Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_pa_G_story_Belarus.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
206.3 Кб
Скачать

33. Эканоміка бсср у перыяд нэпа (1921-1927).

Асаблівасцці пасляваеннай сітуацыі ў БССР былі звязыны зтым, што за 6 гадоў, калі бесперапынна цягнуліся 1-я сус. і грамадзянсская вайны, гаспадарка Б. была цалкам разбурана. Зах. Б. па ўмовамах Рыжскага міру (18 сакавіка 1921г.) апынклася у складзе Польшчы (суч. тэр. Брэсцк., Грод., частка Мінск. без Мінска, і Віцебская), а Віцебск. і Магіл. г-ні былі яшчэ раней (студзень 1919) перададзены ў склад Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі. Становішча пагаршалася праводзімай палітыкай “ваеннага камунізму” - харчразвёрстка, натуральны абмен, змяншэнне ролі грошай, дзяржаўная ўласнасць, прамы прадуктаабмен п/ж горадам і вёскай. У сакавіку 1921г. прыняцце на X з'езд РКП(б) – НЭПа. Асноўным прынцыпам НЭПа Савецкай дзяржавы ў 1921-1928г. з’яўл. увядзенне таварна-грашовых адносін замест панаваўшага раней адміністрацыйнага размеркавання прадуктаў. На вёсцы: 1. замена харчразвёрсткі натуральным харчпадаткам. 2. права сяляніна свабодна распаражацца лішкамі сваёй працы – матэрыял. зацікаўленасць; 3. свабодзе выбару формаў землекарыстання – развіццё с/г кааперацыі – добраахвотнага супрацоўніцтва сялян пры вырошчванні ўражаю і яго продажу. 4. Замене натуральнага падатка грашовым. 5. Дазволе арэнды зямлі і найму рабочай сілы. Бел. сялянства імкнулася да хутарской формы гаспадаркі, набіралі сілу кааператыўныя аб’яднанні сялян, якімі было ахоплена 60% насельніцтва вескі. У горадзе: 1. Дэцэнтралізацыя кіравання вытворчасцю (мелкія і сярэжднія прадпрыемствы аддаваліся у арэнду). 2. У прамыс. дапускалася прыватная, змешаная, кааператыўная і дзяржаўная формы ўласнасці. 3. Ліквідац. Глаўкаў, а замест іх утвар. трэстаў (аб’ядн. аднародных п/ж сабой прадпрыемстваў). Сіндыкаты (аб’ядн. трэстаў). 4. Работа дзяржаўных прадпрыемстваў перабудоўвалася: яны атрымалі пэўную самастойнасць і пераводзіліся на гаспадарчы разлік. 5. Дазвол свабоды гандлю (знешн. гандаль з’яўл. дзярж. манаполіяй). 6. Фінансавая стабілізацыя (у 1922-1924 – грашовая рэформа, увядзенне савецкага чырвонцанаміналам 10 руб.). На Б. на самаабяспячэнне былі пераведзенны многія прадпрыемствы, а каля 300 здадзена ў арэнду. У снежні 1920г. – “План дзяржаўнай электрафікацыі Расіі”. 1-й стала БелДРЭС каля Оршы.

За гады аднаўлення было пабудавана 106 новых прадпрыем. 23-24г.Мінскі кафельны завод, Капыцінскі кафельны завод, кардоная фабрыка “Друць”, Мінск. шпалерная фабрыка. 24-25г. Аршанскі цвіковы завод,

Крызісы збыту: 1923-1924, 1924-1925. У 1923г. цэны на прамысл. тавары ў Б. выраслі ў параўнанні з С/Г у 5 разоў. Ужо у 26-27г. падаткі прыватных прадпрыемстваў складалі 45% ад сумы даходу. 1927-1928 – сацыяльна-палітычны крызіс. Вяртанне да с-мы камандна-адміністрацыйных метадаў.

34. Станаўленне бел. Савецкай к-ры (20-я гг. 20ст.).

Палітыка беларусізацыі– дзейнасць КП(б)Б і ўрада БССР па развіццю к-ры Б.,бел. мовы ў п-д 1924-1929гг. Прыняцце 2 сесіяй ЦВК БССР 15 ліпеня 1924г. пастановы “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі” зацвярджае беларусізацыю ў якасці афіцыйнай дзярж. пальтыкі. Мэты: пашырэнне сферы ўжытку бел. мовы, развіццё бел. к-ры., вылучэнне на розныя кіруючыя пасады беларусаў. Дзярж. мовамі былі абвешчаны адразу чатыры – белар., руская, яўрэйская, польская (снеж. 1920г. на 2 Усебеларускім з’езде Саветаў). Адбыўся перавод навучання ў школах пераважна на бел. мову (к 1918г. пераведзена 80% школ). Часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Б., таксама пераводзіліся на бел. мову. Мовай справаводства, таксама стала пераважна бел. Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на бел. мове. Было створана выдавецтва “Савецкая Беларусь”, адкрыта Бел. дзярж. бібліятэка. Адукацыя: Дэкрэт СНК РСФСР ад 26 снежня 1919г. “Аб ліквідацыі непісьменнасці сярод насельніцтва”. У Б. 52,6% насел. ва ўзросце ад 9 да 49 гадоў непісьменныя. С-ма народнай адукацыі Склалася: дашкольныя ўстановы, масавыя 4-хгадовыя працоўныя школы, 7-мігадовыя працоўныя політэхнічныя школы, школы сялянскай моладзі, школы фабрычна-завадскога навучання, прафесійныя школы, рабфакаў, тэхнікумы і вышэйшыя навуч. установы. Пастанова СКН БССР ад 7 красавіка 1926г. “Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання”. У 1921г. адкрыўся БДУ (Пічэта – рэктар). Арганізоўвалася навукова-даследч. дзейнасць па вывуч. Б. У 1922г. быў адкрыты Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929г. у Беларускую акадэмію навук (БАК), з 1936г. – АН БССР. Літаратура: у 20-я г. у Б. дзейнічала некалькі літар-ных аб’яднанняў – “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”. На ўсю моц загучалі галасы пісьменікаў старэйшага пакалення. У 1922г. выйшаў зб. вершаў Я.Купвлы “Спадчына”, а ў 1925г. – паэма “Безназоўнае”. У 1923-1925гг. Я.Колас апублік. Паэмы “Новая зямля” і “Сымон музыка”. Выйшла 2-я частка трылогіі Я.Коласа “На ростанях” – аповесць “У глыбіні Палесся”. Ц.Гарны зб. вершаў: “Песні працы і змагання”(1922). З.Бядуля – зб. “Пад родным небам”. У гэты час з’яўляюцца творы маладых бел. пісьменікаў. Кузьма Чорны, які ў 1925г. апуб. Два рамана “Сястра” і “Зямля”. Чарот “На купалле”, Лынькоў, Крапіва. Тэатральнае мастацтва: у верасні 1920г. пад кіраўніцтвам Е.Міровіча адбылося станаўленне Першага Беларускага Дзяржаўнага тэатра (БДТ-1). У Віцебску дзейнічаў БДУ-2. Узнік Беларускі дзярж. вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галубка. У 1924г. у Магілёве была пасьаўлена першая беларуская савецкая опера І.Чуркіна “Вызваленне працы”. У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне беларускага савецкага кіно. У 1926г. па матывам аповесці Чарота “Свінапас”быў створаны1-ы бел. фільм аб грамад. вайне “Лясная быль”. Яго рэжысёр Юрый Тарыч. У 1928г. адкрылася кінастудыя “Савецкая Беларусь”. Жывапіс: Воўкаў – гістарычн. тэмы – “Барыкады”, “Партызаны”. Віер – жыцце бел. вёскі – “Старае і новае”. Філіповіч – звярнуўся да вытокаў народнага жыцця – “Вясна”, “Скочкі праз вогнішча”. Міхаіл Станюта – творы прысвечаныя працоўнаму жыццю рабочага класа – “Шклазавод”, ”Бетоншчыкі”, “На будоўлі”. Уладзімір Кудрэвіч – пейзаж – “Раніца вясны”, “Вечар”. Актыўна развіваўся партрэтны жанр – партрэт Я.Коласа Кругера, Я.Купалы Полазава.

Перыяд беларусізацыі аказаўся вельмі кароткі. Змена палітычнага курсу правячымі коламі краіны, звязаная з узмацненнем таталітарнай улады і адмовай ад НЭПа, прывяла да спынення беларусізацыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]