Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гістрыя вся.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
130.2 Кб
Скачать

29. Грамадска-палітычны лад пер пал 19ст.

Нявырашаннасць аграрнага пытання выклікала шырокі рух – народніцтва. Заснав-кі – Герцэн і Чарнышэўскі. – за сац. справяд-ць. Бел-кая моладзь дзейнічала у рас. арганіз. “Зямля і воля”, “Чорны перадзел”(перадзел зямлі памеш. паміж сялянамі), “Народная воля” (барацьба супраць самауладства). У 1884г. зроблена спроба аб’яднаць усе гурткі Беларусі. З гэтым выступіла гр. “Гоман”, яны абвяшчалі права бел. народа на нацыян. самастойнасць. Аказалі уплыў на павелічэнне цікавасці да нац. гісторыі і культуры.

З сяр. 90-х гг. вядучае месца ў вызв-чым руху занялі сацыял-дэмакраты, якія арыентаваліся на падрыхтоўку пралетарскай сацыялістычнай рэвалюцыі. Яны пачалі праводзіць масавую эканамічную агітацыю сярод рабочых і змаглі ўзначаліць рабочы рух. У Вільні, Мінску, Брэсце, Гродне і інш. гарадах стварыліся дастаткова буйныя агульнагарадскія рабочыя арганізацыі с/д напрамку. Сталі ўзнікаць і рэгіянальныя арганізацыі: Рабочы саюз Літвы(1896 г.), Бунд – Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі(1897) і інш. У сакавіку 1898 г. на з`ездзе ў Мінску прадстаўнікі шэрагу с/д арганізацый Расіі, у тым ліку і Бунда, прынялі рашэнне аб аб`яднанні і стварэнні Расійскай с/д рабочай партыі(РСДРП). У канцы 19-пачатку 20 ст. Бунд стаў самай уплывовай арг-цыяй у Беларусі. У 1900-1903 гг. яго ячэйкі дзейнічалі амаль ва ўсіх павятовых гарадах і мястэчках. Летам 1903 г. на ІІ з`ездзе РСДРП, падрых-ным рэдакцыяй газеты “Іскра”, дэлегацыя Бунда выступіла з патрабаваннем пераўтварыць РСДРП у федэрацыю нац. рабочых арганізацый. Большасцю дэлегатаў яно было адхілена, і бундаўцы заявілі аб сваім выхадзе з партыі. Барацьба на з`ездзе завяр-ся расколам РСДРП на бальш. і менш. Выхад Бунда з партыі прымусіў ЦК РСДРП прыняць меры па стварэнню ў Беларусі сваіх партыйных арганізацый. У канцы 1903-на працягу 1904 г. яны з`явіліся ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Віцебску, Бабруйску і інш гарадах, аб`ядноўваючы ў сваіх радах бальшавікоў і меншавікоў. Кіраўніцтва мясцовымі групамі ЦК РСДРП ажыццяўляў праз абласныя камітэты – Палескі і Паўночна-Заходні. У 1902 г. была створана агульнарас. леванародніцкая Партыя сацыялістаў-рэв-раў(эсэраў), якая ў сваёй дзейнасці арыен-ся на сялянства. На працягу 1902-1904 гг. эсэраўскія арганізацыі аформіліся ў Мінску, Вільні, Гомелі, Віцебску і г.д. У 1904 г. адбылося іх аб`яднанне ў Паўночна-Заходнюю абласную арганізацыю ПСР. Да леванародніцкага напрамку належала і Польская сацыялістычная партыя ў Літве(1902). Яе камітэты дзейнічалі ў Вільні, Брэсце і Гродне. Да гэтага ж тыпу партый адносілася і Беларуская сацыялістычная грамада. Яна была створана ў канцы 1903 г. у Вільні на з`ездзе прадстаўнікоў Пецярбургскай, Віленскай і Мінскай груп. Як і іншыя сацыялістычныя партыі, яна бачыла сваю канчатковую мэту ў знішчэнні капіталізму і пераходзе да сацыялізму. Разам з тым гэта была адзіная з усіх дзеючых у Беларусі партый, якая ставіла на парадак дня нац. пытанне і патрабавала стварэння на беларускай тэр-рыі пасля звяржэння самадзяржаўя незалежнай дэмакратычнай рэспублікі на аснове раўнапраўя ўсяго насельніцтва і поўнаўладдзя народа.