Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гістрыя вся.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
130.2 Кб
Скачать

41. Стварэнне беларускай савецкай джяржаунасці. Роля і месца бсср у стварэнні ссср.

Пытанне аб стварэнні бел. дзяржавы на савецкай аснове вырашалася у канцы 1918г. на VI Пауночна-Заходняй абласной канферэнцыі Расійскай Камуністычнай партыі(бальшавікоу) – РКП(б), якая праходзіла у Смаленску. Яна 30 снежня 1918г. абвясціла сябе I з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоу) Беларусі – КП(б)Б. 1 студзеня 1919г. было абнародавана рашэнне з’езда пра абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь(ССРБ). Старшынёй Часовага рабоча-сялянскага урада Беларусі стау Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны).

2-3 лютага 1919г. на I Усебеларускім з’ездзе Саветау у Мінску была прынята першая Канстытуцыя ССРБ. Таксама было прынята рашэнне пра аб’яднанне Беларусі і Літвы у Літоуска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку(ЛітБел). Яна была утворана як буферная дзяржава, тэрыторыя якой выкарыстоувалася для адмежавання Савецкай Расіі ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю.

ЛітБел праіснавала да жніуня 1919г., калі яе тэрыторыя была захоплена польскімі войскамі у час польска-савецкай вайны 1919 – 1920гг. Пасля вызвалення войскамі Чырвонай Арміі тэрыторыі Беларусі 31 ліпеня 1920г. была прынята Дэкларацыя аб незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь(ССРБ). Адбылося другое абвяшчэнне савецкай рэспублікі на тэрыторыі Беларусі.

Дзяржауна-тэрытарыяльнае уладкаванне БССР у гады НЭПа было звязана з далейшым вырашэннем нац. пытання. Пачаліся пошук і выпрацоука канкрэтных формау аб’яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. І. Сталін выступіу з ідэяй аутанамізацыі, павлдле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі аб’явіць сябе састаунымі часткамі РСФСР і увайсці у яе склад. Але гэты нлан не быу падтрыманы кіраунікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У.І.Ленін прапанавау іншую форму адзінства – федэрацыю, у якой на раунапраунай аснове аб’ядноуваліся усе савецкія рэспублікі.

30 снежня 1922г. на I Усесаюзным з’ездзе Саветау у Маскве дэлегацыя БССР на чале з А.Чарвяковым падпісала Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістыных Рэспублік – СССР. Такім чынам, БССР на раунапраунай аснове аб’ядналася з іншымі рэспублікамі.

У 1924 і 1926 адбылося узбуйненне тэрыторыі БССР за кошт перадачы ёй шэрагу раёнау Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерняу. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у 2 разы, а колькасць насельніцтва – амаль у 3 разы і дасягнула 4,2 млн чалавек.Узбуйненне БССР выклікала змяненні у адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі, што было замацавана у Канстытуцыі БССР 1927г.

42. Нэп у Беларусі

НЭП. Першая сусветная вайна і грамадзянская прывялі да разбурэнняў у Расіі і на Беларусі. Валавая прад-цыя с/г складала толькі 50 % ад даваеннага ўзроўню (1913 г.). Аб`ём валавай прад-цыі прамысловасці складаў толькі 15-20 % ад узроўню 1913 г. Палітыка ваеннага камунізму, складанай часткай якога з`яўлялася харчразвёрстка, панізіла аўтарытэт бальшавікоў у вачах сялян. Пасля вайны сяляне патрабавалі ад бальшавікоў выканання свайго абяцання па аграрнаму пытанню, супраціўленне сялян палітыцы харчразвёрсткі пагаршала і без таго жабрацкае жыццё гараджан. У студзені 21 г. па ўсёй савецкай краіне галадала каля 40 млн чал. Пачаліся сялянскія бунты, у выніку чаго Чырвоная армія вымушана была іх падаўляць ваен. сілай. Падаўленнем мецяжоў кіраваў Троцкі. Троцкі унёс прапанову на 10-ым з`ездзе РКП(б) абмежаваць харчразвёрстку і замяніць яе харчпадаткам. Натур. падатак быў менш развёрсткі, аб`яўляўся перад пасяўной і не мог быць павялічанына працягу года. Першапачаткова ён складаў 20 % ад чыстага прадукта, затым быў зменшаны да 10 %, а з 1924 г. стаў збірацца грашыма. Усе лішкі прад-цыі пасля выканання падатку заставаліся ў селяніна. Партыя вымушана была пайсці на дазвол прыватнагг кааператыўнага і дзярж. гандлю. У адрозненні ад іншых савецк. рэспублік у БССР вядучае месца займаў прыватны гандаль. Селянін атрымаў права свабоднага выбару формы апрацоўкі зямлі і грашовага землекарыстання. З усіх рэспублік СССР Беларусь з`яўл. найбольш c/г. У 20-30-я гг. тут налічвалася 89 % сельскю нас-ва. Асаблівасцю эканам. становішча Беларусі было і тое, што ўвядзенне НЭПа супала па часе з перадачай зямлі сялянам. У кантэксце НЭПа была праведзена грашовая рэформа(1922 г.), была ўведзена першая грашовая адзінка – савецкі чырвонец(ён раўняўся 10 дарэвалюц. рублям, быў забяспечаны золатам(7, 74 г. чыст. золата або 5,14 долараў ЗША)). У снежні 21 г. у Мінску пачала працаваць усебелар. кантора дзярж. банку, якая ў далейшым арганізавала 9 філіялаў у акруговым цэнтры. Была адноўлена грашовая аплата працы, уведзены тарыфы зарплаты, зняты абмежаванні на яе рост. Дэцынтралізацыя і наданне шырокай аўтаноміі прадпр., якія пераводзіліся на гаспадарчы разлік. У выніку рост прадукцыйнасці працы ў 1927 г. перавысіў даваенны ўзровень у 1,8 раза. Да 27 г. была поўнасцю адноўлена с/г, а прамысловасць Беларусі дасягнула даваен. узроўню. Крызіс 1928 г. – сац.-палітычны і рашаўся камандна-адміністр. метадамі. НЭП згорнута па прычыне хлебанарыхтовак.