Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гістрыя вся.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
130.2 Кб
Скачать

27. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19ст.

Адмена прыгон. права абумовіла неабходнасць правядзення іншых буржуазных рэформ: 1. земская рэформа(1864 г.) – пачатак стварэння ва ўездах і губернях ўстаноў для кіравання мясцовай гаспадаркай, а таксама адукацыяй, аховай здароўя, дэпутаты выбіраліся на асн. маемаснага цэнзу у Бел. пачалася з 1911, каб двар. не выкарыстала земствы у якасці апазіц. руху;

2. судовая рэформа(1864 г.) – суд станавіўся адкратым, публіч, незалеж. ліквідацыя саслоўных судоў, судапрамысловасць і незалежнасць судзей, уводзілася новая пасада натарыуса, адвакат, уводзіўся суд прысяжных, др. справы на міравых судах;

3. рэформа гарадскога самакіравання(1870 г.) – стварэнне выбарных устаноў, гарадской думы і ўправы, якія займаліся пытаннямі ўладкавання гарадоў, гандлю, прамысловасці, транспарта, аховы здароўя і народнай адукацыі у Беларусі з 1876;

4. ваенная рэформа(1862-1874 гг.) – увядзенне замест рэкруцкай сістэмы камплектаванне войска, усеагульнай воінскай павіннасці, скарачэнне срока службы да 6-7 год, ствар. ваен. гімназіі,вучыл,акад;

5. школьная рэформа(1864 г.) – адмена саслоўных абмежаванняў пры паступленні ў пачатковыя народныя вучылішчы, гімназіі і прагімназіі, а таксама ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, г.зн. уваходзіўся прынцып усесаслоўнай адукацыі;

6. цэнзурная рэформа(1865 г.) – дэмакратызацыя перыядычнага друку, адмена цэнзуры на навуковыя выданні, на Беларусі першым і на доўгі час адзіным перыядычным недзяржаўным выданнем стала газета “Мінскі лісток”(1886-1902 гг.). Што тычыцца правядзення ўсіх гэтых рэформ на Беларусі, то ўсе яны былі ажыццёўлены значна пазней і са зменамі ў параўнанні з агульнарасійскімі з-за напружанага становішча ў связі з паўстаннем 1863 г. Так земская рэформа на Беларусі была ўведзена толькі ў 1911 г. і закранула толькі Віцебскую і Магілёўскую губерні. Судовая рэформа не толькі спазнілася на 8 год, але і была пазбаўлена аднаго з важнейшых пунктаў – выбранасці судзей. Рэформа гарадскога самакіравання праводзілася на тэр-рыі Беларусі ў 1875 г. Ад выбараў у гарадскія думы былі адсунуты гараджане, якмя не мелі адпаведнага маёмаснага цэнза(рабочыя, рамеснікі, хатняя прыслуга і г.д.). Важнейшымі элементамі дзейнасці царскага ўрада ў сферы адукацыі на Беларусі былі штучнае стрымліванне развіцця сярэдняй адукацыі і зачыненне апошняй у Беларусі ВНУ(Горы-Горыцкага земляробчага інстытута).

28. Шлях развіцця капіталістычных адносін.

Адмена прыгоннага права і буржуаз рэформы паскорылі развіцце капіталістычных адносін у экан Беларусі.Храналаг. рамкі прамысл. перавароту ў Расіі: мяжа 30-40-х-мяжа 70-80-х гг. 19 ст. Не такімі рэзкімі былі перамены ў с/г. У Расіі феад. адносіны на вёсцы сталі тормазам у развіцці капіталізму. Сельск. г-ка ў Расіі развівалася па прускаму шляху. Панаванне памешчыцкага землеўладання для Беларусі было ўласцівай рысай. Менавіта памешчацкія гаспадаркі былі галоўнымі пастаўшчыкамі прад-цыі на мясцовы, усерасійскі і заходне-еўрап. рынкі. У 60-70-я гг. 19 ст. с/г Беларусі спец-ся на вытворчасці збожжа. Паступленне ў 80-я гг. на заходне-еўрап. рынак больш таннага і якаснага збожжа з Паўн. Амерыкі, Аргенціны і Аўстраліі выклікала рэзкае падзенне цэн на яго. У выніку таварная спецыялізацыя с/г пераарыен-ся на вытворчасць мяса-малочнай прад-цыі. павысілася значэнне вырошчвання таксама тэхнічных культур і бульбы. Прасочвалася пэўная рэгіянальная спецыялізацыя с/г у Беларусі. Адметнай рысай прамысловасці Беларусі 2-ой паловы 19 ст. была яе шматукладнасць – суіснаванне характэрных для феадалізма рамесных майстэрэнь, для пераходн. стадыі капіталізму – мануфактур і капіталістычных прадпрыемстваў(фабрык і заводаў). Пры гэтым на Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы(колькасць працоўных – 50 чал.). Буйных прадпрыемстваў, дзе працавала 500 чал. і болей, было вельмі мала. У 1900 г. іх было толькі 9. Пасля рэформы павяліч кол-ць дробных капіт. прадп., быў пераход ад мануф. да фабрыкі, ад ручной працы да машыннай. Узрасла тэх. асгашчанасць. к 90 м 19 ст у Б. звяршыўся прам. пераварот. сфарміраваліся классы буржуазіі і наемных рабочых. склалася галіновая структура прадпр. дрэваапрацоўваючая, папярова-кардонная, тытунёвая, будаўнічая, тэкстыльная, сіліатна-керамічная, шкляная.