Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гістрыя вся.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
130.2 Кб
Скачать

39. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. На тэр-рыі Беларусі. Усталяванне савецкай улады.

Захоп улады бальшавікамі ў сталіцы(25 кастрычніка) актывізаваў дзеячаў партыі У. Леніна і на беларускіх землях. Ужо 26 кастрычніка ад імя Мінскага гарадскога савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў бальшавікі абвясцілі аб спыненні паўнамоцтваў дэмакратычна абранай у жніўні гарадской думы і перадачы ўлады гарадскому савету. Але лёгкай перамогі не атрымалася. Супраціўленне бальшавіцкаму экстрэмізму працягвалі прадстаўнікі старой улады і левацэнтрысцкія сілы ў Мінску, Магілёве і Оршы. Так, у Мінску ў супрацьвагу бальшавіцкаму Савету утварыўся рэвалюцыйна-дэмакратычны орган улады – Камітэт выратавання рэвалюцыі Зах. фронту. Змагацца з левым экстрэмізмам было цяжэй, бо, у адрозненне ад правага(карнілаўшчыны), ён умела карыстаўся сацыяльнай дэмагогіяй і меў падтрымку дэкласаванага вайной нас-ва. Антыбальшавіцкае супраціўленне ў Мінску было спынена 2 лістапада, калі на дапамогу Мінскаму савету з Зах. фронту прыбылі вайсковыя злучэнні, у тым ліку бронецягнік. У Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка Глаўнакамандуючага расійскіх войскаў, улада да бальшавікоў перайшла толькі 20 лістапада. Вялікая беларуская рада абмежавалася выданнем 27 кастрычніка “Граматы бел. народу”, дзе ацэньвала бальшавіцкі пераварот як праяву анархіі і заклікала да аб`яднання вакол сваёй арганізацыі. У лістападзе пасля канчатковай перамогі над Камітэтам выратавання рэвалюцыі расійскія бальшавікі стварылі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт(ВРК) Зах. вобласці(Віцебская, Магілёўская губерні і неакупаваныя паветы Мінскай і Віленскай губерняў). Ён стаў вышэйшым надзвычайным органам улады ў Беларусі і на фронце. Адной з першых мер новай улады было ўвядзенне цэнзуры над усімі выданнямі. З 18 да 25 лістапада бальшавікі правялі ў Мінску адразу 3 з`езды: абласны з`езд саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, абласны з`езд сялянскіх дэпутатаў і франтавы з`езд. Усе яны пераважна пад дыктоўку бальшавікоў выказаліся за неабходнасць для Беларусі савецкай улады і заснавалі адзіны Выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Зах. вобласці і фронту(Аблвыкамзам). “Сялянскія дэпутаты” выбіраліся пад непасрэдным наглядам вайскоўцаў-бальшавікоў. Ніводнага прадстаўніка бел. руху ў Аблвыканзаму не было. У склад вышэйшага органа ўлады, што стварылі бальшавікі, увайшлі А. Мяснікоў, В. Кнорын, К. Ландар, якія пражылі ў Беларусі каля годаці крыху больш і не ведалі ні жыцця бел. народа, ні яго мовы.

40. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бнр.

Германія пачала 18 лютага 1918 г. наступленне на ўсход, што прымусіла савецкія ўстановы хутка эвакуіравацца з Мінска ў Смаленск. У гэтых умовах прадстаўнікі беларускіх арганізацый паспрабавалі апярэдзіць наступаўшых немцаў, зацвердзіць сваю ўладу. Але 21 лютага 1918 г. немцы былі ўжо ў Мінску. І ў той жа дзень Выканкам Усебеларускага з'езда звярнуўся да народаў Беларусі з 1-й Устаўной граматай і абвясціў аб фарміраванні Народнага Сакратарыята - урада Беларусі, на чале з Я. Варонкам, куды ўвайшлі прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, эсэраў, сіяністаў-сацыялістаў. Хоць Выканкам Рады Усебеларускага з'езда і абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі, фармальна беларуская дзяржава абвешчана не была.Фактычна уся улада належала немцам. А тым часам пры абыякавасці немцаў, у горадзе польскія легіянеры разрабавалі пошту і касы, забіралі скарб у людзей, культурныя каштоўнасці і харч. 3 сакавіка 1918 г. быў заключаны паміж Расіяй і Германіяй Брэсцкі мір, паводле якога Расія страчвала значную тэрыторыю.

9 сакавіка 1918 г на пасяджэнні Выканкама Усебеларускага з'ездабыла прынята 2-я Устаўная грамата,паводле якой абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка.

25 сакавіка 1918 г. пасля вострых спрэчак на пася-джэнні Рады была прынята 3-я Устаўная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР. Але у цяжкіх умовах, 25 красавіка 1918 г. на імя кайзера Вільгельма ІІ прадстаўнікі Рады вымушаны былі накіраваць тэлеграму, у якой заявілі, што добрую будучыню Беларусі яны бачаць "толькі пад апекай германскай дзяржавы". Гэта з'явілася штуршком да расколу БСГ і крызісу кіраўніцтва БНР. З Рады выйшлі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты.