Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

Пытанні і заданні для самакантролю

1. Растлумачце неабходнасць фарміравання гістарычных ведаў у вобразна-эмацыянальнай форме.

2. Ахарактырызуйце метады фарміравання гістарычных уяўленняў: апавяданне, паведамленне, расказ, апісанне.

3. Растлумачце сутнасць прыёмаў персаніфікацыі і драматызацыі гістарычных падзей.

4. Раскрыйце сутнасць метаду характарыстыкі.

5. Прааналізуйце апавяданне (па выбары) у падручніку "Мая Радзіма -Беларусь " і знайдзіце прыклады расказа розных відаў апісання і характарыстыкі.

6. Састаўце ў адпаведнасці з памяткай характарыстыку Яраслава Мудрага на аснове тэксту падручніка "Мая Радзіма - Беларусь " .

7. Састаўце план характарыстыкі Льва Сапегі па партрэце ў падручніку "Мая Радзіма - Беларусь ".

1.8. Метады вуснага навучання гісторыі План

1. Вуснае слова настаўніка наўроку гісторыі.

2. Класіфікацыя метадаў вуснага навучання.

3. Тлумачэнне. Разважанне. Гутарка.

Вуснаму слову настаўніка належыць вядучая роля ў навучанні гісторыі, таму што яно арганізуе, накіроўвае ўспрыманне і асэнсаванне вучнямі вучэбнага матэрыялу. Можна вызначыць наступныя функцыі вуснага слова наўроку гісторыі:

• апавядалыіа-апісальная - з дапамогай слова ўзнаўляецца гістарычнае мінулае ў цэласнай карцінс і ствараюцца вобразы людзей і карціны падзей;

• лагічная - слова вядзе вучняў ад вобразаў мінулага да паняццяў, вывадаў, разумення гістарычных падзей, дае ўзоры аналізу і абагульнення гістарычнага матэрыялу;

• выхаваўчая - слова непарыўна звязана з асобай настаўніка, яго маральным воблікам і служыць сродкам стварэння ідэйна накіраваных вобразаў мінулага, раскрыцця маральнай сілы ідэй.

Мова настаўніка павінпа быць чыстай, яснай і простай. Перш за ўсё, мова павінна быць правільнай з пункту гледжання граматыкі, таму што няправільны выраз скажае сэнс матэрыялу, а правілыіая мова выхоўвае ў вучняў дакладнасць думкі. Трэба правільна ўжываць тэрміны, ставіць націск у словах. Для таго, каб сэнс кожнага выразу быў зразумелы вучням, яны павінны быць кароткімі, з невялікай колькасцю даданых сказаў, дзеепрыметных і дзеепрыслоўных зваротаў, а пачынаць выразы трэба з дзейніка. Правільная мова настаўніка з'яўляецца ўзорам для вучняў.

Яшчэ адно патрабаванне да мовы настаўніка: яркасць і вобразнасць, якая дасягаецца ўвядзеннем у апавяданне гістарычнай тэрміналогіі, элементаў фальклору, канкрэтных эпізодаў падзей. Трэба звяртаць увагу на інтанацыю і стыль расказвання.

Метады вуснага навучання адносяцца да метадаў славеснага навучання, якія ўключаюць як метады вуснага навучання, так і метады навучання па друкаваных тэкстах. Пры вусным навучанні настаўнік і вучні ўстунаюць у зносіны непасрэдна з дапамогай вуснага слова. Пры вусным навучанні слова прымяняецца ў чыстым выглядзе, тады як пры наглядным і практычным навучанні яно спатучаецца з адпаведнымі сродкамі.

Адна з класіфікацый метадаў вуснага навучання была прапанавана Вагіным А.А., які лічыў, што жывое слова настаўніка на ўроку прымяняецца ў маналагічнай (расказванне) і дыялагічнай (гутарка) форме. У сваю чаргу, у расказванні ён адрозніваў: апавяданне (паведамленне і расказ), апісанне, характарыстыку, тлумачэнне і разважанне. Частка метадаў расказвання была разгледжана ў папярэдняй лекцыі. Таму ў дадзенай лекцыі будзе засяроджана ўвага на наступных метадах: тлумачэнне, разважанне і гутарка.

Тлумачэнне - гэта раскрыццё гістарычнага матэрыялу, якое дасягаецца шляхам мыслення і накіравана на засваенне сутнасці гістарычных з'яў, іх развіцця, прычынна-выніковых сувязей. Яно выкарыстоўваецца пры вывучэнні галоўных гістарычных з'яў і тэарэтычнага матэрыялу. 3 дапамогай гэтага метаду вывучаецца інфармацыя ў выглядзе паняццяў, суджэнняў, вывадаў, ацэнак.

Тлумачэнне дапамагае раскрыць унутраныя сувязі: залежнасць, сэнс, сутнасць і значэнне гістарычных падзей. На ўроку "Пясняр сялянскай долі" навучэнцам неабходна растлумачыць сэнс заняволення сялян, паняцце "прыгонны". Пры гэтым настаўнік выкарыстоўвае схему, ілюстрацыі, слоўнік; выдзяляе апорныя веды: "галоўнае багацце - зямля", "зямля належыла панам", "за карыстанне зямлёй сяляне выконвалі павіннасці". Так вучні падводзяцца да вываду, што быць заняволеным - гэта значыць быць пазбаўленым былой волі, што заняволенне сялян адбылося ў канцы XVI стагоддзя і заняволеных сялян называлі прыгоннымі.

Разважанне - гэта паслядоўнае развіццё палажэнняў, доказаў, якія падводзяць вучняў да вывадаў. Яно патрэбна для развіцця мыслення вучняў і абапіраецца на аналіз і абагульненне канкрэтнага гістарычнага матэрыялу. Разважанне, як правіла, выступае ў якасці элемента расказвання і спалучаецца з расказам, апісаннем і тлумачэннем. Пры разважанні расказ настаўніка набывае характар паслядоўнай пастаноўкі і рашэння лагічнага ланцужка пытанняў: настаўнік вядзе думку навучэнцаў за сваёй і ўключае іх у актыўную мысліцельную дзейнасць. Напрыклад, на ўроку "Беларусь - мая Радзіма" выкарыстоўваецца метад разважанняў пры вывучэнні паняццяў "Радзіма" і "Бацькаўшчына".

Гутарка - гэта дыялагічная форма навучання (настаўнік-вучань), якая ўяўляе сабой абмеркаванне, мысліцельную апрацоўку гістарычнага матэрыялу (тэксту, карціны, карты, дакумента і інш.). Віды гутаркі: уступная (да новай тэмы), кантрольная (пры апытанні), аначітычная (для аналізу гістарычнай падзеі), абагульняючая (падвядзенне да вьшадаў), заключная (па пройдзенай тэме). Да гутаркі прад'яўлягоцца наступныя патрабаванні:

• падрыхтоўка настаўнікам пытанняў (у тым ліку і дадатковых);

• пытанні павінны быць даступнымі і дакладнымі, мець дыдактычны характар;

• пытанні павінны адносіцца дасутнасці з'яў і падзей;

• трэба пазбягаць альтэрнатыўных пытанняў (якія патрабуюць адказаў "так" ці "не");

• пытанні не павінны змяшчаць падказкі;

• настаўніку неабходна кіраваць гутаркай і стымуляваць актыўную дзейнасць навучэнцаў.

На ўроку "Яраслаў Мудры - сын Рагнеды" на этапе замацавання можна правесці гутарку па пытаннях: 1. Якія справы князя Яраслава вы лічыце найбольш важнымі? Чаму? 2. Што князь больш за ўсё любіў? (Чытаць кнігі). 3. У якой справе ён быў першым сярод усходніх славян? (Склаў законы). 4. Якія справы князя былі карыснымі? 5. Што ён не мог прадбачыць? (Узніклі спрэчкі. Напалі мангола-татары).

Метады вуснага навучання часцей за ўсё спалучаюцца і пераходзяць адзін у другі. Выбар метадаў залежыць ад зместу вучэбнага матэрыялу, мэт і задач ўрока. Пры вывучэнні гістарычных падзей, якія напоўнены дынамікай, мэтазгодна прымяніць расказ з мэтай стварэння яркіх уяўлеішяў аб падзеі; пры азнаямленні з помнікамі культуры, арганізацыяй дзяржаўнага жыцця - апісанне, характарыстыку, паведамленне, новых паняццяў - тлумачэнне.

Вучні павінны актыўна ўключацца ў пазнавальную дзейнасць у працэсе слухання настаўніка. Для гэтага выкарыстоўваюцца: пастаноўка пытанняў, задач, стварэнне праблемнай сітуацыі. Настаўніку трэба вучыць школьнікаў уменню саставіць расказ, апісанне, характарыстыку гістарычных з'яў і асоб. Для гэтага ён арганізуе паказ дадзеных відаў дзейнасці і прымяняе прыёмы: састаўленне вучнямі плана расказа, апісання, характарыстыкі (спачатку пад кіраўніцтвам настаўніка, а затым самастойна на аснове памяткі). Эфектыўнасць вусных метадаў навучання павышаецца, калі яны выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з нагляднымі сродкамі і метадамі навучання.