Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

Кантрольныя пытанні

1. Адзінства зместу і метадаў на ўроку па прадмеце "Мая Радзіма -Беларусь".

2. Асноўныя функцыі ўрока і шляхі іх рэалізацыі.

3. Вызначэнне тыпу, мэт і задач урока.

4. Алгарытм падрыхтоўкі ўрока.

Літаратура

1. Вагин А.А. Методика обучення истории в школе. - М., 1972.

2. Васильева М.М. Методика начального обучення истории. - М., 1964.

3. Десятибальная система. Безотметочное обученне: оценка результатов учебной деятельноста младшнх школьннков. - Мн.: Пачатковая школа, 2002.

4. Запорожец Н.И. Развитие умений и навыков учащихся в процессе обучення истории (IV-VII классы). - М.,1978.

5. Кулагина Г.А. Сто нгр по истории. - М.,1983.

6. Методика обучения истории в средней школе: пособие для учителей: в 2 ч. / отв. ред. Ф.П. Коровкин-М., 1978.

7. Ракуць В.У., Паноў С.В. Мая Радзіма - Беларусь: 3 клас. Планаванне ўрокаў: вучэб.-метад. дапаможнік для настаўнікаў. - Мн., 2003.

8. Студеникин М.Т. Методика преподавания истории в школе. - М., 2004.

Літаратура

1. Вагин А.А. Методика обучения истории в школе. - М., 1972.

2. Васильева М.И. Методика начального обучения истории. - М., 1964.

3. Вяземский Е.Е. Теория и методика преподаваиия истории: учеб. для студ. высш. учеб. завед. - М., 2003.

4. Грачыха А.У. Зборнік тэматычных красвордаў "Мая Радзіма -Беларусь": дапаможнік для настаўнікаў. - Мн., 1998.

5. Десятибалльная система. Безотметочное обучение: Оценка ре-зультатов учебной деятельности младших школьников. - Мн.: Па-чатковая школа, 2002.

6. Запорожец Н.И. Развитие умений и навыков учащихся в процессе обучения истории (4-7 классы). -М., 1978.

7. Кулагина Г.А. Сто игр по истории. - М.,1983.

8. Лернер И.Я. Развитие мышления учащихся в процессе обучения истории. - М., 1982.

9. Методика обучения истории в средней школе: пособие для учите-лей: в 2 ч. / отв. ред. Ф.П. Коровкин- М., 1978.

10. Методика историко-краеведческой работы в школе. - М.,1982.

11. Методика преподавания истории: учеб.-метод. рекомендации для всех спец. ист. фак. - Брест: Изд. УО «БрГУ им. А.С Пушкина», 2003.

12. Озерский И.З. Начинающему учителю истории. - М., 1989.

13. Ракуць В.У., Паноў С.В. Мая Радзіма - Беларусь: 3 клас. Планаванне ўрокаў: вучэб.-метад. дапаможнік для настаўнікаў. -Мн.,2003.

14. Стражев А.И. Методика преподавания истории. - М., 1964.

15. Студеникин М.Т. Методика преподавания истории в школе. - М., 2004.

16. Степанищсв А.Т. Методика преподавания и изучения истории: пособие для вузов: в 2 ч. - М., 2002.

17. Учебные программы для общеобразовательных учреждений с русским языком обучения. 1^1 классы. - Мн.: Национальный ин-ститут образования, 2007.

Дадаткі

Дадатак 1

Мая радзіма - беларусь тлумачалъная запіска

Прадмет «Мая Радзіма - Беларусь» мае прапедэўтычны характар. Яго вывучэнне забяспечвае стварэнне ўмоў для пераходу малодшых школьнікаў ад пачатковай ступені адукацыі да прадметнага навучання гісторыі ў базавай школе. Мэтай навучаиня з'яўляецца развіццё якасцей і здольнасцей асобы, неабходных для падрыхтоўкі вучняў да выканання агульных для ўсіх грамадзян нашай рэспублікі сацыяльных функцый.

Для дасягнення абазначанай мэты прадугледжваецца вырашэнне наступных задач:

■ выхаванне якасцей асобы, якая з павагай адносіцца да гістарычнага мінулага і сучаснасці сваёй краіны, усведамляе прызначэнне чалавека;

■ пашырэнне і замацаванне першапачатковых уяўленняў і элементарных паняццяў аб гістарычным шляху беларускага народа на аснове знаёмства вучняў з асобамі і найважнейшымі падзеямі айчыннай гісторыі;

■ развіццё пазнавальнага інтарэсу вучняў да айчыннай гісторыі і ўздзеянне прадметнымі сродкамі на фарміраванне эмацыянальна-каштоўнаснай сферы малодшых школьнікаў.

Выхаваўчая функцыя прадмета рэалізуецца праз фарміраванне ў вучняў усведамлення аб значнасці чалавечага жыцця на прыкладах духоўна-маральнай дзейнасці гістарычных асоб. Вызначальнай асновай для выхавання патрыятызму ў малодшых школьнікаў з'яўляецца фарміраванне пачуцця "малой Радзімы". Яно цесна звязваецца з уяўленнямі вучняў аб Бацькаўшчыне, іх ведамі аб памятньгх мясцінах свайго роднага краю, аб асобах, якія прадстаўляюць гісторыю беларускага народа, аб дзяржаве, у якой мы жывём.

Паступовае развіццё пазнавальнага інтарэсу малодшых школыіікаў адбываецца ў выніку іх азнаямлення з найважнейшымі культурна-гістарычнымі каштоўнасцямі беларускага народа. Пры гэтым рэкамендуецца ўжываць эмацыянальныя, блізкія да літаратурных характарыстыкі гістарычных падзей і іх удзельнікаў, дасягненняў у галіне беларускай культуры.

Змест прадмета "Мая Радзіма - Беларусь" складаецца з уводзін, трох раздзелаў, абагульнення.

"Уводзіны" прадугледжваюць азнаямленне вучняў з правіламі работы з вучэбным дапаможнікам. Іх змест накіраваны на фарміраванне паняцця "Бацькаўшчына" на аснове пашырэння і паглыблення раней засвоенага паняцця "Радзіма".

Раздзел "Геаграфічныя і гістарычныя звесткі аб нашай Радзіме" пачынаецца з азнаямлення з месцазнаходжаннем Рэспублікі Беларусь, яе сучасным адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам, насельніцтвам. Пры вывучэнні раздзела малодшыя школьнікі атрымліваюць першасныя ўяўленні аб лічэнні гадоў у гісторыі пры дапамозе "стужкі часу", асаблівасцях чытання гістарычнай карты пры дапамозе картасхем у вучэбным дапаможніку і атласе. Настаўнік знаёміць школьнікаў з некаторымі гістарычнымі крыніцамі, якія з'яўляюцца помнікамі прыроды і гісторыі.

Раздзел "Гісторыя Беларусі ў паданнях, падзеях і імёнах" раскрываецца праз гісторыка-краязнаўчы матэрыял, які звязаны з паданнямі. Менавіта таму змест прадстаўляецца ў сюжэтна-вобразнай форме. Вывучэнне так званай "лсгендарнай гісторыі" накіравана на развіццё пазнавальнага інтарэсу малодшых школьнікаў з улікам іх эмацыянальнай сферы. Настаўніку варта звярнуць увагу малодшых школьнікаў на розніцу паміж факталагічпым навукова абгрунтаваным матэрыялам і паданнямі аб гістарычных падзеях. Мэтазгодна паказаць вучням суаднесенасць найважнейшых гістарычных падзей з характарыстыкай іх удзельнікаў як суб'ектаў "легендарнай гісторыі".

Раздзел "Мая рэспубліка" прысвечаны асвятленню ў гістарычным і дзяржаўна-палітычным аспектах сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі ў пасля-ваенны час, азнаямленню са статіцай нашай краіны, атрыбутамі беларускай нацыі і дзяржаўнай улады ў Рэсггубліцы Беларусь.

Пры вывучэнні дадзенага раздзела варта звярнуць увагу на асвятленне права дзіцяці на атрыманне адукацыі, якое замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

"Абагульненне" прызначана для замацавання ўяўленняў і сістэматызацыі ведаў вучняў аб развіцці духоўнай і матэрыялыіай культуры, дасягненнях беларускага этнасу і яго каштоўнасцях. Настаўнік арганізуе вучэбную працу вучняў у выглядзе адказаў на пытанні і выканання заданняў, прадстаўленых у вучэбным дапаможніку.

Пры засваенні зместу прадмета рэкамендуецца выкарыстоўваць форму эпізадычных апавяданняў, дыдактычныя гульні з гістарычным зместам, практыкаарыентаваныя метады навучання, якія абазначаны ў праграме курсівам. Напрыканцы праграмы прадстаўлены пералік уменняў, якімі паступова авалодваюць малодшыя школьнікі ў працэсе навучання.

Краязнаўчы змест вучэбнага матэрыялу засвойваецца праз правядзенне экскурсій, падарожжаў, арганізацыю наведвання музеяў, сустрэч са знакамітымі землякамі, азнаямленне з рубрыкай "Цікава ведаць" у вучэбным дапаможніку.

ПРАГРАМА

ІV КЛАС (34 гадзіны)

Уводзіны (1 гадзіна)

Як працаваць з вучэбным дапаможнікам. Паняцці "Радзіма" і "Бацькаўшчына".

РаздзелІ

ГЕАГРАФІЧНЫЯ I ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ НАШАЙ РАДЗІМЕ

(8 гадзін)

Мы і нашы суседзі. Размяшчэнне Беларусі на карце Еўропы. Краіны - суседкі Беларусі. Тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел Рэспублікі Беларусь. Насельніцтва Беларусі.

Вызначэнне месцараспалажэння сталіцы і абласных цэнтраў на тэрытарыяпьна-адміністрацыйнай карце Рэспублікі Беларусь.

Нашы продкі. Рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі. Легендарныя продкі беларусаў.

Зямля блакітных рэк і азёр. Рэкі і азёры як сведкі гіста-рычнага мінулага нашай краіны. Беларускія рэкі - шляхі зносін і абмену. Легенда пра возера Свіцязь. Матывы роднага краю ў творчасці польскага паэта, ураджэнца Беларусі Адама Міцкевіча.

Наша Радзіма па гістарычнай карце. Асаблівасці гістарычнай карты. Азнаямленне зумоўнымі абазначэннямі на гістарычнай карце.

"Стужка часу". Гістарычныя падзеі і іх даты. Працягласць і паслядоўнасць гістарычных падзей. Вызначэнне перыядаў "да нашай эры " і "наша эра " на "стужцы часу ".

Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Адкуль узяліся камяні на беларускай зямлі. Роля камянёў у жыцці і вераваннях старажытных жыхароў Беларусі. Курганы як помнікі гісторыі.

Як да нас прыйшла кніга. Пісьмовыя гістарычныя крыніцы пра нашу Бацькаўшчыну. Берасцяпыя граматы. Летапісы. Рукапісныя кнігі. Запавет Кірылы Тураўскага.

Першыя друкаваныя кнігі. Кнігавыдавецкая дзейнасць ус-ходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны. Ф. Скарына як патрыёт Бацькаўшчыны. Выдавец першай друкаванай на тэрыторыі Беларусі кнігі Сымон Будны - прадаўжальнік справы Скарыны.