Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гістрыя вся.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
130.2 Кб
Скачать
  1. Феадальная раздробленасць. Месца і роля беларускіх зямель у барацьбе з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў (канец хіі – пачатак хііі ст.).

Пасля см. Усяслава пач. феад. раздр. Разв Пол. і Тур. кн. Паступова асваб Літоўскія плямёны.

1184 – у вусці Дзвіны выс-ся ням. мессіянеры.

1201 – закладзена крэпасць Рыга.

1202 – Ордэн Братоў рыцарства хрыстова

Біскуп Альгерд: супрац. з Полацкам, але дайшло да канфл.

1208 – захоплены г. Кукейнос

1210 – падп. “вечны мір”. Калі рыц. узяліся за хрыш. эстаў, тыя прасілі Полацк аб абароне.

1216 – сабраны паход, але сарваўся з-за смерці пол.кн.

1229 – паміж Смален., Пол., Віцеб. і Рыгай, ням. гарадамі падпіс дамова аб гандлі.

У гэты час у Холмскай зямлі – крыжакі будуюць замкі на Вісле і падпарад. Прусію

У час, калі немцы умацоў. на Балтый. узбярэжжы, на усход Еўропу рух. мангола-татары

1237 – пачалося заваяванне Русі

1240 – захоплены Кіеў і праз поўн.Украіны напалі на Галіцка –Влынск кн. абмінулі Беларусь.

  1. Духоўнае жыцце ўсх. Славян у эпоху Сярэднявечча. Прын. Хрысціянства.

Узнікненне хрыс-ва значна паўплывала на вераванні і культуру Еўропы. Нягледзячы на праследаванні хрысціянскіх апосталаў, у Рымскай імперыі мелася дастаткова ўмоў для распаўсюджвання хрысціянства. Рашучы зварот адбыўся ў 6 ст.

Вядома, што хрысціянізацыя насельніцтва Беларусі праходзіла значна больш павольнымі тэмпамі, чым гэта адбывалася ў Кіеве і Ноўгарадзе. Пераважная большасць насельніцтва ў часы Полацкага княства і ранняга Вялікага княства Літоўскага захоўвала паганскія вераванні, працягваючы выкарыстоўваць традыцыйныя славянскія і балцкія імёны, якія часта сустракаюцца ў помніках пісьменнасці ажно да 17 ст. Аднак пакрысе адбывалася распаўсюджванне хрысціянства, а разам з ім і прынесеных ім жа імёнаў. Хрысціянства прыняла адна з першых вядомых з гісторыі Беларусі асоб – полацкая княжна Рагнеда. Яна стала першай на ўсходнеславянскіх землях манашкай, прыняўшы імя Анастасія. Хрысціянскаму служэнню прысвяціла сябе яшчэ адна вядомая асоба з роду полацкіх князёў – унучка Усяслава Чарадзея Прадслава, якая, пастрыгшыся ў манашкі, прыняла імя Еўфрасінні. Пад уплывам Еўфрасінні Полацкай пастрыглася ў манаства яе цётка, жонка полацкага князя Рамана Усяславіча, а таксама яе родная сястра Гардзіслава (у манастве Еўдакія), стрыечная сястра Звеніслава (у манастве Еўпраксія), пляменніцы Вольга і Кірыана (у манастве Яўфімія і Агафія). Вядома, што адной з найбольш важных асаблівасцей хрысціянскай гісторыі Беларусі з’яўляецца ўзаемадзеянне і ўзаемаўплыў заходняй і ўсходняй традыцый хрысціянства. У выніку стварыўся адмысловы памежны тып хрысціянскай культуры, які ўвабраў у сябе асаблівасці як Усходу, так і Захаду. Гэта атрымала сваё адлюстраванне таксама і ў асабовых уласных імёнах. На беларускіх землях зарэгістраваныя імёны характэрныя і толькі для заходняй, і толькі для ўсходняй традыцыі. Найбольш распаўсюджаныя імёны мелі адначасова як заходнюю (каталіцкую), так і ўсходнюю (праваслаўную) формы.

  1. Сац.-экан. І паліт. Перадумовы утварэння вкл.

Разглядаемы пер-яд – гэта час, калі на тэр-рыі Беларусі працягваўся працэс фарм-ня феад. адносін. Першыя бел. княствы сталі падмуркам, над якім пачалося ўтварэнне нов. дзяржавы з цэнтрам ў Наваградку. На сённяшні дзень пытанне аб ўтварэнні ВКЛ і ўваходжанні ў яго склад бел. зямель застаецца даволі забытым. У сучаснай гіст. навуцы існуюць розныя пункты гледжання на гэту праблему: 1. У савецкай гістыраяграфіі традыцыйна лічылася, што ў часы аслаблення Кіеўскай Русі і заваявання яго большай часткі мангола-татарамі ва ўмовах барацьбы з крыжакамі літ. князь Міндоўг змог аб`яднаць літ. землі і далучыць ваен. шляхам бел. землі. Прыхільнікі гэтай канцэпцыі падаюць ВКЛ як дзяржаву-прыгнятальніцу, а Маск. дзяржаву як вызваліцельніцу ад літ. і польск. прыгнёту. 2. Паводле больш памяркоўнага падыхода ВКЛ утварылася ў выніку тых сацыяльна-эканамічных працэсаў, якія адбываліся сярод літ. плямён у пераходны пер-яд ад першабытна-абшчыннага ладу да феадалізму. У феадальна-разрозненых заходнебеларускіх землях таксама спела аб`ектыўная неабходнасць у асобнай дзяржаве, якая б забяспечвала агульнасць тэр-рыі гасп. дзейнасці, абараняла класавыя інтарэсы феадалаў, адным словам з`яўлялася арганізатарам сацыяльна-эканамічнага і паліт. жыцця. 3. Згодна 3-яй канцэпцыі ВКЛ лічыцца усходне-славянскай бел. дзяржавай. Яе распрацоўшчык Мікола Ермаловіч сцвярджае, што ўтварэнне ВКЛ пачалося не з далучэння Чорнай Русі да Літвы, а наадварот з заваявання Літвы Навагрудчынай і было ажыццёўлена не ў інтарэсах літ. феадалаў, а беларускіх. Аўтар лічыць, што летапісная старажытная Літва знаходзіцца не на тэр-рыі сучаснай Літвы, а ў Верхнім Панямонні(землі паміж сучасным Мінскам, Наваградкам і Слонімам). На думку даследчыка літоўцы, якія ў гэты пер-яд знаходзіліся на больш ніжэйшай грамадска-паліт. ступені развіцця, не маглі захапіць больш развітых і магутных суседзяў.

Працэс уключэння бел зямель у склад ВКЛ быў паступовым і заняў амаль 100 гадоў. Ён ажыццяўляўся па-рознаму. У адных выпадках – ваен. сілы, у другіх – шляхам дынастычных шлюбаў, у з-іх – на аснове пагадненняў паміж літ. і ўсходнеслав. князямі. Аб`яднанню ў складзе моцн. дзяржавы садзейнічаў шэраг прычын: 1. небяспека з боку нямецк. органа і татарскіх набегаў; 2. інтарэсы далейшага развіцця гаспадаркі; 3. класавыя інтарэсы як літ., так і ўсходнеслав. феадалаў, якія імкнуліся ўмацаваць сваё панаванне над залежным нас-вам. Поспеху аб`яднання садзейнічала і тое, што літ. князі давалі абяцанне “не рухаць старадаўнасці і не ўводзіць навіны ў далучаныя землі”. Утварэнне з цэнтрам у Наваградку адносіцца да 1240-х гадоў. У 1248 г. на княжанне ў Наваградак быў запрошаны Міндоўг. Да 1248 г. аб`яднаў Прынямонне, уступіўшы ў канфлікт з Галініцка-Валынскім княствам на чале з Данілам Раманавічам. Амаль няспынная барацьба з крыжакамі прымусіла Міндоўга шукаць падтрымкі ў захаду. З гэтай прычыны ў 1251 г. ён прыняў хрысціянства па каталіцкаму абраду, а ў 1253 г. – каранаваўся ў Наваградку з дазволу папы Інакенція ІV. Міндоўг(1253-1263 – гады панавання) вёў барацьбу з Тэўтонскім і Лівонскім Ордэнамі, у 1260 г. разбіў іх войскакаля воз. Дурбе. Забіты падчас змовы князёў Даймонта і Траняты. З 1263 г. па 1264 г. вялікім князем літоўскім з`яўляўся Траняты. У асобе полацкага князя Таўцвіла бачыў небяспечнага саперніка, таму і забіў яго, але неўзабаве і сам быў забіты. Вялікі князь Войшалк(1264-1267 гг., гады панавання) абапірабчыся на бел. баяр і галіцка-валынскіх князёў заваяваў Нальшаны, Дзявоўтву, аб`яднаў Наваградскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі. У 1267 г. Войшалк перадаў уладу свайму швагру галіцкаму князю Шварну(1267-1270, гады панавання), які працягваў далейшае аб`яднанне.