Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гістрыя вся.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
130.2 Кб
Скачать

18. Асн. Канцэпцыі этнагенэзу беларусаў у Сяр. Вякі. (народнасці)

Паходжанне беларусаў.

Працэс фарміравання бел. народнасці заняў дастаткова працяглы пер-яд і адбываўся пад уплывам геагр.-кліматычных, сацыяльна-эканамічных, сацыяльна-эканамічных, палітычных, царкоўна-рэлігійных фактараў, а таксама агульнаеўрапейскіх этнічных тэндэнцый. Сярод асноўных канцэпцый этнагенезу беларусаў вылучаюцца:”фінская”(І. Ласкоў лічыў, што продкамі беларусаў з`яўляюцца фіна-ўгорскія і славянскія плямёны); “балцкая”(У. Сядоў і Г. Штыхаў даказвалі, што продкамі беларусаў былі балцкія і славянскія плямёны), “крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая”(Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі называлі менавіта гэтыя плямёны непасрэднымі продкамі беларусаў), “старажытнаруская”(Б. Брэкаў, Я. Карнейчык, Б. Рыбакоў сцвярджалі, што беларусы з`яўляліся састаўной часткай нібыта існуючай некалі старажытнарускай народнасці).

Менталітэт і этнічная свядомасць. З часоў старажытнасці ў беларусаў, як і ў іншых народаў, выпрацоўваліся пэўныя адметнасці ў спосабе мыслення і складу розуму, што з`яўляецца праявай гдыбінных пластоў свядомасці і падсвядомасці. Вельмі няпростым і цяжкім быў працэс паступовага складвання ў беларусаў этнічнай свядомасці. Першай праблемай тут стала захаванне на працяглы пер-яд у Беларусі так званых “зямляцтваў”, якія аб`ядноўвалі жыхароў некалі незалежных княстваў(палачане, віцебляне, пінчукі). Другой праблемай было асобае палажэнне ў тагачасным грамадстве магнацка-шляхецкіх колаў.

Паходжанне назвы “Белая Русь”. Па-першае, вядомы расійскі гісторык 18 ст. В. Тацішчаў меркаваў, што гэта назва паходзіць ад белага колеру льнянога адзення тутэйшых жыхароў, а таксама “цэнтральнага” размяшчэння адзначанага рэгіёна ў славянскім свеце. Па-другое, айчынны этнограф Я. Карскі адзначаў верагоднасць уплыву на утварэнне тэрміна антрапалагічных асаблівасцей беларусаў-“бландзінаў з блакітнымі ці светла-шэрымі вачамі”. Па-трэцяе, бел. філолаг П. Крапівін звязваў паходжанне назвы з наяўнасцю ў рэгіёне вялікай колькасці рэк і азёр, а тэрмін “Белая Русь” з гэтай нагоды пераклаў як “Чыстая вада”. Па-чацвёртае, гісторык М. Ільінскі лічыў, што горад Бельск на тэр-рыі сучаснай Польшчы мог даць абпаведную назву ўсёй падкантрольнай сабе тэр-рыі. Па-пятае, украінскі вучоны М. Дагманаў сцвярджаў, што тэрмін “белы” адзначаў належнасць да мангола-татараў. Па-шостае, расійскі даследчык В. Іваноў адзначаў, што яшчэ да прыняцця хрысціянства ў Еўропе існавала традыцыя суадносіць асноўныя колеры з бакамі свету(поўнач – чорны, поўдзень – чырвоны, захад – белы, усход – жоўты ці блакітны).

19. Люблінская унія і утварэнне рп.

Значныя змены ў пачатку 16 ст. адбываюцца не толькі ў краінах Зах. Еўропы, але і ва Усходняй Еўропе. У пачатку Новага часу тут склаліся такія буйныя дзяржавы як Каралеўства Польскае, ВКЛ і Маскоўскае княства. Характэрнай рысай развіцця гэтых краін на працяглы час стала барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе. Так, Жыгімонт Стары, які адначасова быў каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім, з 1507 г. вёў вайну з Масквой, якая скончылася ў 1514 г. стратай ВКЛ Смаленска. У 1519 г. магістр Тэўтонскага оодэна, імкнучыся пазбавіцца ад леннай залежнасці, пачаў вайну з Польшчай. Польскае войска ў адказ спусташыла ордэнскія землі да самага Круляўца, аднак Жыгімонт замест далучэння іх да Польшчы пагадзіўся на пераўтварэнне Ордэна ў свецкую дзяржаву. У 1525 г. была абвешчана Прусія з васальнай залежнасцю ад Польшчы. Акрамя войнаў з Масквой і Ордэнам Польшчы і ВКЛ пастаянна прыходзілася абараняць ад набегаў крымскіх татараў землі Галіцкай Русі, Падоліі і Валыні. Дастаткова сказаць, што ў першай палове 16 ст. налічваецца 45 набегаў крымскіх татараў. Першая палова 16 ст. была запоўнена войнамі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Баявыя дзеянні вяліся ў 1500-1503, 1506-1508, 1512-1522, 1534-1537 гг. З аднаго і з другога боку былі перамогі і паражэнні. У 1562 г. пад Віцебскам адбыўся сейм. Яго удзельнікі звярнуліся да караля і вялікага князя літоўскага з просьбай збіраць агульны з палякамі сейм, на якім сумесна выбіраць караля, сумесна вырашаць пытанні абароны дзяржавы, а таксама карыстацца аднолькавымі правамі. Пытанні падпісання ўніі разглядаліся на Віленскім сейме 1563 г. Перагаворы таксама вяліся на Варшаўскім 1563-1564 гг., Бельскім 1564 г. і Берасцейскім 1566 г. сеймах. Імкненне шляхты ВКЛ, у тым ліку і беларускай, да больш цеснага збліжэння з Польшчай выклікала сур`ёзную заклапочанасць трымаючых уладу буйных феадалаў. Аднак ім не ўдалося змяніць прапольскі настрой шляхты: пытанне заключэння уніі было прадвызначана. 10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі сейм, які працягваўся амаль 6 месяцаў. Кожны з бакоў уносіў свае прапановы, якія не прымаліся супрацьлеглым бокам. Асабліва польская шляхта настойвала на прыняцці тых артыкулаў, якія фактычна ставілі ВКЛ у залежнае становішча ад Польшчы. Калі паслы ВКЛ убачылі пагрозу прымусовага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, 1 сакавіка 1569 г. яны пакінулі Люблін. Тады Польшча пайшла на дэманстрацыю сіл. Польскія феадалы выкарысталі цяжкае знешнепаліт. становішча ВКЛ і дабіліся ад Жыгімонта Аўгуста выдання указаў аб далучэнні да Каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Тэр-рыя княства звузілася да межаў Беларусі і Літвы. Пры гэтым на значнай іх частцы гаспадарыла маскоўскае войска. У такіх умовах прадстаўнікі ВКЛ зноў вымушаны былі сесць за стол перагавораў. 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з умовамі уніі стваралася новая дзяржава – Рэч Паспалітая, “у якой абодва народы аб`ядноўваліся ў адзін народ і адзіную дзяржаву”. Вышэйшым яе органам абвяшчаўся агульны сейм, які мог збірацца толькі на тэр-рыі Польшчы. Асобных сеймаў як для каралеўства, так і для ВКЛ не прадугледжвалася. Адмянялася таксама выбранне караля польскага і вялікага князя літоўскага. Іх ф-цыі з гэтага часу павінны былі сумяшчацца адзіным манархам. Да пытанняў агульнай кампетэнцыі адносілася знешняя палітыка. Незалежна ад месца пражывання дазвалялася свабоднае набыццё зямельнай уласнасці на ўсёй тэр-рыі Рэчы Паспалітай. Гэта ў першую чаргу адпавядала інтпрэсам польскай шляхты. Усе папярэднія законы і акты, якія былі накіраваны супраць адной з частак новай федэрацыі, павінны былі быць скасаваны.