Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_pa_G_story_Belarus.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
206.3 Кб
Скачать

41. Акупацыйны рэжым фашыстскіх захопнікаў на тэр. Б.

Быў уведзены “новы парудак”, накіраваны на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей. Яго асновай стала чалавеканенавісніцкая “расавая тэорыя”, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над іншымі народамі, неабходнасць пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх права на сусветнае панаванне. У маі 1941г. быў прыняты план “Ост” – 75% насельн. Б. меркавалася знішчыць ці выселіць за Урал, 25% анямечыць і заставіць працаваць на немцаў. Б. была падзелена на асобныя часткі: 1. паўночна-заходнія р-ны Брэсцкай і Беластоцкай в-ці з гарадамі Гродна і Ваўкавыск былі перададзены Усх. Прусіі; 2. паўдневыя р-ны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай в-ці былі ўключаны ў склад рэйхскамісар. “Україна”; 3. паўночна-заходнія р-ны Вілейскай в-ці да генеральнай акругі Літвы; 4. тэр. Віцебскай і Магілёўскай в-ці, > частка Гомельскай і ўсходнія р-ны Мінскай в-ці ў зону армейскага тылу групы арміі “Цэнтр”; 5. Баранавіцкая, Вілеёская (без паўночна-зах. р-наў), Мінская (без усходніх р-наў) в-ці, паўночныя р-ны Брэсцкай, Пінскай, Палескай – складалі “Беларутэнію” – генеральную акругу Беларусь рэйхскамісарыята “Остланд” (1/3 тэр. БССР). На чале генеральнай акругі Беларусь стаяў Вільгельм Кубэ, а з 22 верасня 1943г. Курт фон Готберг. Галоўным сродкам падтрымкі новага парадку былі – СС (ахоўныя атрады), СА (штурмавыя групы), СД (служба бяспекі), Гестапа (палітычная паліцыя). Палітыка генацыду – планамернае знішчэння цэлых груп насельніцтва. У межах Б. было створана 260 лагероў смеці. Адзін з іх каля вескі Малы Трасцянец – 206 500 чалавек. Узнікаюць гета – месца пражывання яўрэяў (каля 110). 22 сакавіка па загаду фашыстаў былі спалены жывымі ўсе жыхары вескі Хатынь (149 чалавек). Усяго ў Б. было знішчана > 2 млн. 200 тыс. чалавек., каля 380 тыс. чал. было вывезена.

Калабарацыяністы (супрацоўніцтва) – Беларуская народная самадапамога (БНС) створаная 22 кастрычніка 1941г.; Беларускі корпус самааховы (БКС); Саюз беларускай моладзі (СБМ) створ. 22 чэрвеня 1943г.; Беларуская цэнтральная рада (БЦР) снежань 1943г.; Беларуская краёвая абарона (БКА). 27 чэрвеня 1944г. у Мінску – 2 Усебеларускі кангрэс (Астроўскі).

42. Падпольны і партызанскі рух на б. У гады вав.

З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Б. стала на шлях б-бы супраць акупантаў. Ужо на 5 дзень вайны ў Пінскім р-не быў сфармірованы адзін з першых партызанскіх атрадаў на Б. пад кіраўніцтвам В.З. Каржа. У Кастрычніцкім р-не Палескай в-ці быў арганізаваны партызанскі атрад, які ўзначаліў Бумажкоў і Паўлоўскі. У ліпені 1941г. рабочыя кардонай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага р-на стварылі партызанскі атрад пад кіраўніцтвам свайго дырэктара Шмырава (бацька Мінай). Гэты атрад у дальнейшым ператварыўся ў 1-ю беларускую партызанскую брыгаду. У б-бу ўступілі таксама падпольшчыкі. Шырокую дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле разгарнуў Заслонаў. Пачало дзейнічаць партыйнае і камсамольскае падполле ў Мінску. Яго кіраўнікамі сталі Казінец, Кедышка, Казлоў. Падпольшчыкі наладзілі друкаванне газеты “Звязда”, рэдакт. Амельянюк. Ствараюца партызанскія брыгады. Да сяр. 1942г. партызанскі рух прыняў такія маштабы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага каардынуючага цэнтра 30 мая 1942г. Дзяржаўны камітэт абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР), а таксама Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР). Іх кіраўнікамі адпаведна сталі Панамарэнка і Калінін. Вялікі ўплыў на ўзмацненне партызанскага руху аказалі перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам (лістапад 1942г.), якая паклала пачатак карэнаму пералому ў ходзе ВАВ, і бітва на Курскай дузе (ліпень 1943г.), якая завяршыла карэны пералом. У ходзе б-бы з ворагам у канцы 1943г. партызанам удалося вызваліць значную частку Б., дзе сфарміравліся партызанскія зоны. РазгортваласяРэйкавая вайна”: 1 этап – пачаўся ў час контарнаступлення савецкіх войск пад Курскам і працягваўся з 3 жніўня да сяр. верасня 1943г. У выніку на 40% скараціліся перавозкі для фашысцкіх армій. 2 этап – пад назвай “Канцэрт” праводзіўся ў др.п. верасня – кастрычніку 1943г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэр. БССР. 3 этап – пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944г. напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён”, і працягваўся да поўнага вызвалення Б. У 1943г. прыняў удзел у партызанскім руху ў якасці сувязнога 99-гадовы дзед Талаш. Подзьвіг Міхаіла і Івана Цубы. Іван Цуба завёў фашыстаў у дрыгву. Гэта паўтарыў 12-гадовы хлопчык Ціхан Баран. Марат Казей – падарваў сябе і немцаў. Мінскія падпольшчыкі забілі Вільгельм Кубэ 22 верасня 1943г., падлажыўшы яму ў ложак міну. (Мазанік, Осіпава, Траян).

У гады ВАВ на тэр. Б. дзейнічала Армія Краёва (АК – акаўцаў) – 14 тыс. і Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН – аўнаўцаў) – 12 тыс. Пасля заключэння ў жніўні 1941г. ваеннага дагавора п/ж СССР і эмігранцкім уладам Польшчы аб сумеснай б-бе, польскія групы на Б. аб’ядноўваюцца ў адзіную ваенную структуру АК. З разрывам адносін п/ж савецкім і польскім лонданскім урадам вясной 1943г. АК разгарнула б-бу на 2 франты.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]