Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гістрыя вся.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
130.2 Кб
Скачать
  1. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. Кіеўская Русь.

Утварэнне першых княстваў на Беларусі ішло адначасова з фарміраваннем старажытна-рускай дзяржавы ўсходніх славян са сталіцай ў Кіеве. Кіеўская Русь утварылася ў другой палове 9 ст. і праіснавала як адносна-адзінае ўтварэнне да сярэдзіны 12 ст. Яна занімала тэр-рыю ад прычарнаморскіх стэпаў на поўдні да Паўн. Дзвіны на поўначы і ад Волгаокскага міжрэчча на ўсходзе. Пераход да вытворчай гаспадаркі, будаўніцтва гарадоў, развіццё рамёстваў і гандлю, а таксама неабходнасць аб`яднання дзеля абароны ад набегаў качэёнікаў стварылі ўмовы для паліт. аб`яднання ўсходніх славян. Ужо ў пачатку 9 ст. некаторыя плямёны мелі свае дзярдж. утварэнні з гарадамі-цэнтрамі. У палян – Кіеў, у ільменскіх славян – Ноўгарад, у крывічоў – Полацк. У сярэдзіне 9 ст. ва Усх. Еўропе з`яўляюцца варагі ці нарманы, што перакладаецца як паўн. людзі. Калі на захадзе асн. мэтай нарманскіх набегаў была здабыча срэбра і золата, то на ўсходзе прычыны прыходу былі наступныя: 1. Усх. Еўропа магла быць выкарыстана як плацдарм для рабаўнічых паходаў на балотныя краіны ўсходу і Візантыю; 2. Усх. Еўропа з`яўлялася крыніцай каштоўных натур. прадуктаў для гандлю з гэтымі краінамі; 3. блізкасць сацыяльнай арганізацыі скандынаўскага і славянскага грамадстваў; 4. адносна мірнае ўкараненне вікінгаў можна растлумачыць імкненнем славянскай знаці ўзбагаціцца за кошт арганізацыі сумесных ваенных паходаў. Менавіта Рурык стаў раданачальнікам княжацкай дынастыі Руракаывічаў. Пераемнік Рурыка князь Алег ў 882 г. захапіў Кіеў і аб`яднаў Наўгародскае і Кіеўскае княствы. Дзейнасць наступных кіеўскіх князёў Ігара, удавы Ігара Вольгі і іх сына Святаслава была накіравана на пашырэнне тэр-рыі і ўмацаванне Кіеўскай Русі. Найбольшага росквіту Кіеўская Русь дасягнула ў канцы 10 – перш. палове 11 ст. падчас княжання Уладзіміра Святаслававіча(980-1015 гг.) і яго сына Яраслава Мудрага(1019-1054 гг.). Аднак ужо у 11 ст. пачаліся княскія міжусобіцы, якія прывялі да распаду Кіеўскай Русі. Феад. раздробленнасць – заканамрны гіст. працэс, які абумоўлены развіццём феадалізму, ростам вытворчых сіл, эканамічным і паліт. умацаваннем асобных княстваў, якія імкнуліся стаць самастойнымі і выйсці з-пад улады Кіева. У 1097 г. адбылося урыдычнае замацаванне феад. раздробленнасці(Люблінскі з`езд). Князь быў неабходным элементам сац.- паліт. Стр-ры старажытна-рускіх гарадоў. Ён ажыццяўляў выканаўчую ўладу, вырашаў пытанне вайны і міру, займаўся знешняй палітыкай і г.д. У сваёй дзейнасці князь абапіраўся на дружыну. Служылыя людзі пры князі(баяры) займалі важныя пасада у гарадской адміністрацыі, але асноўн. органам кіравання гар. абшчынай з`яўлялася веча(нородны сход усіх вольных жыхароў горада).

  1. Полацкае і Тураўскае княствы ў іх – хі ст., іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам.

На мяжы 8-9 ст. вакол Полацка пачало складвацца аб`яднанне крывічоў, якое ў перш. палове 9 ст. сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Полацк ўпершыню ўзгадваецца у латапісах(“Аповесць мінулых гадоў”) у 862 г. Сваім раннім ўзнікненнем і інтэнсіўным развіццём полацкая зямля абавязана шляху з варагаў у грэкі, які злучаў праз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны, Ловаці і Ворхава поўдзень кантынента з поўначу. Гэта была важная магістраль, па якой ішоў міжнародны гандаль з Візантыяй. У 10-11 ст. Полацкае княства з`яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэр-рыі зах. Еўропы. У 862 г. ноўг. князь Рурык вырашыў накіраваць намеснікаў у гарады, якія знаходзіліся у сферы ўплыву Ноўгарада. Аднаго з іх ён паслаў у Полацк. Але ў 40-е-70-е гг. 10 ст. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева і аднавіў сваю паліт. самастойнасць. У апошняй чвэрці 10 ст. у Полацку правіў Рагвалод. Рагвалод замацаваў свае пазіцыі на землях дрыгавічоў, што стала прычынай ўтварэння Тураўскага княства. У 10 ст. вакол Турава сфарміравалася другое па значэнні дзярж. утварэнне. Пачатак паліт. адраджэнню Полацкага княства на мяжы 10-11 ст. паклаў князь Усяслаў(Уладзіміравіч). Другая палова 11 ст. звязана з імем Усяслава(Чарадзея): 1044-1101. С пачатку 60-х гг. 11 ст. Усяслаў выходзіць на усходне-еурап. арэну. Падтрымаў Кіеў у барацьбе с качэўнікамі, падтрымаў незалежнасць Полацка шляхам пабудовы сафійскага свбора. У 1065 г. Усяслаў напаў на Пскоў. У 1066 г. здзяйсняе паход на Ноўгарад. Абураныя такімі паводзінамі сыны Яраслава Мудрага Ізяслаў Кіеўскі, Святаслаў Чарнігаўскі і Усевалад Перыяслаўскі вырашылі напасць на Полацк. 3 сакавіка 1067 г. адбылася бітва на рацэ Нямізе. Палачане былі разбіты, але яраславічы адступілі да Оршы, куды запрасілі Усяслава на перамовы. Калі ж той з`явіўся, вераломна яго схапілі і адвезлі ў Кіеў. Эпоха Усяслава была часам найбольшай магутнасці полацкай зямлі. Развіццё феад. адносін, рост гарадоў, узмацненне ролі гарадской вярхушкі, актывізацыя мас разам з аслабленнем княжыцкай улады абумовілі складванне новага паліт. ладу, пры якім рэальная ўлада стала належыць сходу гараджан(веча). Баярска-купецкая вярхушка выкарыстоўвала вечавыя сходы ў сваіх інтарэсах. Паўнапраўнымі удзельнікамі веча прызнаваліся толькі свабодныя людзі. Веча абмяжоўвала ўладу князя, але не знішчала яе. Важнай прырэгатывай веча быў кантроль за дзейнасцю свайго князя. Істотнай асаблівасцю выбраннасці кіраўнікоў полацк. зямлі было тое, што гэты выбар абмяжоўваў вузкім колам асоб з дынастыі Рагвалодавічаў(Усяславічаў). Полацкае веча не раз выганяла князёў(1128 г., 1132 г., 1159 г. і г.д.). Веча ў Полацку вырашала таксама пытанні, звяаныя з падаткавай палітыкай, а таксама міжнар. справы. У гэтым сэнсе сістэма паліт. улады полацкай зямлі мела рысы арыстакратычнай рэспублікі.