор.

У 1954г. Беларусь стала пастаянным членам ЮНЭСКА і Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), а ў 1956г. уступіла ў камітэт ААН па с/г і жыллёваму будаўніцтву. Прадстаўнікі бел. грамадскасці прымалі ўдзел у стварэнні і дзейнасці такіх міжнародных дэмакрат. арганізацый, як Сусветная арганізацыя прафсаюзаў (1945), Міжнародная дэмакратычная арганізацыя жанчын (1945), Сусветная арганізацыя дэмакратычнай моладзі (1945), Сусветны Савет Міру (1948) і інш.

Беларусь актыўна выступала за поўную ліквідацыю каланіялізму ў свеце. На XV сесіі Генеральнай Асамблеі (1960) яна разам з СССР і Украінай унесла прапанову прыняць Дэкларацыю аб прадастаўленні незалежнасці ўсім каланіяльным краінам і народам.

У 1963г. у Маскве быў падпісаны Дагавор аб забароне выпрабаванняу ядзернай зброі ў трох сферах: атмасферы, космасе, пад вадой. Беларусь падпісала і ратыфікавала яго ў ліку першых. Да канца 70-х гадоў яго падпісала каля 120 краін свету. БССР прымала ўдзел у распрацоўцы і прыняцці у 1968г. XXII сесіяй ААН Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. “Аб прынцыпах дейнасці дяржаў па вывучэнні і выкарыстанні касмічнай прасторы, уключаючы Луну”(1967), “Аб забароне размяшчэння на дне мораў і акіянаў, у яго нетрах ядернай зброі і іншых сродкаў масавага знішчэння людзей”(1971), “Канвенцыя аб забароне бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксічнай зброі”(1972), “Канвенцыя аб забароне ваеннага або ўсялякага іншага варожвгв выкарыстання сродкаў уздзеяння на прыроднае асяродзе”(1977). У 1984 г. БССР сумесна з Украінай унеслі прапанову “Аб недапушчальнасці палітыкі дзяржаўнага тэрарызму і іншых дзеяняў дзяржаў накіраваных на падрыў грамадска палітычнага ладу ў іншых сувярэнных краінах”.

Навукова-тэхнiчнае супрацонiцтва ажыццялялася галоўным чынам з сацынлiстычнымi краiнамi ў рамках Савета Эканамічнай Узаемадапамогі быў створаны у студзені 1949г. (СЭУ). Галонае месца ў гэтым працэсе займала Акадэмiя навук БССР.

Важнае месца ў міжнароднай дзейнасці БССР займала развіццё эканамічных сувязей з замежнымі краінамі. Неабходна ўлічваць геапалітычнае становішча Беларусі. Праз яе тэрыторыю праходзілі шляхі зносін з Усходу на Захад і з Поўначы на Поўдзень. Шырокая сетка аўтамабільных, чыгуначных, паветраных, водных шляхоў зносін давала магчымасць ёй весці рознабаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва як з былымі рэспублікамі СССР, так і з еўрапейскімі краінамі.

Беларусь, як і іншыя саюзныя рэспублікі былога СССР, не мела самастойнага выхаду за мяжу ў эканамічных адносінах. Рэалізацыяй тавараў, вырабленых на экспарт прадпрыемствамі рэспублікі, займаліся Міністэрства замежнага гандлю СССР і яго знешнегандлёвыя аб'яднанні. Беларусь

3 1952 па 1980г. на XV—XXII Алімпійскіх гульнях у складзе зборных каманд СССР удзельнічалі 150 беларускіх спартсменаў, якія выступалі ў 16 відах спорту. Беларускія алімпійцы заваявалі каля 100 медалёў, у тым ліку 50 залатых. Усяму свету добра вядомы імёны пераможцаў Алімпійскіх гульняў А.Раманькова, А.Мядзведзя, В.Корбут і многіх іншых.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]