Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гістрыя вся.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
130.2 Кб
Скачать
  1. Перыядызацыя айчыннай і сусветнай гісторыі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

???

Гісторыя  Беларусі  вывучаецца  на  аснове  разнастайных  гістарычных крыніц.  Да  ліку  асноўных можна  аднесці  археалагічныя,  пісьмовыя  і этнаграфічныя  крыніцы. Да  дадатковых гістарычных  крыніц можна  аднесці  вусную  народную творчасць, лінгвістычныя  крыніцы. Гісторыя  XX  ст.  адлюстравана  ў  пісьмовых  крыніцах  і  дакументах органаў  улады,  у  перыядычным  друку,  мастацкай  літаратуры,  мемуарах, кінафотадакументалістыцы.

  1. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі.\

Першыя людзі на тэр-рыі Беларусі з`яўляліся каля 100 тыс. год таму назад у пауночнай часткі. Гэта былі неандэртальцы, аб чым сведчаць знаходкі архаічных крамянёвых вырабаў(в.Свяцілавічы, Абідавічы, Бердыж). Галоўнымі заняткамі неандэртальцаў былі паляванне і збіральніцтва. Сталае засяленне Беларусі звязана з прыходам краманьёнцаў(40-35 тыс. год таму назад). Стаянкі, якія сведчаць аб іх наяўнасці, знаходзяцца каля вёсак Бердыж і Юравічы ў Чачэрскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці. Краманьёнцы вырабляюць больш разнастайныя і дасканалыя прылады працы(ручныя рубілы, скрабкі, дзіды). Прысутнічаюць пачаткі першых рэлігійных вераванняў: анімізм, татэмізм, фетышызм. Вядучую ролю ў познапалеалітычнай абшчыне іграла жанчына(збіральніцтва, прыгатавнне ежы і г.д.)У эпоху мезаліту з тэр-рыі Беларусі канчаткова зыходзіць ледавік, што стварае падставы для суцэльнага засялення чалавекам тэр-рыі Беларусі. На сённяшні дзень тут знойдзена 120 стаянак эпохі мезаліту.У пачатку неаліту на першае месца выходзіць рыбалоўства, мяняюцца спосабы палявання. З 4-га тысячагоддзя да н.э. на паўднёвым захаце беларусі адбываецца паступовы пераход ад прысвайваючай да вырабляючай гаспадаркі. Была прыручана буйная рагатая жывёліна і свінні, пачалі сеяць ячмень і лён.

  1. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў.

На тэр.Бел. перыяд разв. стар. цыв-цый супаў па часе з бронзавым векам. На тэр. Бел бр.век пачаўся на мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзя да н.э., што значна пазней чым у краінах Азіі, Егіпце Індыі, Кітаі. Таму тут на больш значны тэрмін захаваліся каменныя прылады працы. Распаўсюдзілася здабыча крэмню ў шахтах. Бр. Рэчаў на тэрыторыі Бел. Знойдзена мала – шылы, сякеры, упрыгожанні,посуд. У пачатку бр.веку на тэр. Бел пачынаюць пранікаць індаеўрапейцы. Балты(паўночныя індаеўрапейцы) знаходзіліся на больш высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця чым іх папярэднікі. На тэр-рыю Беларусі яны прынеслі жывёлагадоўлю і земляробства. Балты на Беларусі з`явіліся на поўначы ўздоўж Дняпра, засялялі большую частку сучасных Беларусі, Літвы і Латвіі. Больш за 2 тысячы гадоў балты адносна спакойна пражывалі на тэр-рыі Беларусі. У той час як больш маладыя народы(германцы і славяне) перажывалі так званы дэмаграфічны выбух і рыхтаваліся да перадзелу Еўропы. У гэты пер-яд назіраецца вык-не медных і бронзавых вырабаў. Але ў бронзавым веку тут ў значнай ступені захоўваўся неалітычны ўклад жыцця. Для гэтай эпохі характэрны каменныя шліфаваныя сякеры, пласкадонны посуд і вынаходніцтва сфідравальнага станка. Актывізуецца абмен найперш па набыцці металу і вырабаў з яго, а таксама высакаякасным крэменем і бурштынам. У грам-ве дамінуюць патрыярхальныя адносіны, якія прыходзяць на змену матрыярхату.