Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

Пытанні і заданні для самакантролю

1. Назавіце тыпы ўрокаў па гісторыі.

2. Чаму па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь "выкарыстоўваецца, у асноўным, камбінаваны ўрок?

3. Дайце характарыстыку этапам камбінаванага ўрока.

4. Апішыце алгарытм падрыхтоўкі настаўніка даўрока гісторыі.

5. Вызначце сучасныя патрабаванні да фармулёўкі мэт урока.

6. Прааналізуйце змест апавядання (па выбары) у падручніку "Мая Радзіма - Беларусь" і распрацуйце план правядзення камбінаванага ўрока (тэма, мэты, сродкі навучання, этапы ўрока).

7. Вызначце метады навучання на дадзеным ўроку.

1.12. Нестандартныя формы правядзення заняткаў План

1. Характарыстыка паняцця "нестандартныя вучэбныя заняткі".

2. Формы нестандартных заняткаў па прадмеце "Мая Радзіма -Беларусь ".

Асноўнай формай арганізацыі навучання ў школе з'яўляецца класна-ўрочная сістэма. Аднак яна мае істотныя недахопы, і таму шэраг педагогаў-тэарэтыкаў і настаўнікаў-практыкаў вядуць пошук новых форм навучання ці ўдасканалення класна-ўрочнай сістэмы. Сучасная адукацыя накіравана на развіццё асобы, шмат увагі ўдзяляецца гуманізацыі адукацыі, укараненню асобасна арыентаваных тэхналогій навучання і выхавання. Канкрэтнай рэалізацыяй такіх тэхналогій з'яўляюцца нестандартныя урокі - імправізаваныя вучэбныя заняткі, якія маюць нетрадыцыйную структуру. Да іх можна аднесці: урок-гульню (віктарыны, КВЗ і інш.), урок-экскурсію, урок-спаборніцтва, тэатралізаваны ўрок, урок-конкурс, урок-падарожжа і інш. Нестандартны ўрок характарызуецца наступнымі рысамі:

- адказ ад шаблону ў арганізацыі ўрока, фармалізму ў яго правядзенні;

- максімальнае ўключэнне вучняў класа ў актыўную дзейнасць, арганізацыя групавой работы;

- займапьнасць і захапленне як эмацыянальная аснова ўрока;

- падтрымка альтэрнатыўнасці, разнастайнасці думкі;

- развіццё зносін як умовы ўзаемаразумення, пабуджэння да дзеянняў, эмацыянаіьнага задавальнення;

- педагагічна абгрунтаваная дыферэнцыяцыя вучняў па вучэбных магчымасцях, інтарэсах, здольнасцях і схільнасцях;

- выкарыстанне ацэнкі ў якасці фарміруючага (а не толькі выніковага) інструменту.

Методыка падрыхтоўкі і правядзення нестандартных урокаў уключае тры перыяды: падрыхтоўчы, правядзенне ўрока і аншііз урока. У падрыхтоўчым этапе актыўны ўдзел прымаюць і настаўнік, і вучні. Настаўнік рыхтуе нлан-канспект, наглядныя дапаможнікі, дыдактычны матэрыял і інш. забеспячэнне. Вучні дзеляцца на групы (каманды, экіпажы), атрымліваюць і выконваюць заданні (падрыхтоўка ггаведамлешгяў, састаўлеіше пытанняў, крыжаванак, віктарын і інш.).

На ўроку спачатку трэба паставіць праблему, выявіць гатоўнасць да яе рашэння - матывацыю. На другім этапе ўрока адбываецца фарміраванне ведаў вучняў у розных формах, на трэцім - ўменняў і навыкаў, а кан-фоль ажыццяўляецда па ходу ўсіх этапаў. Калі аналізуецца ўрок, то робіцца ацэнка вынікаў навучання, выхавання, развіцця вучняў, характару зносін, эмацыянальнай атмасферы.

Адной з форм нестандартных заняткаў з'яўляецца урок-іульня. Дыдактычная гульня - гэта педагагічна накіраваная творчая дзейнасць, якая знаходзіцца ў цеснай сувязі з іншымі відамі вучэбнай дзейнасці і выступае як сродак стымулявання пазнання. Дыдактычныя гульні развіваюць мысленне вучняў, здольнасці, уключаюць у спаборніцтва, развіваюць такія асобасныя якасці, як настойлівасць, імкненне да поспеху, самасцвярджэння.

На ўроках гісторыі выкарыстоўваюцца інтэлектуальныя гістарычныя гульні (па прадметнай вобласці), якія садзейнічаюць фарміраванню гістарычных ведаў і ўменняў, інтарэсу да гісторыі, пэўных асобасных якасцяў вучняў. Па змесце матэрыялу гістарычныя гульні бываюць храналагічныя, картаграфічныя, краязнаўчыя, камбінавапыя; па форме - віктарыпы, крыжаванкі, "россып", лато, даміно і інш.; па колькасці удзельнікаў: індывідуальныя і камандныя. Настаўнік вызначае змест і форму гульні з улікам узроставых асаблівасцей малодшых школьнікаў, мэт і задач урока.

На ўроках па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" прымяняюць розныя па змесце і форме гульні: крыжаванкі, віктарыны ("Што?", "Дзе?", "Калі?"), "россып", камандныя гульні з ро.знымі тыпамі гульнёвых заданняў. Пачынаць фэба з элементарных гульняў, а затым, па меры павелічэння аб'ёму гістарычнага матэрыялу і набыцця вучнямі пэўных уменняў, змест і формы гульняў ўскладняюцца. Спачатку вучням прапаноўваюцца простыя крыжаванкі, віктарыны, "россып", а потым праводзяцца камандныя гульні: "Хто хутчэй?", "Хто лепш засвоіў матэрыял хатняга задання?", "Хто лепш ведае гістарычных дзеячаў?".

Адным з відаў нестандартных урокаў-гульняў з'яўляецца урок-віктарына. Настаўнік падбірае пытанні, на якія будуць адказваць дзеці, форму іх прадстаўлення (вусную, пісьмовую), парадак гулыіі (групавая, індывідуальная) і падвядзення вынікаў. Характар пытанняў павінен патрабаваць ад вучняў праяўлення пэўных ведаў і ўменняў: Што? Хто? Калі? Як? Чаму? Вызначце. Растлумачце. Карысна выкарыстоўваць ілюстрацыі ддя таго, каб дзеці вызначылі, што (хто) на іх адлюстравана, час, месца падзеі, далі яе характарыстыку.

Настаўнік павінсн выступаць арганізатарам і вядучым гульні, распрацоўваць правілы і знаёміць з імі навучэнцаў. Дыдактычныя гульні, якія метадычна правільна падрыхтаваны і арганізаваны, пашыраюць веды і стымулюць пазнавальную дзейнасць вучняў.

Урок-падарожжа дае магчымасць ў займальнай форме вывучаць гістарычны матэрыял. Такі ўрок апісваецца ў метадычным дапаможніку для настаўнікаў метадыстам Ракуцем В.У. па тэме "Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў".

Урок-экскурсію (завочную) Ракуць В.У. прапануе праводзіць па тэме "Пад сценамі старажытных замкаў". Пры гэтым вучні выступаюць у ролі турыстаў, а настаўнік - экскурсавода. Выкарыстоўваюцца карта, фотаздымкі, схемы, ілюстрацыі.

Яшчэ адзін від нестандартнага ўрока - інтэфаваны ўрок, на якім вывучаецца матэрыял некалькіх прадметаў. Урокі па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" можна інтэфаваць з урокамі выяўленчага мастацтва (тэма "У краіне майстроў"), музыкі (тэма "Ад батлейкі да паланеза"), беларускага чытання (тэма "Пясняр сялянскай долі").

Цікавай формай нестандартных заняткаў з'яўляецца педагагічная майстэрня. Тэхналогія педагагічных мастэрняў заснавана на такіх прынцыпах, як самастойная "пабудова" ведаў вучнямі, выхаванне творчай асобы, вера ў наяўнасць здольнасцей у кожнага чалавека, супрацоўніцтва настаўніка-майстра і вучня. Реалізацыя іх забяспечваецца спецыфічнымі метадычнымі прыёмамі (элементамі) -індукцыя, самаканструкцыя, сацыякансфукцыя, сацыялізацыя, афішыраванне, разрыў і рэфлексія.

Выкарыстанне настаўнікам дадзенай тэхналогіі ўключае этапы: вывучэнне яе зместу, авалодванне пэўнымі метадычнымі прыёмамі, аналіз праграмы курса "Мая Радзіма - Беларусь" і вызначэнне тэм педагагічнай майстэрні, вывучэнне і падбор інфармацыі, праектаванне, падрыхтоука і правядзенне майстэрні. Можна прапанаваць для педагагічнай майстэрні тэмы: "Беларусь - мая Радзіма", "Зямля блакітных рэк і азёр", "У краіне майстроў", "Ад батлейкі - да паланэза", "У што верылі нашы продкі". Правядзенне пры вывучэнні прадмета "Мая Радзіма - Беларусь" педагагічных майстэрняў дае магчымасць паспяхова рашаць задачы па выхаванні нацыянальнай свядомасці, пафыятызму, развіцці пазнавальнага інтарэсу да гісторыі і актыўнасці вучняў.