Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

2.5. Прагляд і аналіз урока ў школе

Мэта: замацаванне ведаў аб тыпах урока і патрабаваннях да правядзення урока; фарміраванне ўмення аналізаваць урок.

Сродкі навучання: Праграма па прадмеце "Мая Радзіма -Беларусь", 4 клас; Прыкладныя нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў па прадмеце "Мая Радзіма -Беларусь"; падручнік "Мая Радзіма - Беларусь", 4 клас; атлас "Мая Радзіма - Беларусь", 4 клас; рабочы сшытак "Мая Радзіма -Беларусь", 4 клас.

Парадак выканання

1. Назіраннс ўрока па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" у школе.

2. Аналіз урока ў адпаведнасці з памяткай.

3. Дамашняе заданне: падрыхтоўка да выніковай кантрольнай работы.

Памятка

для аналізу ўрока па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" /. Вызначэнпе тыпу ўрока.

II. Рэалізацыя дыдактычнай функцыіўрока:

1) наколькі адпавядаюць патрабавапням праграмы прадмета змястоўны і дзейнасны кампаненты ўрока;

2) якія матывы навучання фарміраваліся на ўроку;

3) што зроблена для абуджэння пазнавшіьнай цікавасці школьнікаў і актывізацыі іх увагі;

4) наколькі дасягнута дыдактычная мэта ўрока, звязаная з засваеннем ведаў, фарміраваннем спосабаў іх прымянення, вопыту творчай дзейнасці;

5) наколькі эфектыўна праведзена засваенне новага матэрыялу па алгарытму "ўспрыманне - запамінанне - разуменне (асэнсаванне) -прымяііенне на практыцы ў знаёмай і незнаёмай сітуацыі"; 6) якія метады і сродкі выкарыстаны, наколькі яны адпавядаюць зместу і лагічнай структуры вучэбнага матэрыялу, спецыфіцы навучання малодшых школьнікаў;

7) ці быў рэалізаваны дыферэнцыраваны падыход да навучання.

III. Рэалізацыя выхаваўчай функцыіўрока:

1) ці былі выкарыстаны выхаваўчыя магчымасці зместу вучэбнага матэрыялу, звязаныя з фарміраваннем пачуцця годнасці за сваіх продкаў, любові да Радзімы;

2) ці мела месца тлумачэшіе настаўнікам светапоглядных пытанняў (ідэй), якіх прытрымліваліся гістарычныя асобы, дзеячы культуры;

3) ці фарміравалася ў дзяцей характарыстыка гістарычных падзей (асоб);

4) што на ўроку спрыяла выхаванню ў дзяцей добрасумленных адносін да вучэння, настойлівасці ў дасягненні мэты, уважлівых адносін да аднакласнікаў, культуры паводзін;

5) ці былі выкарыстаны выхаваўчыя магчымасці адзнакі;

6) ці была створана на ўроку атмасфера добразычлівасці, супрацоўніцтва і ў той жа час патрабавальнасці;

7) якія прыёмы педагагічнага ўздзеяння выкарыстоўваў настаўнік у выпадку свавольства, непаслухмянасці дзяцей;

8) якім было выхаваўчае ўздзеянне асобы самога настаўніка.

IV. Рэалізацыя развіццёвай функцыіўрока:

1) ці арыентаваў настаўнік дзяцей на "зоігу бліжэйшага развіцця" (прапаноўваў пытанні, заданні, якія па сваёй складанасці перавышалі б наяўны ўзровень ведаў дзяцей, але з якімі яны маглі б справіцца з дапамогай настаўніка);

2) якія прыёмы актывізацыі разумовай дзейнасці выкарыстоўваліся на ўроку;

3) ці прыцягваў настаўнік дзяцей да пошуку і выпраўлення памылак, ці быў выкарыстаны ўзаемакантроль і самакантроль, узаемаацэнка і самаацэнка вучняў для развіцця іх рэфлексіі;

4) ці мелі пытанні настаўніка пры праверцы хатняга задання развіццёвы накірунак або арыентавалі вучняў толькі на ўзнаўленне вывучапага? Ці выкарыстоўваў настаўнік для праверкі ведаў школьнікаў праблемныя пытанні;

5) ці звярталася ўвага на фарміраванне ў вучняў уменняў маўленчай (камунікатыўнай) дзейнасці, у т.л. здольнасці выказваць уласныя думкі, удакладняць адказ, задаваць пытанні.