Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гістрыя вся.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
130.2 Кб
Скачать

22. Палітычны крызіс і падзелы рп.

З сярэдзіны 18 ст. у Рэчы Паспалітай ўсё большы ўплыў стала атрымліваць так званая “Фамілія” – група прыхільнікаў паліт. і эканамічных рэформаў на чале з магнатамі князямі Чартарыйскімі. У часы праўлення Аўгуста ІІІ іх праекты не мелі ніякага шансу на рэалізацыю, бо фактычна ўлада ў Рэчы Паспалітай была сканцэнтравана ў невялікай суполцы кансерватыўна настроеных магнатаў. Аднак у 1764 г., дзякуючы падтрымцы Кацыры ІІ прыхільнікі Чартарыйскіх здолелі ўзвесці на трон Рэчы Паспалітай свайго стаўленіка – Станіслава Аўгуста з шляхецкага роду Панятоўскіх з Брэстчыны, дамагліся прыняцця шерагу законапраектаў. Гэта выклікала незадаволеннасць Пецярбурга і Берліна. сейм 1767 прызнаў роўнасць веравызванняў, і адмяніць большасць прынятых рэформаў. Частка эліты паўстала супраць караля. Але яны праігралі бітву Сувораву. Вынікам паражэння стаў першы падзел РП: Усх. Беларусь адыйшла да Расіі, поўдзень польшы і зах.Украіна – да Аўстрыі. польскае Памор’е да Прусіі.

Першы этап грамадска-паліт. рэформ у Рэчы Паспалітай скончыўся правалам. Нягледзячы на гэта была зроблена новая спроба ўдасканалення паліт. і эканам. становішча дзяржавы. Па рашэнню сейма пры каралю быў створаны орган выканаўчай улады – Пастаянная Рада, якая мела 5 дэпартаментаў(замежных спраў, паліцыі, абароны, юстыцыі, і фінансаў), што знаходзіліся пад кантролем 36 прадстаўнікоў сената і сейма. Такім чынам, у другой палове 18 ст. Рэч Паспалітая здолела ў рэшце рэшт акрыяць ад вынікаў разбуральных войнаў. Колькасць нас-ва ВКл за гэта стагоддзе ўзрасла 1,8 млн да 4,8 млн чал. Разам з тым далейшае эканамічнае развіццё ўсё ж не было магчымым без рэфармавання дзярж. ладу. Чарговая спроба карэнных пераўтварэнняў адбылася на Вялікім альбо Чатырохгадовым сейме(1788-1792 гг.), згодна з яго рашэннямі армія была павялічана да 100 тыс. чал., было прынята рашэнне аб стварэнні незалежнай ад Масквы аўтакефальнай праваслаўнай царквы, была прынята 3 мая 1791 г. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай і зроблена многа іншага.

Але Расія і Прусія былі незадаволены гэтымі падзеямі. Менавіта з гэтай прычыны Пецярбург і Берлін паспяшылі аказаць ваен. “дапамогу” нешматлікім праціўнікам рэформаў з ліку кансерватыўнай шляхты. 14 мая 1792 г. у м. Таргавіцы наУкраіне быў агучаны акт аб утварэнні канфедэрацыі. Яе стварэнне дало падставу Расіі ўвесці свае войска ў Беларусь. У чэрвені гэтага ж года пад Мірам і Брэстам яны разбілі войска ВКЛ. Адначасова з гэтым армія Прусіі заняла частку тэр-рыі Польшчы. У выніку кароль і магнаты былі вымушаны далучыцца да канфедэратаў і адмовіцца ад рашэнняў, прынятых Чатырохгадовым сеймам. Да таго ж пад прымусам Пецярбурга спецыяльна сабраны сейм у Гродне ў 1793 г. афіцыйна зацвердзіў умовы другога падзелу Рэчы Паспалітай. Да Рас. імперыі паводле яго адышла Цэнтральная Беларусь і большая частка Украіны, а Прусія ў сваю чаргу захапіла заходнія ваяводствы Польшчы. Пасля падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, якое адбылося 24 сакавіка 1794 г., у жніўні 1795 г. была заключана дамова паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй аб канчатковым(3-ім) падзеле Рэчы Паспалітай. 25 лістапада 1795 г. у Гродне кароль Станіслаў Аўгуст адрокся ад трона.