Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

1.5. Фарміраванне ў малодшых школьнікаў уяўленняў аб гістарычнай прасторы

План

1. Лакалізацыя гістарычных з 'яў у прасторы.

2. Картаграфічныя дапаможнікі як сродак лакалізацыі гіста-рычных з 'яўу прасторы.

3. Асаблівасці фарміравання ў малодшых школыіікаў уяўленняў аб гістарычнай прасторы.

Гістарычныя падзеі адбываюцца не толькі ў часе, але і ў прасторы, і будуць зразумелымі для вучняў толькі пры ўмове іх лакалізацыі ў прасторы. Лакалізаваць гістарычную з'яву ў прасторы -гэта значыць суаднесці яе з тым месцам (краінай, пэўным населеным пунктам), дзе яна адбывалася.

Можна вызначыць наступныя шляхі лакалізацыі гістарычных з'яў у прасторы:

• выяўленне геаграфічнага асяроддзя, у якім адбываліся гістарычныя падзеі;

• прывязка гістарычных фактаў да пэўнай тэрыторыі (краіны, населенага пункта) і сувязь фактаў, якія адбываюцца на пэўнай тэрыторыі;

• раскрыццё тэрытарыяльнага размяшчэння і працягласці гістарычных з'яў, прасторавых адносін паміж імі.

Лакалізацыя гістарычных фактаў у прасторы ўключаецца ў агульны вучэбны працэс як пэўная сфера пазнання гістарычных фактаў на ўсіх этапах навучання. Канкрэтнасць прасторавай лакалізацыі залсжыць ад характару фактаў, падрабязнасці іх раскрыцця. Напрыклад, рассяленне славянскіх плямёнаў на Беларусі мы вывучаем у межах пэўных абласцей, а Грунвальдскую бітву - на месцы, каля канкрэтнага паселішча, дзяржаву - у пэўных межах, горад - на тэрыторыі дзяржавы і г.д.

Сродкамі лакалізацыі гістарычных з'яў у прасторы з'яўляюцца картаграфічныя дапаможнікі: гістарычныя карты, картасхемы, планы, контурныя карты. Гістарычныя карты ствараюцца на геаграфічнай аснове і ўяўляюць сабой зменшаныя, абагульненыя, вобразна-знакавыя выявы гістарычных падзей ці перыядаў.

Гістарычныя карты адрозніваюцца ад геаграфічных значэннем колеру (зялёным адзначаюць не толькі нізкія мясціны, але і тэрыторыю дзяржаў); дынамічнасцю, таму што гістарычная карта раскрывае дынаміку падзей і працэсаў (змяненне тэрыторыі дзяржаў, перамяшчэнні войскаў і інш.). Класіфікацыя гістарычных карт ажыццяўляецца па наступных крытэрыях:

па памерах тэрыторык сусветныя, матэрыковыя карты і карты дзяржаў;

па маштабе: буйнамаштабныя, сярэднемаштабныя і дробнамаштабныя карты;

па змесце: агульныя ("Вялікае княства Літоўскае", "Палітыка-адміністрацыйная карта Рэспублікі Беларусь") і тэматычныя ("Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі", "Культура і рамёствы старажытнай Беларусі").

У назве гістарычпых карт абавязкова ўказваецца месца і час гістарычных падзей ("Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза. 1941-1945 гг.").

Па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" падрыхтаваны атлас і контурныя карты, у якіх змешчана 14 агульных і тэматычных карт. Гэта дае магчымасць настаўніку арганізаваць работу па фарміраванні картаграфічных ведаў і ўменняў вучняў.

Стварэнне ў вучняў правільных уяўленняў аб месцы, дзе адбываліся гістарычныя падзеі, мае вельмі важнае значэнне для засваення іх сутнасці. Тэрыторыя з'яўляецца арэнай гістарычных падзей, а ўмовы мясцовасці ўплываюць на іх ход. Веданне гэтых умоў дапамагае тлумачэнню падзей. Вось чаму настаўнік павінен фарміраваць у вучняў канкрэтпыя ўяўленні аб геаграфічным асяроддзі, у якім адбываюцца падзеі; аб гістарычным пейзажы, які паказвае асаблівасці мясцовасці ў пэўную эпоху. Для малодшых школьнікаў канкрэтнае вызначэнне тэрыторыі, дзе адбылася падзея, з'яўляецца адначасова і прадпасылкай адрознення гістарычнай рэчаіснасні ад казкі, у якой падзеі адбываюцца "у некаторым царстве за трыдзевяць зямель".

Пры лакалізацыі гістарычных фактаў станоўчыя вынікі дае прыём звязвання фактаў з пейзажнымі і іншымі рэальнымі вобразамі мінулага, умоўна-геаграфічнымі вобразамі гістарычнай карты. Настаўнік павінен паказваць вучням, як увязваць факты з вобразамі.

Першапачатковай апорай вучняў у пазнанні прасторавых зносін з'яўляецца іх жыццёвы вопыт і асабістыя назірапні. Друтой апорай прасторавай лакалізацыі гістарычных падзей з'яўляюцца веды, уменні і навыкі, набытыя пры вывучэнні прыродазнаўства.

Да прасцсйшых прыёмаў фарміравання прасторавых уяўленняў адносяцца назіранне ілюстрацыі (карціны), што ўзнаўляе адпаведныя падзеі з іх прасторавымі зносінамі (напрыклад, ілюстрацыя "Старажытнае паселішча" ў падручніку "Мая Радзіма- Беларусь"). На ўстойлівасць прасторавых уяўленняў уплываюць сіла ўражання ад карціны і логіка размяшчэння яе элементаў. Пры вывучэнні комплексу гістарычных з'яў ролю зрокавай апоры можа выконваць схема ці мачюнак. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы "Першыя друкаваныя кнігі" - маіюнак з падручніка "У старажытнай друкарні"; гісторыі стварэння гарадоў - план старажытнага Полацка (малюнак).

Фарміраванне нрасторавых уяўленняў, якія выходзяць за межы, што ахоплівае наш позірк, ажыццяўляецца шляхам іх схематызацыі з дапамогай карт і картасхем (напрыклад, пры вывучэнні гісторыі заснавання гарадоў на Беларусі - карта "Старажытныя гарады Беларусі" ў атласе і ў падручніку). Прасторавыя ўяўленні, якія фарміруюцца на аснове карты, запамінаюцца малодшымі школьнікамі з большай цяжкасцю, што тлумачыцца ўмоўнасцю перадачы на картах сапраўдных адлегласцей на мясцовасці і абазначэння з'яў. Ддя пераадолення гэтых цяжкасцей настаўнік павінен вучыць дзяцей "чытаць" гістарычную карту. Элементарная картаграфічная пісьменнасць вучняў уключае:

• веданне таго, што карта адлюстроўвае гістарычную рэчаіснасць у пэўны час ці за пэўны перыяд, навык і ўменне вызпачаць храналагічныя рамкі карты;

• веданне таго, што на карце могуць быць абазначаны з'явы і падзеі рознага часу, уменне вызначаць іх паслядоўнасць і час;

• веданне ролі ўмоўных абазначэнняў, навык звяртацца да легенды карты, уменне апісаць па карце гістарычную падзею, супаставіць некалькі падзей і этапы іх развіцця.

Карта павінна служыць зрокавай апорай для творчага ўяўлення вучняў, калі на падставе асобных фрагментарных уяўленняў аб з'явах, што абазначаны на карце ўмоўнымі знакамі, у свядомасці вучняў фарміруюцца цэласныя карціны. Так, на аснове карты "Культура і рамёствы старадаўняй Беларусі" можна сфарміраваць уяўленні аб асноўных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларусаў у старажытнасці.

Картаграфічныя дапаможнікі з'яўляюцца эфектыўным сродкам фарміравання ўяўленняў малодшых школьнікаў аб гістарычнай прасторы толькі пры ўмове, што іх прымяненне спатучаецца з вобразным расказваннем і сродкамі выяўленчай нагляднасці. Гэта патрабаванне ўлічана ў атласе "Мая Радзіма - Беларусь" і контурных картах, дзе змешчаны ілюстрацыі (з выявамі гістарычных асоб, помнікаў культуры і інш.), якія дазваляюць вучням ствараць вобразы мінулага пры рабоце з картай.

Такім чынам, работа па фарміраванні ўяўленняў аб гістарычнай прасторы патрабуе ад настаўніка выкарыстання картаграфічньгх дапаможнікаў па гісторыі, сістэматычнай работы вучняў з імі пад кіраўніцтвам і кантролем настаўніка з паступовым узрастаннем ступені іх самастойнасці.