Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Гіст бел.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
1.86 Mб
Скачать

2.Фармацыйная (стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця.

Сучаснае грамадазнаўства выкарыстоўвае дзве метадалагічныя канцэпцыі, якія тлумацаць развіццё сусветнай гісторыі. Першая канцэпцыя была распрацавана К.Марксам, Ф.Энгельсам і У.Леніным. Яна атрымала назву тэорыі фармацыйнага развіцця грамадства. Сутнасць гэтай тэорыі заключаецца ў наступным: у сусветнай гісторыі чалавецтва прайшло наступныя фармацыі - першабытнаабшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную і часткова камуністычную ў перыяд існавання сістэмы сацыялізму. У аснову гэтай перыядызацыі К.Маркс паклаў спосаб вытворчасці матэрыяльных багаццяў, які выкарыстоўваўся грамадствам на працягу цэлай гістарычнай эпохі.

Другая канцэпцыя была распрацавана такімі даследчыкамі з ліку гісторыкаў, філосафаў і сацыёлагаў, як М.Вебер, О.Шпенглер, К.Ясперс, А.Тойнбі, М.Данілеўскі, М.Кандрацьеў, П.Сарокін і інш. Гэтыя даследчыкі XІX- XX стст. у галіне грамадазнаўства даказвалі, што гісторыя грамадства звязана найперш з развіццём рэлігіі, культуры, духоўнасці; з індывідуальнасцю і непаўторнасцю чалавечай асобы, такімі нематэрыяльнымі паняццямі як «дух народа» ў той ці іншы гістарычны перыяд. Такі падыход да тлумачэння гісторыі атрымаў назву цывілізацыйнага. Паняцце «цывілізацыя» звязана з паняццем «грамадзянскі». У эпоху антычнасці гэтае паняцце з’явілася у філасофіі Арыстоцеля і працах філосафаў-стоікаў, якія падзялілі прыроду чалавека на два пачаткі: натуральны /naturalis/ і грамадзянскі /civilis/.

У эпоху Рэнесансу італьянскія гуманісты пазначалі тэрмінам «цывілізаванасць» пераход чалавечай гісторыі ад стану варварства і дзікунства да культурна-грамадзянскага стану і дзяржаўнага жыцця.

У XІX ст. у навуцы склалася наступнае разуменне паняцця «цывілізацыя»:

1.Цывілізацыя і цывілізаванасць - гэта такое развіццё грамадства, калі «ідэя Бога» і «дух народа» складаюць адзінае цэлае.

2.Цывілізацыя - гэта гістарычная стадыя, этап у гісторыі ўсяго чалавецтва, напрыклад, традыцыйная , індустрыяльная, постіндустрыяльная цывілізацыя.

3.Цывілізацыя - гэта канкрэтна-гістарычнае, этна-культурнае ўтварэнне, ўласцівае гісторыі амаль кожнага народа і кантынента, напрыклад, антычная, егіпецкая, усходнеславянская, заходнееўрапейская, кітайская, індыйская і г.д. цывілізацыя

2. Перыядызацыя гісторыі Беларусі: асноўныя этапы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця.

3. Гісторыя старажытнага свету на беларускіх землях: перыядызацыя, умовы жыцця, асноўныя характэрыстыкі перыядаў.

4. Этнагенез беларускага народа

Працэс фармаваньня беларускай нацыі заняў дастаткова працяглы пэрыяд і адбываўся пад уплывам геаграфічна-кліматычных, сацыяльна-эканамічных, палітычных, царкоўна-рэлігійных фактараў, а таксама агульнаэўрапейскіх этнічных тэндэнцыяў.

У асноўным этнагенэз беларусаў праходзіў на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя, Сярэдняга Падзьвіньня, Панямоньня, Пабужжа іПрыпяцкага Палесься. Пры гэтым трэба ўлічваць, што працэс складаньня беларускай народнасьці ахопліваў землі, што пераўзыходзілі межы сучаснай Беларусі. Гэтак, дадаткова ён праходзіў на тэрыторыях сучаснай Летувы (Вільня і ваколіцы), Латвіі (Дзьвінск), Польшчы (Беласток і Белая) і Расеі (Смаленск, Невель, Бранск)[11].

У навуцы няма адназначнасьці што да храналягічных рамак фармаваньня беларускага народу. Адныя дасьледнікі сьцьвярджаюць, што беларусы як этнас ужо існавалі ў ХІІІ ст., а працэс фармаваньня беларускай народнасьці пачаўся яшчэ ў ХVII—ХVIII стст. (Г. Штыхаў, М. Ермаловіч, М. Ткачоў і інш.). Паводле В. Сядова, беларуская этнічная супольнасьць склалася ў ХІІІ—ХІV стст. М. Грынблат лічыў, што фармаваньне беларусаў адбывалася ў ХІV—ХVІ стст.

Няма адзінага погляду і адносна продкаў беларусаў. Сярод асноўных канцэпцыяў вылучаюцца «фінская», «балцкая», «крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая» і «старажытнаруская»