Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

Прадмова

Вучэбная дысцыпліна "Методыка выкладання прадмета "Мая Радзіма - Беларусь" вывучаецца ў педагагічньгх каледжах і ставіць мэту падрыхтоўкі настаўніка пачатковай школы да практычнай рэалізацыі навучальных і выхаваўчых задач прадмета "Мая Радзіма - Беларусь".

Вучэбна-метадычны дапаможнік "Методыка выкладан-ня прадмета "Мая Радзіма - Беларусь" састаўлены ў адпаведнасці з праграмай дадзенай дысцыпліны па спецыяльнасці 2-01 02 01 "Пачатковая адукацыя". Праграма прадугледжвае правядзенне тэарэтычных і практычных заняткаў у аб'ёме 19 гадзін. Практычныя заняткі маюць мэту: паглыбленне атрыманых тэарэтычных ведаў па найбольш важных пытаннях методыкі навучання. Завяршаецца вывучэнне дысцыпліны выкананнем выніковай кантрольнай работы.

Вучэбнае выданнс "Методыка выкладання прадмета "Мая Радзіма - Беларусь" уключае: канспекты лекцый, тэматыку практычных заняткаў, спіс літаратуры. Да кожнай лекцыі распрацаваны пытанні і заданні для самакантролю. У дапаможніку змешчаны ў якасці дадатку вучэбная праграма па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" для 4 класа агульнаадукацыйных устаноў адукацыі і прыкладныя нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў.

Вывучэнне дысцыпліны павінна забяспечыць метадычную падрыхтоўку будучых настаўнікаў да выкладання прадмета "Мая Радзіма - Беларусь", садзейнічаць развіццю творчага мыслення спецыялістаў, інтарэсу да прафесіянальнай педагагічнай дзейнасці.

Пры напісанні вучэбна-метадычнага дапаможніка былі выкарыстаны навуковыя працы вядомых даследчыкаў у галіне методыкі выкладання гісторыі А.А. Вагіна, П.В. Гары, М.І. Запарожац, І.Я. Лернера, М.Ц. Студзянікіна; аўтараў метадычных распрацовак па прадмеце "Мая Радзіма -Беларусь" (В.У. Ракуця, С.В. Панова і інш.)

I. Канспект лекцый

1.1. Уводзіны План

1. Месца прадмета "Мая Радзіма - Беларусь" у школьнай адукацыі.

2. Прадмет і задачы дысцыпліны "Методыка выкладання прадмета "Мая Радзіма - Беларусь ".

3. Метады навучання гісторыі.

Прадмет "Мая Радзіма - Беларусь" вывучаецца ў 4 класе 12-гадовай школы. Ён арыентаваны на стварэнне неабходнага падмурка для далейшай грамадазнаўчай падрыхтоўкі школьнікаў. Гэта абумовіла і яго функцыю, што звязана з абагульненнем і пашырэннем першапачатковых уяўленняў вучняў аб гісторыі і культуры Беларусі, якія яны атрымалі пры вывучэнні курса "Чалавек і свет".

Структура прадмета "Мая Радзіма - Беларусь" дазваляе ажыццяўляць інтэграцыю геаграфічных і грамадазнаўчых ведаў пры іх прадстаўленні ў вучэбным працэсе. Прадмет мае прапедэўтычны характар і забяспечвае стварэнне ўмоў для пераходу ад пачатковай ступепі адукацыі да прадметнага навучання гісторыі у базавай школе. Змест прадмега прадугледжвае знаёмства малодшых школьнікаў з найважнейшымі падзеямі айчыннай гісторыі.

Методыка выкладання прадмета "Мая Радзіма - Беларусь" адносіцца да дысцыплін спсцыяльнага цыклу, і яе змест вызначаецца адукацыйным стандартам спецыяльнасці "Пачатковая адукацыя". У адпаведнасці з ім спецыяліст павінен:

• ведаць на ўзроўні ўяўлення прапедэўтычны характар прадмета "Мая Радзіма - Беларусь";

• ведаць на ўзроўні разумення: змест адукацыйных стандартаў па прадмеце, методыку вывучэння гістарычных паняццяў, асаблівасці форм і метадаў навучання гісторыі ў пачатковай школе, асаблівасці фарміравання нацыянальнай самасвядомасці асобы праз усведамленне малодшымі школьнікамі галоўных культурна-гістарычных каштоўнасцей Беларусі і свайго месца ў грамадстве;

• умець: арганізаваць работу па фарміраванні першапачатковых гістарычных уяўленняў, выкарыстоўваць сродкі навучання гісторыі ў пачатковай школе, краязнаўчы матэрыял, распрацоўваць шматварыянтныя заданні для ажыццяўлення прынцыпу асобасна арыентаванага навучання, вызначаць якасць засваення ведаў і ўзровень сфарміраванасці практычных уменняў малодшых школьнікаў з дапамогай шматбальнай сістэмы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці.

Методыка выкладання прадмета "Мая Радзіма - Беларусь" можа быць аднесена да галіны педагагічных навук, якія вывучаюць методыку выкладання асобных вучэбных дысцыплін. Яна цесна звязана з такімі педагагічнымі навукамі, як школьная педагогіка, педагагічная і ўзроставая псіхалогія, методыка навучання гісторыі. Гэта сувязь відавочна пры вызначэнпі зместу прадмста, які адаптаваны да пазнавальных магчымасцей малодшых школьнікаў (частка матэрыялаў прад'яўляецца ў сюжэтна-вобразнай форме і звязана з легендамі, паданпямі), прадугледжвае ўздзеянне на эмацыянальную сферу вучняў прадметнымі сродкамі, асобасна арыентаваны і дзейнасны падьгходы да навучання.

Методыка выкладашія прадмета "Мая Радзіма - Беларусь" абапіраецца перш за ўсё на змест методыкі выкладання гісторыі. Методыка навучання гісторыі - гэта педагагічная навука аб задачах, змесце і метадах навучання гісторыі. Яе аб'ект - уся сфера навучання гісторыі, а прадмет - змест, арганізацыя, формы і метады навучання гісторыі. Навучанне гісторыі ў школе можна параўнаць з лесвіцай. Кожны гістарычны курс, тэма, урок - гэта ступені ў развіцці вучняў, іх ведаў і ўменняў. Таму методыка навучання гісторыі распрацоўвае навуковыя асновы выкладання як школьнага навучання гісторыі ў цэлым, так і асобных яе курсаў.

Методыка выкладання прадмета "Мая Радзіма - Беларусь" вывучае навуковыя асновы выкладання менавіта дадзенага школьнага прадмета: яго змест, арганізацыю, формы і метады навучання гісторыі з улікам узроставых асаблівасцей дзяцей малодшага школьнага ўзросту і прапедэўтычнага характару прадмета.

Да выкладання прапедэўтычнага курса гісторыі ў пачатковай школе прад'яўляюцца наступныя патрабаванні:

• мэты навучання павінны быць пасільнымі для вучняў і прадугледжваць засваенне першапачатковых уяўленняў аб гістарычных асобах і важпейшых падзеях гісторыі Беларусі;

• прыярытэтнай мэтай навучання з'яўляецца развіццё дзіцяці і яго станоўчых якасцей, выхаванне нацыянальна свядомай асобы;

• у працэсе навучання павінны спалучацца розныя метады (славесныя, наглядныя, практычныя) з улікам міжпрадметных сувязей і пазнавальных магчымасцей малодшых школьнікаў;

• ажыццяўленне дзейнаснага падыходу ў навучанні, фарміраванне ў вучняў адпаведных уменняў і навыкаў вучэбнай дзейнасці.

Якасць падрыхтоўкі вучняў па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" залежьшь ад прымяняемых метадаў і прыёмаў навучання. Метады навучання - гэта спосабы перадачы вучэбнай інфармацыі і кіраўніцтва яе засваеннем у спалучэнні са спосабамі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў. У залежнасці ад гоўнага крытэрыю існуе некалькі класіфікацый метадаў навучання гісторыі. Разгледзім дзве з іх:

ІІа крыніцах ведаў (А.А. Вагін, П.В. Гара, М.Ц. Студзянікін)

Па арганізацыі навучання і спосабах засваення ведаў (І.Я. Лернер, М.Н. Скаткін)

Метады славеснага навучання Метады нагляднага навучання Практычныя метады

Тлумачальна-ілюстрацыйны метад Рэпрадукцыйны метад

Метад праблемнага навучання Эўрыстычны метад

Даследчыцкі метад

Класіфікацыяй метадаў па крыніцах ведаў часцей за ўсс карыстаюцца настаўнікі-практыкі. Яе недахонам з'яўляецца тое, што не ўлічваецца характар пазнавальнай дзейнасці вучняў, які ўплывае на іх разумовае развіццё і засваенне всдаў. Класіфікацыя па арганізацыі навучання і спосабах засваення ведаў кладзе ў аснову характар пазвавальнай дзейнасці вучняў, што адпавядае сучаснай педагагічнай канцэпцыі засваення ведаў і спосабаў дзейнасці на трох узроўнях: рэпрадукцыйным, прадукцыйным і творчым.

Састаўной часткай метаду навучашш з'яўлюцца прыёмы навучальнай дзейнасці. Метадычныя прыёмы - гэта дзеянні, якія накіраваны на выкананне канкрэтнай вучэбнай задачы: работы з падручнікам, картай, вывучэнне храналогіі і г.д. Адрозніваюць дзеянні з прадметамі (паказ рэчавых помнікаў мінулага), славесныя (апісанне, характарыстыка і г.д.) ці пісьмова-графічныя дзеянні (састаўленне календароў падзей, табліц, слоўнікаў, планаў, лагічных схем, малюнкаў, запаўненне контурных карт).

Выбар метадаў навучаішя залежыць ад прыярытэтных педагагічных канцэпцый, узроставых асаблівасцей вучняў і ўзроўшо іх пазнавалыіых магчымасцей, зместу прадмета, тэмы, мэтаў і задач урока, наяўнасці пэўных сродкаў навучання, метадычнага майстэрства і асабістых якасцей настаўніка.