Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

Пытанні і заданні для самакантролю

1. Растлумачце значэнне вуснага слова наўроках гісторыі.

2. Назавіце метады вуснага навучаппя гісторыі.

3. Раскрыйце сутнасць тлумачэння і разважання як метадаў навучання.

4. Дайце храктырыстыку гутаркі, патрабаваняў да яе арганізацыі.

5. Прааналізуйце змест апавядання (па выбары) у падручніку "Мая Радзіма - Беларусь" і прывядзіце прыклады выкарыстання метаду, тлумачэння.

6. Выберыце ў падручніку "Мая Радзіма - Беларусь " апавяданне і састаўце да яго юіан кантрольнай гутаркі.

1.9. Наглядныя сродкі навучання План

1. Прынцып нагляднасці ў навучанні гісторыі.

2. Сродкі нагляднага навучання.

3. Метады нагляднага навучання.

У працэсе навучання гісторыі рэалізуецца прынцып нагляднасці: гістарычныя ўяўленні і панягші фарміруюцца на падставе непасрэднага ўспрымання гістарычных падзей ці пэўнага іх адлюстравання. Зрокавае ўспрыманне нагляднай выявы гістарычнай падзеі дае магчымасць яе непасрэднага жывога сузірання, а нагляднасць выступае крыніцай гістарычных ведаў. Асабліва важнае значэнне мае прынцып нагляднага навучання ў пачатковай школе, таму што малодшыя школьнікі не маюць дастатковага запасу неабходных уяўленняў. Без наглядных сродкаў гістарычныя ўяўленні вучняў будуць невыразнымі, а часта і памылковымі. Пры наглядным навучанпі ў школьнікаў фарміруюцца дакладныя, праўдзівыя ўяўленні аб мінулым, развіваецца назіральнасць, мысленне, мова.

Па змесце і характары гістарычнага вобраза адрозніваюць наступныя віды нагляднасці: унутраную, прадметную, выяўленчую, умоўна-графічную (А.А. Вагін, М.Ц. Студзянікін). Унутраная нагляднасць прадугледжвае ўменне настаўніка абапірацца на "гатовыя" вобразы мінулага, якія склаліся ў вучняў. У малодшых школыіікаў толькі ствараюцца першапачатковыя ўяўленні, вобразы і карціны мінулага. Прадметная нагляднасць патрабуе фарміравання ўяўленняў і паняццяў на аснове непасрэднага ўспрымання самога прадмета вывучэння. Выяўленчая нагляднасць прадстаўляе вучням цэласную карціну мінулага. Умоўна-графічная нагляднасць стварае ўмовы для абагульняючага мыслення.

У адпаведнасці з рознымі відамі нагляднасці ў навучанні выкарыстоўваюцца пэўныя сродкі нагляднасці: сапраўдныя гістарычныя помнікі мінулага (архітэктурныя помнікі, курганы і інш.); прадметы (прылады працы, зброя, грашовыя знакі, адзенне, упрыгожвашті і інш.); сродкі выяўленчай нагляднасці (карціны, рэпрадукцыі, ілюстрацыі, фотаздымкі); сродкі ўмоўна-графічнай нагляднасці (карты, схемы, планы, табліцы і інш.); тэхнічныя сродкі навучання (кінафільмы, дыяфілімы, дыяпазітывы, аудыё'запісы). Наглядныя сродкі навучання прымяняюцца настаўнікамі для ілюстрацыі, дэманстрацыі пры апавяданні і тлумачэнні, вучнямі - пры выкананні самастойнай работы.

Метады нагляднага навучання - гэтатакія спосабы дзейнасці, пры якіх засваенне вучэбнага матэрыялу знаходзіцца ў залежнасці ад прымянення наглядных дапаможнікаў і тэхнічных сродкаў навучання (далей - ТСН). Метады нагляднага навучання выкарыстоўваюцца ва ўзаемасувязі са славеснымі і практычнымі метадамі і прызначаны для наглядна-пачуццёвага азнаямлення вучняў з гістарычнымі з'явамі ў іх натуральным выглядзе ці сімвалічнай выяве.

Метады нагляднага навучання гісторыі выконваюць наступныя функцыі: стварэнне яркіх і дакладных зрокавых вобразаў мінулага; удакладненне і канкрэтызацыя гістарычных уяўлегшяў вучняў; дапамога ў раскрыцці ўтгутранай сутнасці гістарычных з'яў; рашэнне выхаваўчых задач, уздзеянне на пачуцці вучняў; актывізацыя мысліцельнай дзейнасці.

Асноўнымі метадамі нагляднага навучання з'яўляюцца дэманстрацыя і ілюстрацыя. Метад ілюстрацыі мае на ўвазе паказ вучням ілюстрацыйных дапаможнікаў (карцін, карт, схсм, табліц і інш.). Наглядныя дапаможнікі ілюструюць гістарычныя падзеі, прадметы, дзейнасць людзей, аб якіхрасказвае настаўнік ці тэкст падручніка. Пры гэтым спалучаюцца наглядныя і славесныя метады навучання:

• з дапамогай слова настаўнік кіруе назіраннем і аналізам нагляднага данаможніка вучнямі, якія здабываюць веды аб аб'екце, яго рысах і асаблівасцях;

• з дапамогай слова настаўнік на падставе назіранняў і ведаў вучняў вядзе іх да асэнсавання з'яў;

• звесткі аб наглядным дапаможніку вучні атрымліваюць з вуснага тлумачэння настаўніка ці тэксту, а наглядныя дапаможнікі выкарыстоўваюцца ў якасці іх пацвярджэння ці канкрэтызацыі;

• настаўнік абапіраецца на назіранні вучняў, абагульняе іх, робіць вывады.

Аб методыцы работы з картай, карцінай ішла размова ў папярэдніх лекцыях. У дадзенай лекцыі разглядаецца методыка выкарыстання такіх наглядных дапаможнікаў, як вучэбныя табліцы, схемы, ілюстрацыі падручніка. Табліцы ўяўляюць сабой лічбавыя і тэкставыя запісы, запісы ўмоўных абазначэнняў, якія размешчаны ў выглядзе правільных радоў, калонак, слупкоў у пэўнай сістэме і паслядоўнасці. У пачатковай школе для сістэматызацыі і паўтарэння засвоеных ведаў выкарыстоўваюцца як гатовыя табліцы, так і тыя, што ствараюцца на дошцы ў працэсе вывучэння новага матэрыялу, замацавання, паўтарэння. Настаўніку для эканоміі часу пры стварэнні табліц на ўроку мэтазгодна ставіць пытанні вучням, адбіраць і рэдакціраваць, запісваць на дошцы іх адказы.

Схематычны чарцёж ці малюнак знаёміць вучняў з пэўнымі рысамі гістарычных з'яў (схематычны малюнак кургана, плана горада). Лагічныя схемы ўяўляюць сабой схематычнае адлюстраванне істотных рыс з'яў, сувязей і адносін паміж імі. Напрыклад, на ўроку "Беларусь - мая Радзіма" на этапе замацавання паняцце "грамадзяне Беларусі" аналізуецца з дапамогай наступнай лагічнай схемы:

беларусы

рускія

украінцы

Г рамадзяпе Беларусі палякі

літоуцы

яўрэі

татары

Схемы могуць быць ілюстраванымі з дапамогай аплікацый -выяў асобных тыповых прадметаў, прадстаўнікоў фамадства, якія з'яўляюцца сімваламі (воін - сімвал вайны).

На ўроках па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" часцей за ўсё' выкарыстоўваецца выяўленчая нагляднасць, у прыватнасці, ілюстрацыі. Ілюстрацыі ў падручніку - адзін з асноўных сродкаў нагляднага навучання гісторыі. Разам з тэкстам яны раскрываюць змест прадмета сродкамі вобразнай і знакавай нагляднасці. Адрозніваюць наступныя відьг ілюстрацый: з адлюстраваннем сапраўдных рэчавых помнікаў, сюжэтныя і бытавыя кампазіцыі, партрэты, выявы дакументаў, надпісаў і тэкстаў, дакументальныя фотаздымкі і замалёукі.

Настаўнік павінен арганізоўваць сістэматычную работу з ілюстрацыямі і фарміраваць у вучняў уменне працаваць з імі самастойна. Пры гэтым трэба выконваць правілы работы з ілюстрацыямі:

• выкарыстоўваць усе ілюстрацыі па тэме, якія змешчаны ў падручніку (у класе і дома);

• навучэнцы павінны здабыць з ілюстрацый увесь пазнавальны матэрыял;

• выкарыстоўваць выхаваўчы патэнцыял ілюстрацый. Ілюстрацыі з'яўляюцца крыніцай ведаў, сродкам канкрэтызацыі гістарычнага матэрыялу і паглыблення ведаў. Яны могуць выкарыстоўвацца на ўсіх этапах урока, пры гэтым вучні павінны іх абавязкова асэнсоўваць. Методыка работы з ілюстрацыямі ўключае такія метады і прыёмы, як гутарка, заданні на самастойны аналіз ілюстрацыі, састаўленне расказа па ілюстрацыі. Калі па ілюстрацыі праводзіцца гутарка, то пытанні павінны мець наступны характар: прымушаць навучэнцаў уважліва ўгледзецца ў ілюстрацыю; даць магчымасць адказаць на пытанне на аснове ілюстрацыі; дапамагаць вучням здабыць веды з ілюстрацыі; зрабіць абагульненні і вывады.

Напрыклад, пры вывучэнні апавядання "Нашы продкі" да малюнка "Паляванне" настаўнік можа прапанаваць вучням пытанні: 1. На якіх жывёл палявалі нашы продкі? 2. Якую зброю выкарыстоўвалі яны для палявання? 3. 3 якога матэрыялу яе выраблялі? 4. Што яшчэ яны прымянялі, каб паляванне было больш удалым?

На ўроках па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" мэтазгодна арганізоўваць правядзенне элементарнага аналізу ілюстрацый: вызначэнне галоўных дзеючых асоб (прадметаў), якія адлюстраваны на пярэднім (на заднім) плане; апісанне знешняга выгляду людзей, прылад працы, зброі, хатніх рэчаў і інш.; выяўленне сувязі паміж аб'ектамі; выказванне вучнямі сваіх адносін да таго, што ўбачылі; фармулёўка пытанняў да ілюстрацыі. Напрыклад, пры вывучэнні апавядання "Нашы продкі" па малюнку "Старажытнае паселішча" навучэнцам можна прапанаваць зрабіць апісанне па плане: 1. Месца размяшчэння. 2. Умацаванні. 3. Жыллё людзей.

Метад дэманстрацыі ў навучанні гісторыі звязаны з выкарыстаннем ТСН: дэманстрацыяй экранных (вучэбныя кінафільмы, дыяфільмы, дыяпазітывы, кодапазітывы); зрокава-слыхавых (вучэбныя аудыёзапісы, кампакт-дыскі) дапаможнікаў. На ўроках па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" мэтазгодна прымяняць дыяпазітывы, дыяфільмы, аўдыё- і відэазапісы. Методыка выкарыстання ТСН патрабуе не толькі пачуццёвага ўспрымання інфармацыі аб гістарычных падзеях, але і арганізацыі яе асэнсавання: трэба ставіць пытанні і праводзіць гутарку, даваць вучням заданні па састаўленні плана, расказа.

Дыяфільмы, серыі дыяпазітываў дэманструюцца асобнымі часткамі, групіруюцца кадры, якія звязаны агульным сюжэтам, характарызуюць пэўную гістарычнуто з'яву. 3 дапамогай кадаскопа на экран дэманструюцца праекцыі тэксту, малюнка, схемы, якія могуць узнаўляць гістарычныя з'явы ў развіцці. Працэс дэманстрацыі суправаджаецца расказам, тлумачэннем, гутаркай. Дэманстрацыя вучэбных кінафільмаў дазваляе паказаць падзеі ў дынаміцы з агучаным тэкстам. Але настаўнік абавязкова рыхтуе вучняў да ўспрымання кінафільма: ставіць перад яго дэманстрацыяй пытанні і заданні па састаўленні плана, расказа. Аудыё'запісы прымяняюцца з мэтай рэканструкцыі гістарычнай рэчаіснасці ў слыхавых вобразах. Запісы музычных твораў даюць магчымасць непасрэдна ўспрымаць культурна-гістарычны матэрыял, стварыць адпаведны эмацыянальны настрой на ўроку. Напрыклад, на ўроку "У краіне майстроў" мэтазгодна выкарыстаць запіс песні на словы М. Багдановіча аб слуцкіх ткачыхах, на ўроку "Зямля блакітных рэк і азер" - запіс адной з песень пра Беларусь. Метадычна правільнае выкарыстанне ТСН актывізуе ўвагу вучняў, выклікае іх інтарэс да вывучаемых пытанняў, стварае ўмовы для ўзаемасувязі начуццёвага і лагічнага пазнання, забяспечвае вобразнасць ў пазнанні мінулага, эканоміць час пры ўспрыманні інфармацыі.