Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гістрыя вся.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
130.2 Кб
Скачать
  1. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян і славянізацыя балтаў.

Жалезны век хар-ся з`яўленнем і распаўсюджваннем металлургіі, вырабаў жалеза, прылад працы і зброі. Жалеза выплаўлялася з мясцовай сыравіны, балотнай руды. Для гэтага выкарыстоўваліся спецыяльныя печы-домніцы. Аснову гаспадаркі нас-ва складалі земляробства і жывёлагадоўля. Пераважала падсечнае земляробства: 1.-матыкавае, 2.-падсечнае, 3.-ворыўнае.

Жалезная сякера і саха з жалезным нарогам, сярпы і косы дазволілі значна павялічыць плошчы, занятыя пасевамі, што ў сваю чаргу не толькі забяспечвала насельництва прадуктамі харчавання, але і давала магчымасць ствараць пэўныя запасы. Палепшылася апрацоўка дрэва, пашырыўся тавараабмен. На змену селішчаў прыходзіць гарадзішча. Другая хваля вял. перасялення народаў пачынаецца ў 4-5 ст. н.э. і звязана з вандроўкай готаў. Готы – аб`яднанне германскіх плямёнаў, якія пражывалі на берагах Балтыйскага мора. У выніку руху готаў і гепідаў на поўдзень (2-4стст.) цэласнасць тэрыторыі славян была пврушана, што мела вялікае значэнне ў адасабленні заходніх і ўсходніх славян. Массавы прыход славян на тэрыторыю Бел і іх канчатковае замацаванне на ёй адбылося на мяжы 6-7стст. У гэты ж час пачалося пранікненне славян на тэрыторыю балтаў. У 8-9 стст. пачынаецца массавае рассяленне славян на землях балтаў. Асноўны масіў славянства на Беларусі склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Дрыгавічы аселі ў басейне Прыпяці і цэнтры Беларусі. Радзімічы пасяліліся ў басейне ракі Сож. Кравічы занялі басейн Зах. Дзвіны. Рассяленне ўсх славян на тэр-рыі Беларусі супала па часе з разлажэннем першаб. грам-ва і развіццём на бел. землях феад. адносін, а таксама фарміраваннем першапачатковых дзярж. утварэнняў – княжанняў.

  1. Фарміраванне феадальных адносін і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у IX – XIII стст.

У працэсе разлажэння першаб.-абшчын. ладу ўсх. славяне перайшлі ад шматукладнага грамадства да феадалізму. Паняцце феадалізм можна вылучыць як грамадска-паліт., эканамічны лад, які існаваў у Еўропе з сярэдзіны 1 тысячагоддзя н.э. да сярэдзіны 19 ст і характарызаваўся наступным: панаваннем аграрнай вытворчасці; спалучэннем права землеўладання з паліт. уладай і васальнымі абавязкамі; панаваннем іерархіі ваеннага саслоўя; асабістай залежнасцю сялян ад гэтага саслоўя; натуральным характарам гаспадаркі. Эканам. узаемаадносіны сялян з феадаламі рэгуляваліся феад. рэнтай, якая выступала ў 3-х асн. відах: 1. натуральная(даніна(дзякла)); 2.адпрацовачная(паншчына); 3. грашовая. Асноўныя гаспадарчыя работы вяліся сялянск. сям` ёй(верв, рала), якія станавіліся і адзінкай падатка абкладання. У гэты час з`явілася двухколле і нават трохколле, што павысіла якасць земляробства. Сярод збожжавых культур на 1-ым месцы былі жыта і пшаніца. Гаспадарка стараж. селяніна была комплекснай. Неапошняе месца ў стараж. эканоміцы займалі і хатнія промыслы. З працэсам развіцця рамяства і аддзяленнем яго ад с/г звязаны і працэс узнікнення і росту гарадоў. Большасць бел. гарадоў узнікае ў 11 ст. З ліку прафес-рамеснікаў аднімі з першых вылучаюцца крычнікі-кавалі. У галіне апрацоўваючага жалеза з`явілася не менш 16 прафесій. Вылучаецца ювелірная справа. інтэнсіўна развіваецца ганчарства і кераміка. Свае прадукты рамеснікі выраблялі не для рынка, а пад заказ. Гэта тлумачылася слабым развіццём таварна-рынкавых адносін. У аснове ўзнікнення гарадоў былі феадальныя і княжавыя замкі або пагранічныя крэпасці і сельскія пасяленні. У 12 ст. 33 гарады. Горад складаўся з 2-х частак: умацаванага дзядзінца і рамесна-гандлёвага пасаду. Гарады адначасова з`яўляліся адміністр. і ваен. Цэнтрамі. Аддзяленне рамяства ад земляробства выклікала развіццё гандлю. Важнае значэнне меў водны шлях з варагаў у грэкі. Полацк панаваў на зах. частцы шляху. З бел. зямель вывозілі футра, воск, лён, мёд, зброю.З Блізк. Усходу і Візантыі на Беларусь паступалі прадметы раскошы. Грашовае абарачэнне было даволі стракатым. Працэс развіцця феадалізму ў гэты пер-яд суправаджаўся фарміраваннем буйн. землеўладання. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўлялася дзяржава ў асобе князя. З канца 10 ст. ішоў працэс фарміравання буйных землеўладанняў князёў, баяраў і царквы. Іх крыніцамі з`яўляліся: захоп незанятых зямель, захоп абшчынных зямель і княжыцкія падараванні. Феад. землеўладанне набывала форму вотчыны, якая знаходзілася ў поўнай уласнасці феадалаў. Вотчына – комплекс феадальнай зям. уласнасці і звязанных з ёю правоў на феадальна-залежных сялян. Яе аснову складалі панская гаспадарка і сялянскія трыманні. Вынікам гэтых працэсаў было ўзмацненне феад. залежнасці сялян. Па гаспадарчым і прававым становішчы сяляне падзяляліся на пахожых і непахожых. Такім чынам з`яўленне залежных абшчыннікаў сведчыла з аднаго боку аб маёмасным расся ленні сял. абшчыны, а з другога боку аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці.