Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

Пытанні і заданні для самакантролю

1. Пакажыце ролю ўспрымання ў пазнанні гісторыі.

2. Вызначце сутнасць гістарычных уяўленняў.

3. Апішыце работу па стварэнні гістарычных ўяўленняў.

4. Дайце азначэнне гістарычнаму паняццю.

5. Назавіце віды гістарычных паняццяў і прывядзіце прыклады.

6. Апішыце шляхі фарміравання гістарычных паняццяў у пачатковай школе.

7. Вызначце сутнасць слоўнікавай работы пры вывучэнні гісторыі.

8. Прааналізуйце змест апавядання (па выбары) у падручніку "Мая Радзіма — Беларусь " для 4 класа, вызначце ў тэксце гістарычныя паняцці і суаднясіце іх з пэўньш відам.

9. Вызначце метады работы з гэтымі паняццямі наўроку.

10. Апішыце с.чоўнікавую работу на гэтым ўроку.

1.4. Фарміраванне ў малодшых школьнікаў уяўлснняў аб гістарычным часе План

1. Вывучэнне храналогіі якумова фарміравання ўяўленняў вучняў аб гістарычным часе.

2. Храналагічныя веды і ўменні школьнікаў, прыёмы іх фарміравання.

3. Асаблівасці работы па фарміраванні храналагічных ведаў і ўменняў малодшых школьнікаў.

Гістарычныя падзеі адбываюцца ў адпаведны перыяд, маюць пэўную працягласць і паслядоўнасць. Толькі пры ўмове, што мы ўстановім час, у які адбылася гістарычная падзея, можна выявіць яс сувязь з папярэднімі і наступнымі падзеямі, прычыны і вынікі. Менавіта таму вывучэнне гісторыі патрабуе, каб вучні ўяўлялі гісгарычныя падзеі ў часе, ведалі, калі яны адбываліся.

Гістарычны час з'яўляецца прадметам гістарычнай дысцыпліны - храналогіі. Храналогія вывучае сістэмы летазлічэння і календары, устанаўлівае даты гістарычных падзей (год, месяц, чысло), вызначае паслядоўнасць падзей, іх працягласць, перыядызацыю гістарычных працэсаў.

Гісторыя ў школе вывучаецца ў адпаведнасці з храналогіяй. Мэты вывучэння храналогіі ў школе: паказ паслядоўнасці падзей, іх працягласці ў часе, падвядзенне вучняў да разумення вымярэння часу і знаёмства з сістэмамі летазлічэння. У выніку вучні змогуць правільна адлюстроўваць у свядомасці гістарычны час, у іх сфарміруюцца часавыя ўяўленні, яны засвояць даты і-алоўных гістарычных падзей і адзінкі вымярэння гістарычнага часу (год, стагоддзе, тысячагоддзе, эра). У школьным курсе гісторыі адрозніваюць даты асноўныя (звязаны з асноўнымі фактамі) і апорныя (садзейнічаюць часавай лакалізацыі другасных фактаў). Напрыклад, пры вывучэнні ў 4 класе Вялікай Айчыннай вайны даты яе пачатку і заканчэння - асноўныя, а даты трагедыі ў Хатыні і вызвалення Беларусі - апорныя. Спіс асноўных дат змешчаны ў падручніку "Мая Радзіма - Беларусь".

Аналіз зместу вучэбных праграм і інтэгральнай 10-бальнай шкалы вучэбных дасягненняў школьнікаў дазваляе вызначыць наступныя хранапагічныя веды і ўменні, якія трэба фарміраваць у вучняў пры навучанні гісторыі:

Храналагічныя веды

Храналагічныя ўменні

Веданне стужкі часу, паслядоў-насці гістарычных падзей, хрысціянскай сістэмы лета-злічэння, асноўных часавых катэгорый (эра, эпоха, перыяд, стагоддзе), зваротнага ліку гадоў у гісторыі, храналагічньгх рамак падзей, асноўных дат падзей.

Запамінанне і ўзнаўленне дат. паслядоўнасці падзей; вызначэнне працягласці і сінхроннасці падзей; суаднясенне падзей у часе; даты падзеі са стагоддзем, тысячагод-дзем; састаўленне храналагічных табліц і календароў.

Фарміраванне храналагічньгх ведаў і ўменняў вучняў ажыццяўляецца з дапамогай спецыяльных прыёмаў на працягу ўсяго навучання гісторыі, на кожным уроку. Нельга дапускаць фармальнага завучвання дат і паслядоўнасці фактаў. Трэба імкнуцца да таго, каб у свядомасці навучэнцаў склалася "храналагічная сетка", якая ўключае даты падзей і іх суадносіны ў часе, дапамагае ўстанавіць сувязі гадавых дат са стагоддзем, тысячагоддзем. Для свядомага, трывалага засваення і аператыўнага прымянення храналагічных ведаў і ўменняў вучням неабходна прыкласці пэўныя намаганні па запамінанні храналогіі і спосабаў дзеянняў з ёй.

На пачатковым этапе навучання ўстанаўліваецца паслядоўнасць і працягласць гістарычных падзей на аснове іх дат. Карысна пры гэтым састаўляць лагічныя ланцужкі падзей (Рагвалод - Рагнеда -Яраслаў Мудры); прапаноўваць пытанні па вызначэнні працягласці падзей (колькі год працягвалася Вялікая Айчынная вайна?)

Засваенне храналагічных ведаў і ўменняў затежыць ад мабілізацыі зрокавай, слыхавай і маторнай памяці. Таму пры іх фарміраванні неабходна прымяняць разнастайныя сродкі і прыёмы навучання. Настаўнік выкарыстоўвае наступныя прыёмы пры вывучэнні дат: абавязкова засяроджвае ўвагу вучняў на датах, якія ім трэба запомніць, для чаго выдзяляе іх інтанацыяй, запісвае на дошцы, прапануе знайсці дату ў храналагічнай табліцы; прымяняе прыём "ажыўлення" даты праз апісанне прыродных умоў. У час пераказу вучэбнага матэрыялу вучнямі іх трэба прывучаць даціраваць падзеі. У час гутаркі настаўнік абавязкова ставіць пытанні: у якім годзе (стагодцзі) адбылася гістарычная падзея? Колькі часу працягвалася?

Важнае значэнне пры фарміраванні храналагічных ведаў і ўменняў маюць такія прыёмы навучання, як састаўленне вучнямі храналагічных і сінхраністычных табліц, календароў падзей. Пры састаўленні табліц засваенне гістарычных дат адбываецца ў адзінстве з асэнсаваным засваеннем фактаў і іх сувязей. Напрыклад, на ўроку "Першыя друкаваныя кнігі" можна зрабіць наступную табліцу:

Даты

Падзеі

1517

Першая друкаваная кніга Ф. Скарыны

1562

Першая друкаваная кніга С. Буднага

Календары ўзнаўляюць хроніку важных гістарычных падзей (напрыклад, пры вывучэнні анавядання "Мая Рэспубліка" вучні састаўляюць каляндар важных падзей у жыцці краіны ў 1995-2007 гг.).

Для фарміравання храналагічных уменняў прымяняюцца храналагічныя заданні і гулыгі. Заданні патрабуюць ад вучняў вызначэння падзеі па даце, суаднясенне падзеі і даты; вызначэнне працягласці і паслядоўнасці падзей; выбар дат, якія адносяцца да пэўных падзей. Гульні могуць утрымліваць розныя заданні, быць індывідуальнымі і каманднымі, праводзіцца ў форме віктарыны, лато, эстафеты. У 4 класе праводзяцца нескладаныя храналагічныя гульні: адна каманда называе дату, другая - адпаведную гістарычную падзею; вучням прапануецца саставіць гістарычную дату з напісаных на дошцы лічбаў і інш.

Вельмі важным у методыцы навучання гісторыі з'яўляецца пытанне аб пачатковым вывучэнні храналогіі, калі ў малодшым школьным узросце закладваюцца асновы храналагічных ведаў і ўменняў. Праграма па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" патрабуе фарміравання ў вучняў умення вызначаць паслядоўнасць гістарычных падзей на "стужцы часу", а таксама карыстаючыся спісам асноўных дат падручніка.

Малодшыя школьнікі толькі пачынаюць разумець, што кожная гістарычная падзея мае дату свайго здзяйснення. Гэта дапамагае ім уявіць далёкае мінулае, выйсці за рамкі ўласнага вопыту. На ўроку "Стужка часу" вучні знаёмяцца з такімі паняццямі, як дата, эра, "хрысціянскас летазлічэнне"; адзінкамі вымярэння гістарычнага часу -год, стагодцзе, тысячагоддзе. На наступных уроках яны вывучаюць даты канкрэтных гістарычных падзей, авалодваюць храналагічнымі ведамі і ўменнямі.

Патрабаванні да храналагічных ведаў і ўменняў вучняў, якія павінны быць сфарміраваны на ўроках па прадмеце "Мая Радзіма -Беларусь", пералічаны ў інтэгральнай 10-балыіай шкале ацэнкі вучэбных дасягненняў па дысцыпліне. Вучні павінны:

• ведаць паняцці "стужка часу", "эра", "пачатак хрысціянскага летазлічэння", "дата", часавыя катэгорыі "стагоддзе", "тысячагоддзе";

• умець распазнаваць пачатковы пункт хрысціянскага летазлічэння на "стужцы часу", перыяды "да нашай эры" і "нашай эры"; пералічваць (складаць каляндар) гістарычныя даты, якія адносяцца да пэўнага апавядання; правільна суадносіць дату з падзеяй і імем асобы ў межах гістарычнага апавядання; вызначаць з дапамогай "стужкі часу" паслядоўнасць гістарычньгх падзей; ўзнаўляць азначэнне паняцця "эра" пры вызначэнні перыяду, да якога адносіцца змест гістарычнага апавядання; правільна вызначаць з дапамогай "стужкі часу" працягласць гістарычнай падзеі, прымяняць рымскія лічбы для абазначэння стагоддзя, вызначаць стагоддзе па годзе (даце) гістарычнай падзеі адным з растлумачаных спосабаў; самастойна вызначаць даты (стагоддзі) гістарычнай падзеі па ілюстрацыі; знаходзіць дату (стагоддзе) вывучаемай гістарычнай падзеі з дапамогай спісу асноўных дат.

Засваенне і свядомае прымяненне пералічаных вышэй храналагічных ведаў і ўменняў малодшых школьнікаў па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" забяспечваецца за кошт выкарыстання разнастайных метадаў і прыёмаў навучання; сістэмнай работы па фарміраванні ў вучняў храналагічных ведаў і ўменняў на кожным уроку, усіх яго этапах - пры апытанні, вывучэнні новага матэрыялу, замацаванні.

Пытанні і заданні для самакантролю

1. Вызначце ролю храналогіі пры вывучэнні гісторыі.

2. Пералічыце храналагічныя веды іўменні школьнікаў.

3. Якія храналагічныя веды і спосабы дзейнасці, што звязаны з лічэннем гадоў у гісторыі, трэба фарміраваць у малодшых школьнікаў?

4. Апішыце прыёмы вывучэння храналогіі.

5. Прааналізуйце змест апавядання (па выбары) у падручніку "Мая Радзіма - Беларусь" для 4 класа і вызначце, якія храналагічныя веды і ўменні трэба фарміраваць на дадзеным уроку.

6. Назавіце прыёмы вывучэння і засваення хранапогіі, якія можна выкарыстоўваць для гэтага.

7. Знайдзіце ў вучэбна-метадычным дапаможніку для настаўнікаў апісанне храналагічных гульняў і прааналізуйце іх значэнне для засваення малодшымі школьнікамі храналагічных ведаў і ўменняў.