Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

Пытанні і заданні для самакантролю

1. Растлумачце сутнасць лакалізацыі гістарычных з 'яўу прасторы.

2. Назавіце віды гістарычных карт.

3. Растлумачце асаблівасці фарміравання прасторавых уяўленняў малодшых школьнікаў.

4. Назавіце віды гістарычных карт, якія змешчаны ў падручніку "Мая Радз'ша - Беларусь " для 4 класа.

5. Азнаёмцеся з атласам "Мая Радзіма - Беларусь" для 4 класа і вызначце віды гістарычных карт, якія там змешчаны.

6. Растлумачце, як у атласе ўлічаны ўзроставыя асаблівасці малодшых школьнікаў пры фарміраванні прасторавых ўяўленняў.

1.6. Методыка работы з картай План

1. Картаграфічныя веды і ўменні школьнікаў.

2. Правілы работы з гістарычнай картай.

3. Методыка фарміравання картаграфічных ведаў і ўменняў малодшых школьнікаў.

На ўроках па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" навучэнцы атрымліваюць першапачатковыя веды і ўменні работы з гістарычнай картай. Пры гэтым настаўнік абапіраецца на атрыманыя імі раней веды і ўменні работы з геаграфічнай картай (паказваць рэкі, моры, азёры, населеныя пуіікты, межы дзяржавы, стораны свету). Але вучням трэба растлумачыць адрозненні гістарычнай карты ад геаграфічнай і правілы работы з гістарычнай картай. Гэта задача вырашаецца на ўроку "Наша Радзіма на гістарычнай карце".

Гістарычная карта з'яўляецца не толькі сродкам лакалізацыі гістарычных падзей, але і наглядным дапаможнікам, які дазваляе асэнсоўваць гістарычны матэрыял, разумець ход гістарычных падзей, раскрываць гістарычныя сувязі і заканамернасці, тлумачыць гістарычныя падзеі.

Праграмы школьнага курса гісторыі і інтэгральная 10-бальная шкала вучэбных дасягненняў школьнікаў прадугледжваюць перапік картаграфічных ведаў і ўменняў, якія трэба фарміраваць у школьнікаў.

Картаграфічныя веды - гэта веды аб асаблівасцях гістарычнай карты, яе ўмоўных абазначэннях (легенда карты), геаграфічных арыенцірах, пераемнасці гістарычных карт (часавай, прасторавай); маштабе карты (адносіны працягласці лініі на карце да праодгласці адпаведнай лініі ў рэальнай прасторы (1:1000000 км); правілах паказу на карце.

Картаграфічныя ўменні маюць на ўвазе знаходжанне і паказ вучнямі аб'екта на карце; вызначэнне часу і паслядоўнасці падзей, што адлюстраваны на карце; правільнае чытанне і апісанне словамі адлюстраванай на карце рэчаіснасці; перадача зместу карты картаграфічнымі сродкамі; знаходжане адной і той жа тэрыторыі на картах рознага маштабу; параўнанне адлегласцей на карцс з сапраўднымі; прымяненне карты для аналізу прычынна-выніковых сувязей, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця народаў.

Праграма па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" патрабуе, каб вучні ўмелі паказваць на карце і абазначаць на контурнай карце з дапамогай картасхем падручніка і атласа тэрыторыю і межы Рэспублікі Беларусь, сталіцу і абласныя цэнтры, месца свайго пражывання. У інтэгральнай 10-бальнай шкале ацэнкі вучэбных дасягненняў малодшых школьнікау пералічаны наступныя картаграфічныя веды і ўменні:

• паказваць на палітыка-адміністрацыйнай карце абласныя цэнтры і гарады, тэрыторыю і межы Рэспублікі Беларусь і свайго краю;

• распазнаваць гістарычную карту ў параўнанні з геаграфічнай;

• распазнаваць на гістарычнай карце стораны свету і вызначаць месца знаходжання гістарычных аб'ектаў па старанах свету;

• узнаўляць змест некаторых умоўных азначэнняў на карце;

• правільна выкарыстоўваць "легенду карты";

• правільна дэманстраваць на насценнай карце межы, тэрыторыі, населеныя пункты і іншыя аб'екты вывучэння;

• дакладна азначаць аб'екты вывучэння на контурнай карце.

Арганізацыя работы з гістарычнай картай патрабуе ведання пэўных правіл, якіх павінны прытрымлівацца настаўнік і вучні. Пры паказе аб'сктаў стаяць трэба тварам да класа, не закрываць святло, каб цень не падаў на карту, і паказваць указкай. Указку трэба трымаць у той руцэ, якая знаходзіцца бліжэй да карты, каб не перашкаджаць вучням бачыць прадэманстраваны аб'ект. Перад паказам настаўнік павінен звярнуць увагу дзяцей на карту словамі: "Паглядзіце на карту". Паказваць аб'екты на карце трэба дакладна, няспешна і адначасова каменціраваць словамі, гэта значыць даваць славеснае апісанне геаграфічнага месцазнаходжання аб'екта (бакі гарызонта, геаграфічных арыенціраў і прыкмет). Напрыклад: "Полацк знаходзіцца на поўначы Беларусі", "Віцебск размешчаны на беразе Заходняй Дзвіны". Пры апісанні межаў краіны называюць і геаграфічныя арыенціры, і суседнія дзяржавы: "На поўначы Беларусь мяжуе з Літвой і Латвіяй, на ўсходзе - з Расіяй, на поўдні - з Украінай, на захадзе - з Польшчай".

3 урокаў прыродазнаўства вучні павінны ведаць, што рэкі трэба паказваць толькі па цячэнні ад вытоку да вусця; гарады - кропкай; межь! дзяржаў - непарыўнай лініяй. Дакладнасці паказу і славесных указанняў настаўнік кожны раз патрабуе і ад вучняў, дапамагае ім пазбавіцца ад няправільных выказванняў "вышэй", "ніжэй" (замест "на поўнач", "на поўдзень"), "злева", "справа" (замест "на захад", "на ўсход") і г.д.

Гістарычная карта павінна выкарыстоўвацца сістэматычна: усё, што можа быць лакалізавана шляхам паказу па карце, павінна быць адлюстравана на насценнай карце настаўнікам (вучнямі) і прасочана вучнямі на картах у падручніку і атласе. Настаўнік павінен на кожным уроку весці работу па фарміраванні ў вучняў картаграфічных ведаў і ўменняў, выкарыстоўваючы шэраг метадычных прыёмаў.

Першыя з іх накіраваны на азнаямленне вучняў з новай для іх картай: "падарожжа па карце", фіксацыя ўвагі вучняў на добра знаёмых ім аб'ектах у якасці арыенціраў, параўнанне карт. Важнае значэнне мае паказ настаўніка па карце, тлумачэнне ім легенды карты, дэманстрапыя правілау паказу, аналіз карты пры вывучэнні гістарычных падзей, падвядзенне вучняў да вываду па карце. У пачатковай школе прымяняецца прыё'м "ажыўлення" карты з дапамогай аплікацый і ўмоўных знакаў, якія засяроджваюць увагу вучняў на аб'ектах карты і дапамагаюць засвоіць матэрыял урока. Методыка работы з картай прадугледжвае адначасовую работу з насценнай і настолыіай картамі: вучні знаходзяць па слоўным апісанні аб'ект на настольнай карце, потым на насценнай; выконваюць заданне па настольнай карце, а справаздачу аб выкананні робяць па насценнай; настаўнік паказвае аб'ект на насценнай карце - вучні знаходзяць яго на настольнай.

На аснове картаграфічных ведаў адбываецца фарміраванне картаграфічных уменняў вучняў, для чаго выкарыстоўваюцца розныя заданні і практыкаванні. Практыкаванні могуць уключаць дзеянні вучняў па ўзоры (паказ па карце за настаўнікам) і з элементамі самастойнасці, творчасці (заданні для работы з контурнымі картамі). Самастойная работа вучняў з картай прадугледжвае выкананне заданняў па асэнсаванні карты, яе аналізе і параўнанні з іншымі. Асабліва цікавымі могуць быць заданні па картах у атласе (вызначыць па палітыка-адміністрацыйнай карце Рэспублікі Беларусь, якія вобласці краіны знаходзяцца на ўсходзе, а якія на захадзе; растлумачыць змест умоўных абазначэнняў на старажытнай карце; выкарыстоўваючы ўмоўныя абазначэнні карты "Вялікае княства Літоўскае", вызначыць накірункі ваеннай небяспекі для ВКЛ).

Важная роля адводзіцца рабоце з контурнымі картамі, якія даюць магчымасць засвоіць і замацаваць веды, выпрацаваць у вучняў уменні і навыкі работы з гістарычнай картай. Контурныя карты прымяняюцца пры замацаванні новага матэрыялу на ўроку, для кантролю ведаў. У 4 класе вучні запаўняюць контурныя карты, у асноўным пры дапамозе настольных і насценных карт. Прапануюцца заданні: абвесці межы Рэспублікі Беларусь, напісаць назвы гарадоў, зафарбаваць апоўкам тэрыторыю, указаць даты асгюўных падзей, абазначыць умоўнымі значкамі месцы, дзе адбываііся пэўныя гістарычныя падзеі. Контурныя карты павінны запаўняцца акуратна, надпісы быць разборлівымі, без памылак, на свабодных месцах.

Для фарміравання картаграфічных ведаў і ўменняў можна выкарыстоўваць гульні, якія стымулююць пазнавальную дзейнасць вучняў. У пачатковай школе арганізуюцца нескладаныя гульні: "Маўчанка"(адзін вучань моўчкі паказвае аб'ект на насценнай карце, другі - моўчкі піша на дошцы яго назву); "Чацвёрты лішні" (на дошцы пішуцца 4 назвы гістарычных аб'ектаў, з якіх тры звязаны з тэмай урока, а адна лішняя, і навучэнец павінен выбраць тры правільныя і паказаць іх на карце); картаграфічная віктарына "Дзе адбылася гістарычная падзея?" (вучні адказваюць, у якой мясцовасці адбылася падзея, і паказваюць месца на карце) і інш.

Засваенне картаграфічных ведаў і ўменняў вучнямі залежыць ад сістэматычнасці работы з картай на кожным уроку і на ўсіх этапах навучання. Напрыклад, на ўроку "Нашы продкі" карта выкарыстоўваецца пры апытанні (вучні паказваюць межы Беларусі і абласцей на палітыка-адміністрацыйнай карце), вывучэнні новага матэрыялу (настаўнік паказвае на карце рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі, а вучні сочаць па атласс), замацаванні (арганізуецца работа школьнікаў з атласам і выконваецца заданне: вызначыць па старанах свету накірункі рассялення ўсходнеславянскіх плямён па тэрыторыі Беларусі). У дамашнім заданні прадугледжваецца падрыхтоўка да паказу па карце рассялення славянскіх плямён і заданне па рабоце з картай у рабочым сшытку і контурных картах (расфарбаваць на контурнай карце рознымі колерамі тэрыторыю рассялення ўсходнеславянскіх плямён і падпісаць іх назвы).

Пры арганізацыі работы з картай настаўнік павінен помніць, што яна накіравана не толькі на лакалізацыю гістарычных з'яў у прасторы, але і на здабыванне і сістэматызацыю ведаў вучняў.