Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

Мая рэспубліка

(6 гадзін)

Багацце нашай краіны. Пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі Беларусі. Вырабы беларускай прамысловасці. Зямля -карміцелька жыхароў нашай краіны. Прадукцыя сельскай гаспадаркі. Транспарт і шляхі зносін.

Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся. Новыя гарады на карце Беларусі. Салігорск: паданні і рэчаіснасць. Наваполацк: сучаснае нафтаперапрацоўчае прадпрыемства побач са старажытным Полацкам. Светлагорск - горад энергетыкаў і хімікаў. Жодзіна: подзвіг сыноў маці-патрыёткі А.Ф. Купрыянавай, сучасны прамысловы воблік горада. Новыя прафесіі жыхароў Беларусі.

Мінск - сталіца нашай дзяржавы. Мінск - старажытны і сучасны цэнтр нашай рэспублікі. Мгнск - "Горад-герой". Адлюстраванне гістарычных падзей, імён дзеячаў гісторыі і культуры ў назвах гарадскіх праспектаў, вуліц і плошчаў.

Мая рэспубліка. Утварэнне Рэспублікі Беларусь. Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Органы дзяржаўнай улады ў нашай рэспубліцы. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь -кіраўнік нашай дзяржавы. Наша краіна - адна з заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Саюз Беларусі і Расіі.

Дзяржаўны Герб нашай краіны. Адлюстраванне ў Дзяр-жаўным Гербе Рэспублікі Беларусь геаграфічнага становішча Беларусі, традыцый нашых продкаў, якасцей характару беларусаў.

Сцяг беларускай дзяржавы. Гісторыя сцяга БССР. Сімвалы колераў Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь. Аддюстраванне ў арнаменце Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь працалюбства беларускага народа. Чырвоны сцяг - сімвал мужнасці нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Абагульненне

(1 гадзіна)

У працэсе навучання малодшыя школьнікі паступова ава-лодваюць настуннымі вучэбнымі ўменнямі:

складаць невялікае паведамленне пра знакамітых гістарычных асоб і дзеячаў культуры з апорай на тэкст вучэбнага дапаможніка;

складаць кароткае апісанне па гістарычнай ілюстрацыі;

узнаўляць змест гістарычных паняццяў з дапамогай слоўніка, размешчанага ў вучэбным дапаможніку;

паказваць на карце і абазначаць на контурнай карце з дапамогай картасхем вучэбнага дапаможніка і атласа тэрыторыю і межы Рэспублікі Беларусь, сталіцу і абласныя цэнтры, месца свайго пражывання;

вызначаць паслядоўнасць гістарычных надзей на "стужцы часу", а таксама карыстаючыся спісам асноўных дат, які пададзены ў вучэбным дапаможніку.

Дадатак 2

Прыкладныя нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь"

I. Крытэрыі і наказчыкі ацэнкі вучэбных дасягненняў школьнікаў

Паказчыкі ацэнкі вучэбных поспехаў вучняў характарызуюцца ўзроўнямі засваення матэрыялу з улікам патрабаванняў адукацыйнага стандарту па курсе "Чалавек і свет", састаўной часткай якога з'яўляецца дадзены прадмет (табл. 1). Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі якасці навучання з'яўляюцца дакладнасць, правільнасць, свядомасць засвоенага матэрыя.ту.

Ацэнка засваення прадметна-змястоўнага кампанента ажыццяўляецца зыходзячы з праграмнага палажэння аб фарміраванні ў вучняў першапачатковых уяўленняў і элементарных ведаў аб гістарычных асобах, важнейшых падзеях айчыннай гісторыі.

Табліца 1