Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

Пытанні і заданні для самакантролю

1. Вызначце неабходнасць і віды нагляднага навучання на ўроках гісторыі.

2. Перачічыце сродкі нагчяднага навучання.

3. Назавіце іраскрыйце сутнасць метадаў нагляднага навучання.

4. Раскрыйце методыку работы з ілюстрацыямі падручніка.

5. Прааналізуйце змест апаеядання (па выбары) у падручніку "Мая Радзіча - Беларусь" і назавіце сродкі нагляднасці, якія можна выкарыстаць на адпаведным уроку.

6. Вызначце, які пазнавальны і выхаваўчы матэрыял утрымліваюць ілюстрацыі да гэтага апавядання.

7. Састаўце іглан гутаркі па ілюстрацыі (па выбары).

1.10. Фарміраванне ў малодшых школьнікаў навыкаў гістарычнага аналізу і самастойных ацэначных меркаванняў План

1. Задачы па развіцці мыслення мсшодшых школьнікаў.

2. Фарміраванне ў вучняў навыкаў аналізу і сінтэзу гістарычнага матэрыялу.

3. Фарміраванне ўмення параўноўваць гістарычныя з'явы.

4. Фарміраванне ўмення фармуляваць і абгрунтоўваць вывады.

Адной з мэт навучання гісторыі і неабходнай умовай засваення гістарычных ведаў з'яўляецца развіццё мыслення вучняў, якое мае на ўвазе фарміраванне інтэлектуальных ўменняў: аналізу і сінтэзу, параўнання, рабіць і абгрунтоўваць вывады, даваць ацэнку падзей. Гэта работа ажыццяўляецца ў працэсе авалодвання ведамі і іх прымянення. Уменні фарміруюцца ў працэсе аперыравання засвоеным матэрыялам і дазваляюць вучням самастойна набываць тювыя веды.

Важнай умовай фарміравання інтэлектуальных ўменняў з'яўляецца актыўная пазнавальная дзейнасць вучняў. Пры гэтым настаўнік павінен выконваць наступныя правілы: тлумачыць мэты, сутнасць спосабаў мысліцельных аперацый; паказваць прыёмы іх ажыццяўлення, падрыхтоўваць адпаведныя заданні для развіцця інтэлектуальных уменняў вучняў.

На пэўнай ступені навучання гісторыі выпрацоўваюцца адпаведныя інтэлектуальныя ўменні. У пачатковай школе неабходна вучыць дзяцей выяўленню галоўпага ў вучэбным матэрыяле, састаўленню простага плана на аснове прачытанага і асэнсаванага тэксту. Многія апавяданні ў падручніку "Мая Радзіма - Беларусь" даюць яркія вобразныя карціны гістарычнага мінулага, патрабуюць асэнсавання, аналізу і параўнання, ацэнкі падзей. Але настаўніку не трэба тлумачыць асобныя разумовыя дзеянні, якія ўваходзяць у мысліцельныя аперацыі, таму што гэтыя спецыяльныя лагічныя веды з'яўляюцца недасягальнымі для малодшых школьнікаў. Дастаткова, каб яны правільна дзейнічалі па ўзоры і выкарыстоўвалі прасцейшыя прадпісанні.

Перш за ўсё вучняў трэба вучыць уменню рабіць сінтэз і аналіз. Аналіз - гэта мысленнае раздзяленне з'явы на часткі. Сінтэз - гэта выяўленне сувязей паміж дэталямі, часткамі гістарычнага прадмета, тэксту, карціны, з'явы, аб'яднанне частак у адзінае цэлае. Малодшых школьнікаў вучаць даступным элементарным прыёмам аналізу і сінтэзу, якія звязаны з пачуццёвым успрыманнем і аналізам прадметаў у нагляднай сітуацыі з цэласным бачаннем іх прыкмет. Спачатку трэба вучыць аналізу гістарычных прадметаў, потым тэксту, карціны, падзеі.

Аналіз і сінтэз спалучаюцца. Напрыклад, вучням прапаноўваецца пералічыць зброю воіна, а потым даць апісанне ўзбраення воіна. Пачынаюць з элементарнага аналізу ілюстрацый: выяўлення галоўных дзеючых асоб і другасных, пералічэння прылад працы і інш. Рабіць аналіз і сінтэз дапамагаюць лагічныя схемы, графічныя схемы, табліцы, памяткі.

Малодшых школьнікаў трэба вучыць аналізу тэксту падручніка: выдзяленне асобных эпізодаў падзеі, яе прычын, а потым сінтэз і ўзнаўленне агульнай карціны падзей. Пры аналізе тэксту састаўляецца план пераказу. Настаўнік тлумачыць вучням мэту гэтай работы (выдзеліць галоўнае, каб пераказаць у пэўным парадку), паказвае парадак састаўлення плана. Спачатку вучні абмяркоўваюць змест часткі тэксту і выдзяляюць у ёй галоўную думку, пасля чаго фармулююць назву часткі. Дзецям цяжка даецца лаканічная фармулёўка пунктаў плана, таму настаўнік дапамагае ім іх адпрацоўваць. Ён піша на дошцы пункты плана, а вучні знаходзяць адпаведныя часткі тэксту ў падручніку ці разам з настаўнікам па меры чытання тэксту састаўляюць план. У далейшым вучні самастойна састаўляюць план, які потым абмяркоўваецца.

Паспяховасць навучання аналізу і сінтэзу гістарычнага матэрыялу залежыць ад прымянення шэрагу метадычных сродкаў і прыёмаў. Важнае месца сярод іх займаюць лагічныя схемы, якія могуць мець выгляд графічных схем, планаў, прадпісанняў, памятак. Лагічная схема дапамагае аналізаваць гістарычныя з'явы ў лагічнай паслядоўнасці і абагульняць веды вучняў аб прыёмах аналізу і сінтэзу; з'яўляецца апорай для мысліцельнай дзейнасці, таму што засяроджвае ўвагу вучняў на матэрыяле і вядзе яго думку па шляху аналізу і сінтэзу гістарычных з'яў. Лагічная схема ддя малодшых школьнікаў павінна быць сціслай, даступнай, вынікаць з логікі вывучаемага пытання і як зрокавая апора рабіць мысліцельную дзейнасць больш лёгкай.

Напрыклад, пры вывучэнні тэмы "Беларусь - мая Радзіма" састаўляецца лагічны ланцужок "мае продкі":

Бацька - дзед — прадзед - прапрадзед;

маці - бабуля - прабабка — прапрабабка.

Разнавіднасцю лагічнай схемы з'яўляецца памятка, якая ўключае прадпісанні аб паслядоўнасці інтэлектуальных дзеянняў пры выкананні мысліцельных аперацый. Пры састаўленні плана тэксту падручніка можна прапанаваць дзецям памятку:

1. Раздзялі змест апавядання на закончаныя па сэнсе часткі.

2. Выдзелі з кожнай часткі галоўную думку.

3. Назаві частку (сфармулюй ггункт плана).

Важным сродкам пазнання гістарычнага мінулага з'яўляецца параўнанне. Параўнанне - мысліцельная аперацыя, якая накіравана на выяўленне агульнага і спецыфічнага ў прадметах і з'явах. Настаўнік тлумачыць малодшым школьнікам, што пры параўнанні яны даведаюцца, чым прадметы (прылады працы, зброя, адзенне) і падзеі (жыццё людзей, бітвы) падобныя і чым адрозніваюцца адзін ад аднаго. Вучыць дзяцей параўноўваць дапамагаюць планы ці памяткі:

І.Устанаві агульныя прыкметы з'яў.

2.Выдзелі істотныя адрозненні паміж імі.

З.Зрабі вывад, што агульнага паміж з'явамі і чым яны адрозніваюцца.

На ўроку "Першыя друкаваныя кнігі" вучні могуць параўнаць дзейнасць Ф. Скарыны і С. Буднага ў адпаведнасці з планам і табліцай:

Пытанні Ф. Скарына

С. Будны

1. У якім стагоддзі жыў?

ХУ-ХУІ ст.

XVI ст.

2. Чым займаўся?

Друкар

Друкар

3. Калі і дзе надру-каваў першую кнігу?

1517 г., Прага

1562 г., Нясвіж

4. Чым праславіўся?

Вучоны, асветнік

Вучоны, асветнік

5. Як адносіўся да сваёй Радзімы?

Любіў свой народ і шанаваў родную мову

Любіў свой народ і шанаваў родную мову

У выніку параўнання дзеці падводзяцца да вываду, што Ф. Скарына і С. Будны былі вучонымі і асветнікамі, якія любілі сваю Радзіму, імкнуліся несці веды народу.

Аб'ём параўнальнага матэрыялу не павінен быць празмерным і складаным для малодшых школьнікаў. Заданні на параўнанне ўводзяцца паслядоўна: параўнанне двух прадметаў (помнікаў матэрыяльнай культуры) на аснове непасрэднага назірання іх выяў; параўнанне выяў людзей на аснове назірання і аналізу ілюстрацый, тэксту падручніка.

Авалодванне ўменнямі аналізу, сінтэзу і параўнання цесна звязана з уменнямі рабіць вывады і доказы. Вывад - гэта выснова з некалькіх суджэнняў. Пры фарміраванні ў вучняў умення рабіць вывады настаўнік павінен: сістэматычна тлумачыць змест вывадаў у падручніку; дакладна і абгрунтавана рабіць вывады сам; тлумачыць, як будаваць вывады і замацоўваць гэтыя прыёмы ў вучняў. У пачатковай школе настаўнік звяртае ўвагу вучняў на вывады ў тэксце падручніка, пасля пераказу прывучае іх рабіць (у асноўным, індуктыўныя - ад фактаў да абагульненняў).

Навучанне малодшых школьнікаў уменню рабіць вывады спалучаецца з авалодваннем уменнем іх абгрунтоўваць (рабіць доказы). Доказ - гэта ўменне падцвердзіць фактамі вывады і ацэнкі падручніка ці самастойныя, да якіх прыходзяць вучні. Яны павінны зразумець, што даказаць - значыць упэўніць у правільнасці думкі, для чаго трэба прывесці факты, якія яе пацвярджаюць. У працэсе фарміравання ўмення рабіць доказы вучням можна прапанаваць наступную памятку:

1. Сфармулюй думку, правільнасць якой трэба даказаць.

2. Прывядзі і растлумач факты, якія падцвярджаюць думку.

3. Зрабі вывад, які завяршае доказ.

На ўроку "Зямля блакітных рэк і азёр" пры замацаванні можна прапанаваць вучням заданне, якое садзейнічае фарміраванню ўмення даказваць: Як вы думаеце, ці можна назваць карту "3 варагаў у грэкі" гістарычнай? Паспрабуйце абгрунтаваць сваё меркаванне.

Навучанне вывадам будзе эфектыўным пры прымянснні разважанняў - паслядоўнага развіцця палажэнняў, аргументаў на падставе канкрэтна-гістарычнага матэрыялу. Напрыклад, на ўроку "Яраслаў Мудры - сын Рагнеды" для доказу вываду, што Яраслаў Мудры быў разумным і вялікім дзяржаўным дзеячам, выкарыстоўваюцца лагічныя разважанні, якія замацоўваюцца ў наступнай табліцы:

Князь

Яраслаў -

сын Рагнеды і Уладзіміра

Военачальнік

Асветнік

Падзяліў княства

Склаў законы

Разумны

Пабудаваў храм

Разважлівы

Авалодванне прыёмамі параўнання і доказу звязана з фарміраваннем умення вучняў рабіць ацэнку. Гэта ўменне мае важнае значэнне для рашэння выхаваўчых задач у навучанні гісторыі. У выніку вывучэння гісторыі ў малодшых школьнікаў фарміруецца пэўная грамадская пазіцыя і пэўныя адносіны да гістарычных падзей і асоб: любоў да Радзімы, спачуванне прыгнечаным, гонар за культурную спадчыну свайго народа, яго выдатных дзеячаў.

Для фарміравання ўмення выказваць ацэначныя меркаванні выкарыстоуваюцца пытанні і заданні, якія пабуджаюць вучняў выказваць свае суджэнні аб гістарычных фактах, асобах і адносінах да іх. Ацэнка можа выступаць у якасці вываду нры характарыстыцы асобы, апісанні прылад працы, зброі, помнікаў архітэктуры. Для арганізаньіі ацэначнай дзейнасці вучняў выкарыстоўваецца ілюстрацыйны матэрыял.

Праграма па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" патрабуе вучыць малодшых школьнікаў рабіць ацэнку дзейнасці гістарычных асоб. Адносіны вучняў да дзейнасці гістарычнай асобы вызначаюцца пры супастаўленні партрэта і тэксту апавядання, якія характарызуюць гэту асобу. Напрыклад, на ўроку "Князёўна з трыма імёнамі" вучням можна прапанаваць адказаць на наступныя пытанні: 1. Што ў жыцці Рагнеды выклікае ў вас пачуцці а) спачування, б) гонару? 2. Як вы ставіцеся да ўчынку маленькага Ізяслава, які выступіў на абарону сваёй маці з мячом у руках? 3. Шю ў характары Рагнеды і яе сына вам найбольш спадабалася? 4. Ці можна назваць Рагнеду патрыётам роднай зямлі?

Пры вывучэнні і ацэнцы дзейнасці герояў нашай айчыны (К. Заслонава, А. Гараўца, У. Карвата) мэтазгодна выкарыстоўваць наступную памятку:

1. Які подзвіг здзейсніў герой?

2. У імя чаго (каго) ён дзейнічаў?

3. Дай ацэнку яго дзейнасці. Чаму мы яго помнім?

У рабоце па фарміраванні інтэлектуальных уменняў значнае месца адводзіцца практычным мстадам навучання. Прымяненне практычных метадаў азначае, што вучні набываюць веды пры выкананні практычных дзеянняў. Да практычных метадаў адносяцца практыкаванні (вусныя, пісьмовыя, графічныя) і практычныя работы. Вусныя практыкаванні выкарыстоўваюцца для развіцця лагічнага мыслення, а пісьмовыя для замацавання ведаў і выпрацоўкі ўмення па іх прымяненні. Графічныя практыкаванні - гэта работа вучняў па састаўленні схем, апьбомаў, плакатаў, выкарыстанне замалёвак пры экскурсіях і г.д.