Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гістрыя вся.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
130.2 Кб
Скачать

30.Беларусь у вайне 1812 г.

Вайна 1812 г. З першых дзён вайны Беларусь стала краінай супрацьстаяння дзвюх вялікіх дзяржаў і армій. 12 чэрвеня 1812 г. 600-тысячная армія Напалеона пераправілася праз Нёман. 16 чэрвеня была занята Вільня. 24 чэрвеня – Мінск. У межах Літвы, Беларусі шляхта сустракала Напалеона як вызваліцеля. Напалеону супрацьстаялі 3 рускія арміі: 1-ая – генерала Барклая дэ Толі(штаб у Вільні), 2-ая – генерала Баграціёна(Ваўкавыск), 3-ая – генерала Тормасава(Луцк). 1-ая армія ў жорскіх баях адступала праз Свяцяны, Дрысу, Полацк на Віцебск. Баграціён рухаўся з Ваўкавыска праз Слонім на Мір і далей меў намер ісці на Мінск. Але 24 чэрвеня ў Мінск уваўшоў 50-тысячны корпус Маршала Даву і Баграціён рушыў на Магілёў. Да Магілёва Баграціён не дайшоў. Каля вёсак Салтанаўка і Навасёлкі(11 км ад Магілёва) 11-12 ліпеня адбываліся жорскія баі. 1-ая і 2-ая армія ў выніку злучылася пад Смаленскам. Загадам Напалеона ад 1 ліпеня 1812 г. быў утвораны часовы ўрад ВКЛ на чале з Солтанам. Гэты ўрад не імкнуўся да аднаўлення ВКЛ як дзяржавы. 14 ліпеня 1812 г. ён выказаўся аб далучэнні да генеральнай канфедэрацыі Каралеўства Польскага. Часовы ўрад выдаў распараджэнне аб фарміраванні 4-х палкоў літ. кавалерыі агульнай колькасцю 10 тыс. чалавек забеспячэннем за кошт нас-ва. На Беларусі Напалеон пакінуў 100-тысячнае войска, большая яго частка(60 тыс. чалавек) знаходзілася пад Полацкам. 26 жніўня 1812 г. адбыўся Барадзінскі бой. У друг. палове 1812 г. у многіх месцах Беларусі разгарнулася партызанская барацьба. Сялянскія атрады нападалі на каманды фуражыраў, не дапускалі іх да сваіх вёсак, у раёне Полацка партыз. рух абапіраўся на падтрымку рус. арміі. 6-8 кастрычніка армія Відгенштэйна авалодала Полацкам. У лістападзе армія Напалеона быоа фактычна акружана. У гэты ж пер-яд адбылася пераправа праз Беразіну ля вёскі Студзёнка, у выніку якой загінула каля 20 тыс. французаў Праз Беразіну пераправілася не больш за 60 тыс. чалавек. Да Нёмана дайшлі менш за 30 тыс. французаў. У Смаргоні Напалеон пакінуў сваю армію і выехаў у Францыю. У выніку вайны 1812 г. загінула амаль чвэрць нас-ва Беларусі. Пасяўныя плошчы зменшыліся на палову, значна скарацілася колькасць жывёлы. Нягледзячы на ваенныя страты бел. губерні 1812-14 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх пабораў. Прыгон і самавольства памешчыкаў у бел. вёсцы рэзка ўзмацніліся.

31. Культура Беларусі ў першай палове 19 ст. Зараджэнне і развіццё беларусазнауства.

Нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі ў канцы 18-першай палове 19 ст. адбывалася ў новых абставінах, звязаных з фарміраваннем капіталістычных адносін, станаўленнем бел. нацыі і ўзмацненнем нац. свядомасці беларусаў. Спачатку на тэр-рыі Беларусі моцныя пазіцыі мела польская культура. Польская мова была мовай пераважнай часткі адукаванага нас-ва, мовай тэатра, асветы і кнігадрукавання. На карысць польскай культуры працавала шмат ураджэнцаў з Беларусі(у літ-ры – Адам Міцкевіч і У. Сыракомля(Кандратовіч), у музыцы – Міхаіл Клеафас Агінскі і Станіслаў Манюшка). На першым этапе распаўсюджванне рас. культуры праходзіла праз польскае пасрэдніцтва(пераклад рас. кніг, пастаноўка п`ес рас. аўтараў, падрыхтоўка да друку рас.-польскіх выданняў). Ажыццяўлялася стварэнне планаў

забудовы бел. гарадоў у адпаведнасці з прынцыпамі рас. горадабудаўніцтва. У 60-90-я гг. 19 ст. асноўнымі тыпамі школ у сістэме пачатковай адукацыі ў сельскай мясцовасці з`яўляліся народн. вучылішчы, царкоўна-прыходскія школы і школы-граматы, а ў гарадах – прыходскія, павятовыя і гарадскія вучылішчы. Пачатковыя школы адкрываліся пераважна за кошт нас-ва. Царкоўна-прыходскія і школы-граматы мелі абмежаваную праграму і падпарадкоўваліся сенату. Больш грунтоўныя веды давалі народн. вучылішча, якія былі падпарадкаваны Міністэрству народнай адукацы. Настаўнікаў для пачатковых шлол рыхтавалі ў настаўніцкіх семінарыях(Маладзечанская, Полацкая, Нясвіжская, Свіслацкая). Пачатковыя школы маглі ахапіць не болей 20 % ад нас-ва. У сістэме сярэдняй адукацыі на Беларусі дзейнічалі мужчынскія і жаночыя класічныя гімназіі і прагімназіі, Горы-Горыцкае земляробчае вучылішча(інстытут), полацкі кадэцкі корпус, Полацкая Іезуіцкая акадэмія(зачынена ў 1820 г.), духоўныя семінарыі. Мастацтва Беларусі ў 19 ст. Жывапіс бел. зямель у 19 ст. прайшоў 3 мастацкія накірункі: класіцызм, рамантызм, рэалізм. У пачатку 19 ст. на базе Віленскага універсітэта была створана мастацкая школа – умоўная назва маст. кафедр, факультэта літ-ры і мастацтва. Яе заснавальнік – прафесар Смуглевіч. За 35 гадоў сваёй дзейнасці школа падрыхтавала больш за 250 мастакоў, гравёраў і скульптараў. Аляшкевіч – адзіны прадстаўнік класіцызму, жывапісец, партрэтыст і майстар гістарычнай кампазіцыі. Стварыў шмат партрэтаў у стылі класіцызму, сярод іх групавыя партрэты моладзі, юнакоў, дзяўчат, партрэты Сапегі, Радзівіла, Чартарыйскага, Міцкевіча і інш. Ян Дамель. Творчасць сфарміравалася пад уплывам класіцызму, але пісаў пераважна карціны на гіст. тэматыку. Сярод іх “Смерць князя Панятоўскага”, “Хрышчэнне славянаў”, “Вызваленне Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню”. Вікенцій Ваньковіч. “Адам Міцкевіч на скале Аюдах”, “Подзвіг маладога кіеўляніна пры аблозе Кіева печанегамі у 968 г.”, аўтар партрэта Пушкіна, аўтар рамант. пейзажаў “Возера Свіцязь”, “Замак і вежа у Троках”, “Вуліца ў Вільні”. Напалеон Орда – выдатны піяніст, кампазітар, педагог, музык. пісьменнік, мастак-графік. Стварыў серыю графічных замалёвак, архітэктурных пабудоў Беларусі, якія на сённяшні дзень з`ящляюцца гист. крыницай па развиццю архитэктуры Беларусі. Хруцкі – майстар нацюрмортаў, скончыў факультэт вольных мастацтваў Полацкага калегіума, Акадэмію мастацтва у Санкт-Пецярбургу, акадэмік жывапісу за нацюрморт “Кветкі і садавіна”. Ён упершыню звярнуўся да сялянскай тэматыкі(“Хлопчык у саламяным капелюшы”). Сільвановіч. Яго творчасць развівалася ў пераходны пер-яд ад рамантызму да рэалізму. У стылі рэалізму напісаў карціну “Пастух са Свянцяншчыны”, адзін з першых белар. мазаістаў за мазаічнае пано “Тайная вячэра”, за аздабленне Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу атрымаў званне акадэміка. Альхімовіч – жывапісец і графік, прадстаўнік позняга рамантызму і рэалізму ў бел. жывапісу. Найбольш вядомы твор – “Пахаванне Гедыміна”. Бялыніцкі-Біруля развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу, у ранні пер-яд былі напісаны пейзажы. За пейзажы “Вясна ідзе” аўтар атрымаў першую прэмію маскоўскага таварыства аўтараў мастацтва. У стылі мадэрна працавалі архітэктары Шабунеўскі, Краснапольскі і мастак Фердымонд Рушчыц, аўтар эмацыян.-вобразных пейзажаў, сац. матывы назіраюцца ў карцінах “У свет” і “Эмігранты”.

Стан навуковых ведау у пачатку XX ст. вызначауся развіццём беларусазнауства. У трохтомным даследаванні акадэміка Яухіма Карскага “Беларусы” было дадзена усебаковае навуковае абгрунтаванне нацыянальнай самабытнасці беларусау як асобага славянскага народа. Гэту працу называюць энцыклапедыяй беларусазнауства.

Гістарычныя даследаванні былі прадстаулены працамі гісторыка і этнографа Мітрафана Доунар-Запольскага, які абгрунтоувау палажэнне аб існаванні самабытнага беларускага народа, “яго адметнасці ад іншых славянскіх народау”, наяунасці у яго арыгінальнай культуры і мовы, выказвауся за “яго права на самастойнае існаванне” .