Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

Пытанні і заданні для самакантролю

1. Раскрыйце сутнасць нестандартных заняткаў.

2. Апішыце метадычпыя асаблівасці нестандартных запяткаў.

3. Назавіце асноўныя формы нестандартных заняткаў.

4. Якія дыдактычныя гульні праводзяца на ўроках гісторыі?

5. Прааналізуйце змест апавядання (па выбары) у падручніку "Мая Радзіма - Беларусь" і падбярыце ў метадычнай літаратуры (распрацуйце) дыдактычную гульню для гэтага ўрока. 6. Прааначізуйце праграму па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь " і назавіце тэмы, па якіх мэтазгодна правесці заняткі ў нестандартнай форме.

7. Знайдзіце ў часопісе "Панатковая школа" распрацоўкі нестандартных заняткаў па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" і зрабіце іх аналіз (форма правядзення, мэты, метадычныя асаблівасці).

1.13. Арганізацыя пазакласнай работы па прадмеце План

1. Задачы, змест івіды пазакласнай работы па гісторыі.

2. Пазакласная работа па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь ".

Вучэбныя праграмы па гісторыі вызначаюць абавязковае кола ведаў і ўменняў, якія павінны засвоіць навучэнцы, але па-за іх межамі застаецца шмат важных і цікавых падзей, што дазваляюць вучням больш глыбока разумець гістарычнае мінулае, уздзейнічаюць на фарміраванне іх асабістых якасцей. Таму навучанне гісторыі на ўроках мэтазгодна спалучаць з пазакласнай работай. Пазакласная работа па гісторыі - гэта дзейнасць вучняў, якая ажыццяўляецца на аснове добраахвотнасці і самастойнасці з мэтай пазнання гісторыі і сучаснасці, што накіроўваецца настаўнікам і садзейнічае паглыбленню ведаў школьнікаў, развіццю іх інтарэсаў і здольнасцей, фарміраванню асобасных якасцей.

Неабходнасть пазакласнай работы па гісторыі выклікана аб'ектыўнымі прычынамі: на ўроку настаўнік не заўсёды можа давесці да свядомасці вучняў асобныя элементы гістарычнага працэсу; паказаць вучням рэчавыя помнікі мінулага; рэалізаваць практычныя метады навучання. У пазакласнай рабоце працягваецца рэалізацыя адукацыйных і выхаваўчых задач навучання гісторыі, але дасягаюцца яны на іншым матэрыяле і іншымі сродкамі, чым на ўроках. Пазакласная работа па гісторыі накіравана на ўзбагачэнне вучняў новымі ведамі аб жыцці грамадства; развіццё іх інтарэсу да гісторыі і сучаснасці, мыслення; выхаванне станоўчых маральных якасцей, перш за ўсё, патрыятызму.

Пазакласная работа са школьнікамі арганізуецца на добраахвотных пачатках - яны свабодна выбіраюць від дзейнасці, які заснаваны на іх пазнавальных інтарэсах. Выбар зместу і форм пазакласнай работы вызначаецца яе падпарадкаванасцю вучэбна-выхаваўчым задачам школы, уліку індывідуальных інтарэсаў і схільнасцей вучняў. Вельмі важна, каб пазакласная дзейнасць вучняў па гісторыі была звязана з сучаснасцю, што садзейнічае засваенню "ўрокаў" гісторыі, традыцый народа. Выніковасць пазакласнай работы залежыць ад выкарыстання даследчыцкага метаду, з дапамогай якога вучні самастойна рашаюць канкрэтныя задачы, развіваюць мысленне, творчыя здольнасці. Шырокую магчымасць прымянення даследчыцкага метаду дае такі напрамак пазакласнай работы, як краязнаўства.

Краязнаўчая работа мае на ўвазе вывучэнне гісторыі "роднага краю" - вёскі, горада, раёна, вобласці. Аб'ектамі вывучэння становяцца помнікі і памятныя мясціны, знакамітыя землякі, важнейшыя гістарычныя падзеі, гісторыя сям'і, школы, прадпрыемства. Перш за ўсё, настаўнік павінен вывучыць крыніцы краязнаўчых ведаў: рэчавыя помнікі, дакументы, краязнаўчыя і навукова-папулярныя выданні. Наступны крок - гэта аналіз і адбор краязнаўчых матэрыялаў для вывучэння, вызначэнне форм і метадаў работы з імі на ўроках і ў пазаўрочны час.

Адрозніваюць наступныя віды (па колькасці ўдзельнікаў) і формы пазакласнай работы:

• франтальная (масавая) - вечары гісторыі, экскурсіі, канферэнцыі, сустрэчы са знакамітымі людзьмі, конкурсы, алімпіяды, віктарьшы і інш.;

• групавая (гуртковая) - гурткі, клубы, таварыствы;

• індывідуальная - пазакласнае чытанне, даследчыцкая дзейнасць.

У пачатковай школе найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца такія формы пазакласнай работы, як экскурсіі, сустрэчы са знакамітымі людзьмі, віктарыны, пазакласнае чытанне.

Прадмет "Мая Радзіма - Беларусь" фарміруе першапачатковыя ўяўленні і элементарныя веды аб гісторыі краіны і арыентаваны на дасягненне прыярытэтнай мэты пачатковага навучання - развіццё асобы дзіцяці і яго станоўчых якасцей на аснове прынцыпу асобасна арыентаванага навучання і культурна-гістарычнага асяроддзя. 3 гэтага вынікае асаблівая значнасць краязнаўчага напрамку пазакласнай работы. Чым больш поўнымі, глыбокімі, яркімі, змястоўнымі будуць веды вучняў пра родны край і лепшых яго людзей, тым больш дзейсна выявяцца яны ў фарміраванні інтарэсу і любові да роднага краю, павагі да традыцый.

Пры арганізацыі краязнаўчай работы трэба ўлічваць наступныя патрабаванні: сувязь краязнаўчых матэрыялаў са зместам вучэбнай праграмы па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь", сістэматычнасць, разнастайнасць форм і метадаў іх выкарыстання; адпаведнасць зместу, форм і метадаў работы ўзроўню развіцця і падрыхтоўкі маіодшых школьнікаў. Асаблівая ўвага надаецца арганізацыі даследаванняў вучнямі гісторыі сваёй сям'і, школы, тапанімічных назваў, дзейнасці знакамітых землякоў. Правядзенне экскурсій у музеі, да помнікаў гісторыі, сустрэч са знакамітымі людзьмі станоўча ўплывае на выхаванне асобасных якасцей вучняў і фарміраванне ўяўленняў аб гістарычным мінулым.

Важная роля належыць пазакласнаму чытанню, якое паглыбляе гістарычныя веды вучняў, фарміруе іх асобасныя якасці. Настаўнік павінен кіраваць пазакласным чытаннем: вывучаць інтарэсы дзяцей, рэкамендаваць кнігі для самастойнага чытання ў сувязі з вучэбным матэрыялам па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь", стымуляваць творчую актыўнасць вучняў пры пазаўрочным чытанні, дапамагаць ім засвоіць змест прачытанага. Для прапаганды кніг настаўніку трэба арганізоўваць кніжныя выставы, выкарыстоўваць кнігі на ўроку, даваць аб іх кароткую інфармацыю. Мэтазгодна праводзіць чытанне ўслых, пераказ і абмеркаванне зместу прачытанага. У дапамогу вучням па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" выдадзены шэраг кніг для пазакласнага чытання.

Настаўнікі арганізоўваюць этнаграфічныя святы, конкурсы (на лепшы малюнак па гістарычнай тэматыцы, на лепшае даследаванне пра сваіх продкаў) і іншыя пазакласныя мерапрыемствы. Практыка сведчыць, што пазакласная работа дазваляе паспяхова рашаць вучэбныя і выхаваўчыя задачы прадмета "Мая Радзіма - Беларусь".