Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

Пытанні і заданні для самакантролю

1. Дайце характарыстыку структуры вучэбнай праграмы па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь ".

2. Вызначце мэты і задачы прадмета "Мая Радзіма - Беларусь ".

3. Якія патрабаванні да вучэбных уменняў і навыкаў малодшых школьнікаў прадугледжвае вучэбная праграма?

4. Назавіце крытэрыі, паказчыкі і ўзроўні вучэбных дасягенняў малодшых школьнікаў.

5. Прааналізуйце інтэгральную 10-бальную шкалу ацэнкі вучэбных дасягненняў малодшых школьнікаў і вызначце, якія асноўныя віды вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў ацэньваюцца па прадмеце " "Мая Радзіма - Беларусь ".

6. Ахарактарызуйг\е вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне "Мая Радзіма - Беларусь ".

1.3. Асаблівасці гістарычнага ўспрымання малодшымі школьнікамі План

1. Роляўспрыманняў іўяўленняўу навучанні гісторыі.

2. Шляхі фарміравання гістарычных уяўленняў.

3. Фарміраванне гістарычных паняццяў.

Асновай пазнання вучнямі гісторыі з'яўляецца ўспрыманне -адлюстраванне ў свядомасці вучняў з дапамогай пачуццяў прадметаў, людзей, гістарычных падзей. Яно ажыццяўляецца ў межах першай (успрыманне канкрэтных вобразаў асобных гістарычных прадметаў і карцін грамадскага жыцця) і другой сігналыіай сістэмы (слова). Успрыманне дазваляе вучням у адэкватных вобразах успрымаць гістарычныя падзеі і з'явы, звязануто з імі прыроду, прадметы, людзей, ахопліваць дынаміку гістарычных працэсаў, бачыць узаемасувязь фактаў, іх абумоўленасць пэўным гістарычным месцам і часам. Яно выклікае ў вучняў эфект прысутнасці і ўзбуджае актыўную дзейнасць вобразнага гістарычнага мыслення, дапамагае назапашваць у памяці вобразы для аперыравання гістарычнымі ведамі.

На аснове ўспрымання гістарычных фактаў складваюцца канкрэтныя гістарычныя вобразы, якія становяцца асновай гістарычпых уяўленняў. Гістарычныя ўяўленні - гэта гістарычныя вобразы, якія фарміруюцца ў свядомасці вучняў у выніку складанай псіхічнай дзейнасці: адчуванняў, успрыманняў, памяці, фантазіі, эмоцый, асэнсавання гістарычнага матэрыялу. Гістарычныя ўяўленні маюць вялікую пазнавальную і выхаваўчую каштоўнасць. Яны садзейнічаюць пазнанню гісторыі, разумоваму развіццю вучняў, з'яўляюцца асновай фарміравання гістарычных паняццяў. Вобразы мінулага ўплываюць на пачуцці і паводзіны вучняў, з'яўляюцца сродкам маральна-патрыятычнага выхавання.

Адрозніваюць тры групы гістарычных уяўленняў: аб фактах мінулага (матэрыяльных, сацыяльна-палітычных, гісторыка-культурных); аб гістарычным часе (працягласць і паслядоўнасць падзей і з'яў); аб гістарычнай прасторы (прывязка падзей да канкрэтнага месца дзеяння). Фарміраванне ўяўленняў - складаная задача, паколькі гістарычныя падзсі не ўзнаўляюцца і не паўтараюцца, адрозніваюцца ад жыццёвага вопыту вучняў і падаюцца апасродкавана (з дапамогай вуснага слова, тэксту). Настаўнік нясе адказнасць за правільнасць гістарьг^шых уяўленняў школьнікаў і не павінен дапускаць іх мадэрнізацыі.

Пры канструяванні зместу прадмета "Мая Радзіма - Беларусь" улічана думка псіхолагаў і практычны вопыт, што бессэнсоўна вывучаць той матэрыял, за якім не стаяць пэўныя вобразы. Уяўленні вучняў аб культурна-гістарычным асяроддзі фарміруюцца праз азнаямленне з прадметамі быту, зброяй, прыладамі працы, адзеннем і г.д. У падручніку "Мая Радзіма - Беларусь" змепічана шмат ілюстрацый, якія дазваляюць нагляднымі сродкамі фарміраваць уяўленні аб культурна-гістарычнай спадчыне.

Работа па фарміраванні гістарычных уяўленняў павінна мець сістэмны характар. Настаўніку грэба выдзеліць апорныя гістарычныя вобразы, якія раскрываюцца найбольш канкрэтна, таму што з іх дапамогай у вучняў узнікнуць жывыя ўяўленні аб гістарычных падзеях. Напрыклад, на ўроку "У абарону сваёй зямлі" гэта будзе карціна Грунвальдскай бітвы; наўроку "Першыя друкаваныя кнігі" - вобраз Ф. Скарыны.

Асноўнымі шляхамі фарміравання ў вучняў жывых уяўленняў аб мінулым з'яўляюцца:

• жывое слова настаўніка, сюжэтны расказ, карціннае апісанне, характарыстыка, якія спалучаюцца са сродкамі, прыёмамі канкрэтызацыі (канкрэтызацыя апавядаігня шляхам паказу дзейнасці людзей, тыповага эпізоду, дэталі; выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу, гістарычных дакументаў, персаніфікацыя і драматызацыя);

• выкарыстанне сродкаў выяўленчай і прадметнай нагляднасці;

• выкарыстанне мастацкай літаратуры.

Арганічнае спалучэнне апавядання і апісання, выяўленчай нагляднасці і ўмоўных знакаў дае матэрыял для стварэння ў вучняў галерэі вобразаў мінулага, якія адлюстроўваюць гістарычны працэс.

Настаўнік павінен улічваць, што гістарычныя ўяўленні вучняў ствараюцца не толькі на ўроках, але і стыхійна - у працэсе чытання, нрагляду кінафільмаў, тэлеперадач. Таму трэба дапамагчы школьнікам сістэматызаваць іх: суаднесці з пэўнымі гістарычнымі падзеямі, лакалізаваць у прасторы і часе. Каб папярэдзіць памылковыя ўяўленні аб мінулым, настаўнік павінен у працэсе гутаркі, пры адказах вучняў аналізаваць іх гістарычныя ўяўленні і выпраўляць памылкі. Абавязкова трэба ў працэсе навучання выкарыстоўваць уяўленні школьнікаў аб мінулым і абапірацца на іх.

Успрыманні і ўяўленні адлюстроўваюць знешні бок гістарычных з'яў, тыя іх прыкметы і ўласцівасці, якія непасрэдна ўздзейнічаюць на органы пачуццяў. Сутнасць гістарычных з'яў пазнаецца шляхам мысліцельнай дзейнасці вучняў пад кіраўніцтвам настаўніка і перадаецца ў сістэме паняццяў. Асаблівасць школьнага навучання гісторыі заключаецца ў тым, што канкрэтны факт, жывое ўяўленне аб ім з'яўляюцца дыдактычнай асновай агульных паняццяў, вывадаў і абагульненняў. Сістэмная работа настаўніка па фарміраванні гістарычных уяўленняў вучняў з'яўляецца абавязковай умовай фарміравапня гістарычных паняццяў. У сваю чаргу, гістарычныя паняцці, што засвоілі вучні, становяцца сродкам пазнання гістарычных фактаў і падзей. Пры вывучэнні прадмета "Мая Радзіма - Беларусь" вучні павінны авалодаць пэўным паняційным апаратам, які ўключае 41 гістарычны тэрмін і паняцце.

Гістарычнае паняцце - гэта ўсвядомленыя веды аб сувязях, адносінах і істотных рысах гістарычных з'яў, якія звязваюць адзінкавае і агульнае. Адрозніваюць наступныя віды гістарычных паняццяў:

• прыватнагістарычныя: яны адлюстроўваюць і абагульняюць канкрэтныя гістарычныя з'явы, якія з'яўляюцца характэрнымі для пэўнага гістарычнага перыяду ў гісторыі краіны (веча, дружына, князь, летапіс, племя, рыцар);

• агульнагістарычныя: яны адлюстроўваюць і абагульнякшь з'явы, якія з'яўляюцца характэрнымі для пэўнага грамадскага ладу (сяляне, гандляр, манастыр, рамеснік);

• сацыялагічныя: яны з'яўляюцца агульнымі для некалькіх этапаў гісторыі ці адлюстроўваюць агульныя сувязі і заканамернасці гістарычнага працэсу (дзяржава, герб, сцяг, закон, культура).

Пры вывучэнні прадмета "Мая Радзіма - Беларусь" у якасці базавага праграма вылучае паняцце "Бацькаўшчына", якое цесна звязана з паняццямі "Радзіма", "дзяржава", "народ Беларусі". Апошнія адносяцца да сацыялагічных і для засваення патрабуюць складанай і доўгатэрміновай работы на працягу ўсяго школьнага курса гісторыі на аснове прынцыпаў канцэнтрызму і развіцця. Глыбіня іх раскрыцця вызначаецца ўзроставымі магчымасцямі вучняў, зместам і аб'ёмам вывучаемага матэрыялу.

Агульным пры фарміраванні ўяўленняў і паняццяў з'яўляецца тое, што пры фарміраванні ўяўленняў нельга абысціся без удзелу аналітыка-сінтэтычнай мысліцельнай дзейнасці, а пры фарміраванні паняццяў патрэбна апора на пачуццёвыя вобразы. Але працэс фарміравання гістарычных паняццяў адрозніваецца ад стварэння гістарычных уяўленняў. Пры стварэнні гістарычных уяўленняў настаўнік абапіраецца, у асноўным, на пачуццёвы бок псіхічнай дзейнасці вучняў (успрыманне і аднаўленне вобразаў), а ў рабоце па фарміраванні паняццяў - на аналітыка-сінтэтычную мысліцельную дзейнасць. Уяўленні аб гістарычным мінулым фарміруюцца як на ўрокач, так і стыхійна і маюць індывідуальны характар. Гістарычныя паняцці павінны быць дакладнымі, і яны фарміруюцца на ўроку пад кіраўніцтвам настаўніка ў працэсе актыўнай мысліцельнай дзейнасці вучняў.

Фарміраванне гістарычных паняццяў у пачатковай школе ажыццяўляецца ў адзінстве са стварэннем гістарычных уяўленняў. Гістарычны вобраз з'яўляецца наглядна-пачуццёвай апорай для мыслення вучняў і дапамагае засваенню гістарычных з'яў. Настаўнік гіавінен вучыць дзяцей вылучаць істотныя прыкметы і агульныя сувязі паміж з'явамі і ўздымацца да паняццяў. Напрыклад, на ўроку "Пад сценамі старажытных замкаў" пры вывучэнні паняцця "замак" зыходным момантам яго фарміравання з'яўляецца тэматычная ілюстрацыя "Мірскі замак", што змешчана ў падручніку.

У свядомасці малодшых школьнікаў пасля засваення істотных прыкмет паняцця захоўваецца яго сувязь з тыповым вобразам. Гэты вобраз служыць носьбітам агулыіых прыкмет паняцця (замак, палац, всжа, курган, князь і інш.) У далейшым пры вывучэнні гісторыі ў базавай школе паняцці ўзбагачаюцца большай колькасцю прыкмет, і з паступовым абстрагіраваннсм вучні ўсё менш абапіраюцца на канкрэтны вобраз пры іх узнаўленні, а вобраз набывае ролю сімвала.

Гістарычныя паняцці ў пачатковай школе вывучаюцца найбольш простымі метадамі:

• даецца тэрмін і кароткае апісанне паняцця (герб, сцяг);

• пералічваюцца з'явы, якія ахопліваюць дадзенае паняцце (культура);

• шляхам прыкладу (паданне);

• праз кароткае тлумачэнне (манастыр).

Гістарычныя паняцці знаходзяць сваё адлюстраванне ў словах-тэрмінах. Тэрмін - гэта тое, што азначае дадзенае слова. Тэрміны запісваюцца ў слоўніках. Важнае значэнне ў рабоце з паняццямі-тэрмінамі мае слоўнікавая работа - перавод слоў, гістарычных тэрмінаў з пасіўнага слоўніка вучняў у актыўны з дапамогай заданняў, што замацоўваюць дакладнае, правільнае іх ужыванне. Настаўнік гіавінен навучыць вучняў правільна карыстацца слоўнікам, каб знаходзіць у ім тлумачэнне гістарычных паняццяу, а таксама правільнаму ўжыванню тэрмінаў.

Тлумачэнне тэрмінаў у пачатковай школе адбываецца з дапамогай прадметаў і іх выяў (герб, спяг), па вызначэнні (эра), паходжанні (экспанат), сэнсе (дзяды), саставу (летапіс), перакладу (культура).