Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гістрыя вся.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
130.2 Кб
Скачать

37. Становішча Беларусі ў пер-яд Першай Сусветнай вайны.

З пачаткам вайны бел. губерні знаходзіліся на ваен. становішчы. Летам 1915 г. вайна перакінулася на беларускія землі. Жнівеньскае наступленне немцаў разгортвалася ў кірунку Коўна-Вільня-Мінск. 3 верасня акупанты ўварваліся ў старадаўнюю сталіцу Літвы, а праз 2 тыдні кайзераўская кавалерыя перарэзала чыгуначную лінію Мінск-Масква ў раёне Смалявіч. І толькі цаной вялікіх намаганняў рас. арміі ўдалося спыніць немцаў і адкінуць іх у раён азёр Свір і Нарач. Але германскае войска працягвала ўтрымліваць Зах. Беларусь. У жніўні Стаўка Галоўнакамандуючага была перанесена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 ш. нямецка-расійскі фронт стабілізіраваўся па лініі Дзвінск-Браслаў-Паставы-Смаргонь-Баранавічы-Пінск. На працягу 2-х гадоў і 5 месяцаў(да лютага 1918 г.) ён заставаўся нязменным і дзяліў Беларусь на 2 часткі. Тут сканцэнтравалася звыш 1,5 млн рас. салдат і афіцэраў і каля 1,0 млн нямецкіх. Штаб Паўночнага фронту знаходзіўся ў Дзвінску, а штаб Заходняга – у Мінску. У ліпені 1916 г. рас. армія спрабавала прарваць фронт у раёне Баранавіч, але толькі страціла 80 тыс. салдат. 15 лютага 1916 г. у Вільні пад рэдакцыяй В. Ластоўскага пачала выходзіць бел. газета “Гоман”, якая праіснавала да канца 1918 г. З лета 1916 г. у Вільні працаваў Беларускі клуб. Германскія акупанты абмяжоўвалі беларусаў культурна-асветніцкімі справамі. Але ўжо ў 1915 г. у Вільні ўтварыўся агульнанацыянальны каспіратыўны орган – Беларускі народны камітэт, які займаўся не толькі культурнымі, але і палітычнымі пытаннямі бел. руху. Членамі яго былі Луцкевічы, браты Станкевічы, паэтэса Буйло, пісьменнік М. Гарэцкі. Існавала некалькі праектаў дасягнення бел. дзяржаўнасці. Найбольш рэальным ва ўмовах акупацыі лічыўся праект аднаўлення ВКЛ, дзе бел. і літ. землі злучаліся б па прынцыпу аўтаноміі і мелі б свой сейм у Вільні. Другі праект прапагандавала ліберальная групоўка на чале з В. Ластоўскім, якая мела назву “Сувязь(Саюз) незалежнасці і непадзельнасці Беларусі”.Яна выступала за поўную дзяржаўную незалежнасць і тэрытар. цэласнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Пэўныя надзеі ўскладваліся на праект дасягнення бел. дзяржаўнасці з апорай на міжнародную падтрымку. І урэшце, чацвёрты праект звязваўся з падтрымкай германскіх акупантаў. Такім чынам, у Вільні яшчэ да звяржэння царызму былі выпрацаваны 4 варыянты дасягнення бел. дзяржаўнасці незалежна ад Расіі.

38. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі на тэр-рыі Беларусі. Абвастрэнне паліт. Сітуацыі ў красавіку-верасні 1917 г.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. скінула з трона апошняга расійскага самадзержца Мікалая ІІ. Царская хеўра настолькі самаізалявала сябе, што дастаткова было 23 лютага выйсці на вуліцы Петраграда галодным жанчынам-работніцам, каб потым да іх далучыўся ўвесь працоўны люд сталіцы і вайскоўцы петраградскага гарнізона. Ні адно буйное вайсковае злучэнне, ні адна паліт. партыя не ўстала на абарону цара. 27 лютага Петраград быў у руках паўстанцаў. У лічаныя дні царская адміністрацыя была знішчана па ўсёй краіне. Ва ўсіх буйных гарадах прайшлі мітынгі і дэманстрацыі ў падтрымку Часовага ўрада. Узнікалі саветы сялянскіх дэпутатаў. Стварэннем новай адміністрацыі, падпарадкаванай Часоваму ўраду Расіі, займаліся грамадскія камітэты парадку. Яны фарміраваліся з дзеячаў былых земскіх і гарадскіх упраў, а таксама прадстаўнікоў ад саветаў. 300-гадовае самаўладдзе Раманавых, якое амаль паўтара стагоддзя трымала ў падпарадкаванні і беларускі народ, рухнула. Тым не менш беларускі рух не спыняўся. З канца 19 ст. ён ўжо набыў устойлівую тэндэнцыю да нарастання і актыўна ўплываў на вырашэнне лёсу пасляцарскай Расіі. Беларусаў ратавала ад дэнацыяналізацыі, па-першае, іх даволі высокая этнічная маса, па-другое, польска-рускае супрауьстаянне, па-трэцяе, наяўнасць уласнай гісторыка-культурнай традыцыі і, па-чацвёртае, непрываблівасць імперскіх ідэалаў.