Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гістрыя вся.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
130.2 Кб
Скачать
  1. Гісторыя як навука. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.

У сучасным свеце існуе каля 2000 навук, ф-цыяй якіх з`яўляецца выпрацоўка і тэарэтычная сістэматызацыя аб`ектыўнай рэчаіснасці. Сярод іх гісторыя займае асобнае месца ў адрозненні ад іншых сацыяльна-гуманістычных навук, якія вывучаюць які-небудзь адзін бок грамадскага жыцця. Гісторыя мае дачыненне да ўсёй сукупнасці жыцця грамадства і ў гэтым сэнсе яна выступае як навука камплементарная, інтэгральная. Гісторыя ў шырокім сэнсе – гэта працэс развіцця ў прыродзе і грамадстве, вызначэнне і тлумачэнне фактаў мінулага. У вузкім сэнсе гісторыя - гэта навука аб заканамернасцях у прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу як раўнадзейных узаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцей. Па-гэтаму прадметам вывучэння гісторыі як навукі з`яўляецца перш за усё дзейнасць людзей, уся сукупнасць адносін у грамадстве, раскрыццё чалавечай дзейнасці ва ўсёй яго шматграннасці прасторавай і часавай канкрэтнасці. Станаўленне гісторыі як навукі ішло ў адпаведнасці з фарміраваннем свядомасці чалавека, калі ўзнікла патрэба захоўваць і перадаваць нашчадкам накоплены вопыт. Гістарычная навука ўзнікла ў Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме. Вывучэнне гісторыі мае шэраг ф-цый: 1. апісальная(ф-цыя сацыяльнай памяці); 2. пазнавальная(ці інтэлектуальна-развіваючая); 3. прагнастычная(ці практычна-палітычная); 4. выхаваўчая(ці патрыятычная). Такім чынам вывучэнне гісторыі Беларусі ў сусветн. цывілізацыі мае мэту сфарміраваць гістар. свядомасць, цэласнае ўяуленне аб заканамернасцях і асаблівасцях эвалюцыі чалавеч. грамадства, зразумець месца айчыннай гісторыі ў сусветна-гістар. працэсе, а значыць і ўклад бел. народа ў сусветную цывілізацыю.

На працягу часу ў гістар. навуцы панавалі ў асноуным 2 падыходы: 1. суб`ектывістскі(гіст. працэс тлумачыўся ўздзеяннем вялікіх людзей); 2. аб`ектыўна-ідэялістычны(рашучая роля адводзілася аб`ектыўным фактарам:боская сіла, абсалютная ідэя) і толькі з сярэдзіны 19 ст. пачынае фарміравацца фармацыйны падыход, заснаваны на матэрыялістычным талкаванні гісторыі. Яго заснавальнікам з`яўляецца К. Маркс. Грамадска-эканамічная фармацыя – спосаб вытворчасці, які характарызуецца ўзроунем развіцця вытворчых сіл і адпавядаючымі ім вытворчымі адносінамі. Паводле матэрыялістычнага падыхода чалавецтва ў сваім развіцці праходзіць у асноўным 5 фармацый: 1. першабытна-абшчынная; 2. феадальная; 3. рабаўладальніцкая; 4. капіталістычная; 5. камуністычная. У аснову цывіліз. падыхода пакладзены сам чалавек, у сукупнасці яго патрэбаў, здольнасцей, волі і ведаў. У дадзеным сэнсе чалавек – гэта аснова цывілізацыі. Нагледзячы на тое, што цывілізацыйны падыход пачаў складвацца яшчэ ў 18 ст. больш поўнае ўжыванне ён атрымаў у канцы 19 – пачатку 20 ст. Паводле новага падыхода структурнай адзінкай гіст. працэса з`яўляецца цывілізацыя:1. як сінонім культуры; 2. як пэўная ступень грам. развіцця, якая паступае пасля эпохі варварства. Такім чынам цывілізацыя – гэта сукупнасць людзей, якія маюць агульныя асновы менталітэта агульн. духоўн. цэннасці, а таксама ўстойлівыя рысы ў сацыяльна-паліт. арганізацыі, эканоміцы і культуры. Усе цывілізацыі падзяляюцца на сусветныя і лакальныя. Сусветныя ц-цыі – гэта найбольш важныя этапы ў гісторыі ўсяго чалавецтва: 1. неалітычная; 2. раннекласавая; 3. антычная; 4. сярэдневечная; 5. перадіндустрыяльная; 6. індустрыяльная; 7. постіндустрыяльная. Лакальныя ц-цыі – гэта разнастайныя гіст. сістэмы, якія маюць адрозненні ад агульнасусветных і выяўляюць асаблівасці краіны ці групы краін.