Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гістрыя вся.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
130.2 Кб
Скачать

20. Сацыяльна-эканамічнае развіцце 16-18ст.

Пасля смерці Яна ІІІ Сабескага на трон Рэчы Паспалітай быў абраны ў 1697 г. Аўгуст ІІ. Галоўнай мэтай : вярнуць сваёй краіне аўтарытэт і значнасць у Еўропе. Разам з тым унія з Саксоніяй прымусіла РП ўвязацца ў Паўночную вайну, да якой яна не была як след падрыхтавана. Разумеў гэта і шведскі кароль Карл XІІ – у 1702 г. сюды ён перанёс асноўныя баявыя дзеянні, спадзеючыся бліскучай перамогай хутка скончыць вайну. Удала выкарыстаўшы сепаратысцкія настроі часткі шляхты на чале з вялікім гетманам літоўскім К. Я. Сапегам, усяго за некалькі месяцаў Карл XІІ здолеў захапіць Вільню, Гродна і Варшаву. Для ўзм-ня ж свайго ўплыву ў краіне шведы ў 1704 г. дамагліся ад Варшаўскай канфедэрацыі абрання новага караля, якім стаў С. Ляшчынскі. У сваю чаргу Аўгуст ІІ звярнуўся за дапам. да Расіі і восенню 1704 г. у ВКЛ увайшла армія Пятра І, да якой далуч. атрады Радзівілаў, Агінскіх і Вішнявецкіх, што надало баявым дзеянням хар-р грамадз. вайны. На працягу 1705-1706 гг. шведская армія здолела захапіць большую частку Зах. і Цэнтр. Бел.і. Былі спустошаны Навагр., Слонім. Кобрын, Нясвіж, Пінск і Слуцк. У час ваеннай кампаніі 1707-1708 гг. баявыя дзеянні перан-ся на ўсх.белар. землі. Расійскія войскі былі вымушаны паступова адыходзіць на поўдзень. Пры гэтым па асабістаму загаду Пятра І былі разр-ны і спалены такія гарады, як Віцебск, Магілёў, Мсціслаў і Быхаў. На ўсх Белю адб-ся і першае паражэнне шведскай арміі – 9 кастрычніка 1708 г. пад в. Лясная(Слаўгарадскі раён. Гэта перамога, дарэчы, шмат у чым паспрыяла разгрому войска Карла XІІ 8 ліпеня 1709 г. у час славутай Палтаўскай бітвы. У далейшым Рэч Паспалітая практычна не прымала ўдзелу ў ходзе Паўночнай бітвы, якая і так значна паглыбіла яе занапад. Фактычная адсутнасць цэнтралізаванага кіравання краінай не дазволіла ажыццявіць і шырокамаштабную праграму вываду Рэчы Паспалітай з пасляваеннага крызісу.

21. Бел. Землі у геапал. Прасторы Еўропы нов часу.

Значныя змены ў пачатку 16 ст. адбываюцца не толькі ў краінах Зах. Еўропы, але і ва Усходняй Еўропе. У пачатку Новага часу тут склаліся такія буйныя дзяржавы як Каралеўства Польскае, ВКЛ і Маскоўскае княства. Характэрнай рысай развіцця -барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе. Так, Жыгімонт Стары, які адначасова быў каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім, з 1507 г. вёў вайну з Масквой, якая скончылася ў 1514 г. стратай ВКЛ Смаленска. У 1519 г. магістр Тэўтонскага ордэна пачаў вайну з Польшчай. Польскае войска спусташыла ордэнскія землі да самага Круляўца, аднак Жыгімонт замест далучэння іх да Польшчы пагадзіўся на пераўтварэнне Ордэна ў свецкую дзяржаву. Акрамя войнаў з Масквой і Ордэнам Польшчы і ВКЛ пастаянна прыходзілася абараняць ад набегаў крымскіх татараў землі Галіцкай Русі, Падоліі і Валыні. Першая палова 16 ст. была запоўнена войнамі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. З аднаго і з другога боку былі перамогі і паражэнні. У 1562 г. пад Віцебскам адбыўся сейм. Яго удзельнікі звярнуліся да караля і вялікага князя літоўскага з просьбай збіраць агульны з палякамі сейм, на якім сумесна выбіраць караля, сумесна вырашаць пытанні абароны дзяржавы, а таксама карыстацца аднолькавымі правамі. Пытанні падпісання ўніі разглядаліся на Віленскім сейме 1563 г. Перагаворы таксама вяліся на Варшаўскім 1563-1564 гг., Бельскім 1564 г. і Берасцейскім 1566 г. сеймах. Імкненне шляхты ВКЛ, у тым ліку і беларускай, да больш цеснага збліжэння з Польшчай выклікала сур`ёзную заклапочанасць трымаючых уладу буйных феадалаў. Аднак ім не ўдалося змяніць прапольскі настрой шляхты: пытанне заключэння уніі было прадвызначана. 10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі сейм, які працягваўся амаль 6 месяцаў. Кожны з бакоў уносіў свае прапановы, якія не прымаліся супрацьлеглым бокам. Асабліва польская шляхта настойвала на прыняцці тых артыкулаў, якія фактычна ставілі ВКЛ у залежнае становішча ад Польшчы. Калі паслы ВКЛ убачылі пагрозу прымусовага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, 1 сакавіка 1569 г. яны пакінулі Люблін. Тады Польшча пайшла на дэманстрацыю сіл. Польскія феадалы выкарысталі цяжкае знешнепаліт. становішча ВКЛ і дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання указаў аб далучэнні да Каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Тэр-рыя княства звузілася да межаў Беларусі і Літвы. Пры гэтым на значнай іх частцы гаспадарыла маскоўскае войска. У такіх умовах прадстаўнікі ВКЛ зноў вымушаны былі сесць за стол перагавораў. 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з умовамі уніі стваралася новая дзяржава – Рэч Паспалітая, “у якой абодва народы аб`ядноўваліся ў адзін народ і адзіную дзяржаву”. Вышэйшым яе органам абвяшчаўся агульны сейм, які мог збірацца толькі на тэр-рыі Польшчы. Асобных сеймаў як для каралеўства, так і для ВКЛ не прадугледжвалася. Адмянялася таксама выбранне караля польскага і вялікага князя літоўскага. Іх ф-цыі з гэтага часу павінны былі сумяшчацца адзіным манархам. Да пытанняў агульнай кампетэнцыі адносілася знешняя палітыка. Незалежна ад месца пражывання дазвалялася свабоднае набыццё зямельнай уласнасці на ўсёй тэр-рыі Рэчы Паспалітай. Гэта ў першую чаргу адпавядала інтпрэсам польскай шляхты. Усе папярэднія законы і акты, якія былі накіраваны супраць адной з частак новай федэрацыі, павінны былі быць скасаваны.

1618 – Трыццацігадовая вайна выклікана абвастрэннем унутрыгерманскіх адносін і праціваборствам еўрапейскіх дзяржаў. склаліся дзве варожыя кааліцыі: Габсбурскі блок (Аўст, Ісп, РП) і саюз Францыі, Швец,Галан, Дан.Спачатку поспех быу на стр. Габсбурскі, а пасля параж. быў падпіс у 1648 Вестфальскі мір. Вядучая роль перайшла да Фр, Анг, Ўвец, на усх Еўропе да Расіі. Аслабелі пазіцыі Аўстрыі і РП. Адбылося аб’яднанне Бадэнбурга і Прусіі.

У пер. пал. 17 ст склаліся напружаныя сац-паліт абставіны. Узмацн. феад прыгнет. 1648 гетман запарожскага краю Хмяльніцкі хацеў стварыць незалежную Украіну. 31 жн. 1649 пад Лоевам разбіта каз-сял войска.заключана перамір’е. Пасля адбылася яшчэ адна бітва дзе каз. пацярпелі паражэнне.

вясной 1654 Масква аб’явіла вайну РП. Вайна ішла паспяхова для Расіі. у жніўні 1655 захоплена ВІЛЬНЯ. летам 1655 на Польшчу напалі шведы. Рускі цар Аляксей міхайлавіч заключыў з РП перамір’е для сумеснай барацьбы са шведамі.

У 1658 Вазабн баявыя дзеянні Рп з Расіяй. Вайна мела катастрафічныя вынікі для Беларусі.

У 1672 на РП напала Турцыя, захапіла зах.Украіну. Вайна працягвалася да 1699 і скончылася для Польшы паспяхова.