Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

Пытанні і заданні для самакантролю

1. Назавіце асноўныя інтэлектуальныя ўменні, якія фарміруюцца ў пачатковай школе.

2. Раскрыйце змест аналізу, сінтэзу, параўнання як інтэлектуальных уменняў вучняў.

3. Што з 'яўляецца прадметам ацэнкі пры вывучэнні гісторыі.

4. Раскрыйце ролю лагічных схем у фарміраванні інтэлектуальных умепняў малодшых школьнікаў.

5. Прааналізуйце змест апавядання (па выбары) у падручніку "Мая Радзіма — Беларусь", вызначце задачы па фарміраванні інтэлектуальных уменняў і ацэначных меркаванняў вучняў.

6. Стануйце работу па фарміраванні інтэлектуальных уменняў вучняў на дадзеным ўроку.

1.11. Тыпы ўрокаў. Урок "Мая Радзіма - Беларусь" у пачатковай школе, яго асаблівасці План

1. Тыпы ўрокаў гісторыі.

2. Камбінаваны ўрок - асноўны тып ўрока па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь ".

3. Падрыхтоўка настаўніка даўрока.

Асноўнай формай навучання па прадмеце "Мая Радзіма -Беларусь" з'яўляецца ўрок. У практыцы навучання гісторыі выкарыстоўваюцца розныя тыпы ўрокаў. Па структуры (спалучэнне звёнаў навучання) і асноўнай дыдактычнай мэце вызначаюць наступныя тыпы ўрокаў:

• уступны урок - узнаўляюцца ў памяці асноўныя веды папярэдняга курса і даецца агульная характарыстыка новага курса гісторыі, адбываецца падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу;

• урок вывучэння новага матэрыялу - атрымліваюцца новыя гістарычныя веды;

• камбінаваны ўрок - спалучаюцца розныя звёны навучання (праверка і улік ведаў, вывучэнне новага матэрыялу, замацаванне, бягучае паўтарэнне і абагульненне);

• кантрольны ўрок - паэтапны кантроль па тэме, раздзелс з мэтай выяўлення прабелаў, абагульнення матэрыялу;

• урок праверкі і ўліку ведаў - выяўленне і ацэнка ведаў вучняў;

• паўторна-абагульняючы ўрок - паўтарэнне ведаў па пэўнай тэме, раздзеле, выніковае паўтарэнне; пры гэтым ажыццяўляецца сістэматызацыя ведаў, замацаванне, выпрацоўка ўменняў і навыкаў.

Пры правядзенні ўрокаў па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" трэба ўлічваць узроставыя асаблівасці дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Па-першае, дынаміку іх працаздольнасці на працягу ўрока: псршыя 4 мінуты заняткаў яна складае 60%, з 4 па 23 мінуту працаздольнасць павышаецца да 80%, пасля 23-й мінуты складае 50% і трымаецца на гэтым узроўні да 34 мінут. 3 34-й па 45-ю мінуту працаздольнасць падае да нуля. Гэта азначае, што найбольш падыходзіць да малодшых школьнікаў камбінаваны ўрок, таму што на ім можна выкарыстоўваць розныя звёны навучання і вызначаць іх паслядоўнасць і ўзаемасувязь (апытанне, пераход да вывучэння новага матэрыялу, вывучэнне новага матэрыялу, замацаванне). Настаўнік павінен спалучаць на ўроку розныя метады навучання, шырока выкарыстоўваць нагляднасць, прымяняць сродкі актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, абуджаць інтарэс да гістарычнага мінулага.

Структура камбінаванага ўрока ўключае:

1. Праверку ведаў і ўменняў навучэнцаў. На гэтым этапе абавязкова павінна прысутнічаць матывацыя апытання і ўключэнне ўсіх вучняў у работу; дыферэнцыяцыя заданняў. У працэсе апытання трэба і правяраць, і замацоўваць і ўзбагачаць веды, развіваць пазнавальньгя здольнасці. Для малодшых школьнікаў важна ствараць сітуацыю гюспеху: даць магчымасць паўтарыць тэкст па падручніку, карыстацца планам, памяткай.

Апытанне праводзіцца па папярэдняй тэме ў вуснай (пераказ, гутарка) ці пісьмовай форме (тэст), можа быць індывідуальным і франтальным.

2. Пераход да вывучэння новага магэрыялу і вывучэнне новага матэрыялу. Пасля апытання настаўніку трэба пераключыць увагу вучняў на новую тэму, выклікаць інтарэс да яе, ажыццяўляць матывацыю навучання, стварыць адпаведны псіхалагічны настрой. Настаўнік паведамляе тэму ўрока, калі трэба, напамінае асноўныя ўяўленні і паняцці, прапаноўвае пазнавальныя пытанні і заданні.

Пры вывучэнні новага матэрыялу неабходна выкарыстоўваць розныя віды дзейнасці, каб падтрымаць увагу вучняў: чытанне тэксту падручніка, работа з ілюстрацыямі, ТСН, картамі. Асабліва важнае значэнне ў 4 класе мае метад работы з тэкстам падручніка каменціраванае чытанне. Вучні па частках чытаюць тэкст падручніка ўслых, потым ідзе праверка разумення тэксту, тлумачэнне новых тэрмінаў, выразаў, састаўленне плана і г.д.

3. Замацаванне. Яно ўяўляе сабой другаснае ўспрыманне і асэнсаванне матэрыялу з мэтай яго запамінання, узмацнення ўвагі вучняў, праверкі засваення новых ведаў. Замацаванне можа адбывацца па ходу вывучэння новага матэрыялу і ў канцы ўрока. Формы замацавання: гутарка, запіс у сшытку, работа з картай, рабочым сшыткам, састаўленне схемы, табліцы, плана.

4. Дамашняе заданне. Прапануецца ў пачатку ці ў канцы ўрока. Называецца тэма апавядання, старонкі падручніка, ілюстрацыі і даюцца заданні (пераказ тэксту, адказ на пытанні, работа з картай, састаўленне плана і г.д.). Заданні трэба дыферэнцыраваць і індывідуалізаваць.

Кожны ўрок па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" павінен мець навуковы змест. Настаўніку трэба выкарыстоўваць розныя крыніцы ведаў, вывучаць галоўныя падзеі, ажьшцяўляць матывацыю і дыферэнцыяцыю навучання, прадугледжваць актыўную пазнавальную дзейнасць і ўключаць у работу ўсіх вучняў, выхоўваць інтарэс да гісторыі, аптымальна спалучаць метады і прыёмы навучання, рэалізоўваць педагогіку супрацоўніцтва.

Алгарытм падрыхтоўкі настаўніка да ўрокаў па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" уключае:

- вывучэнне адукацыйнага стандарту і праграмы па прадмеце,

- выяўленне сістэмы гістарычных паняццяў і фактаў;

- вызначэнне, як паняцці і факты адлюстраваны ў падручніку;

- вывучэнне структуры і зместу падручніка, метадычнага апарату;

- вызначэнне вучэбна-выхаваўчых мэт раздзелаў і тэм;

- тэматычнае планавапне ўрокаў;

- састаўленне паўрочных планаў.

Пры падрыхтоўцы канкрэтнага ўрока можна таксама выдзеліць некалькі этапаў. На першым настаўнік рэалізуе гнастычную і канструіруючую функцыі. Гнастычная функцыя рэалізуецца ў тым, што настаўнік асэнсоўвае змест вучэбнага матэрыялу, фармулюе дыдактычную мэту; вызначае тып урока і яго структуру, пералік уменняў і навыкаў, якія трэба сфарміраваць у вучняў; пачуццяў, якія будзе ў іх выхоўваць; выбірае крыніцы ведаў (падручнік, дакументы, ілюстрацыі, карту і інш.). Канструіруючая функцыя праяўляецца ў тым, што настаўнік аналізуе асаблівасці вучняў дадзенага класа, вызначае дамінуючы характар дзейнасці вучняў (узнаўляючая, пераўтваральная, творча-пошукавая) і выбірае адпаведныя метады навучання. На другім этапе падрыхтоўкі ўрока рэалізуюцца арганізацыйная і інфарматыўная функцыі настаўніка, вызначаюцца віды дзейнасці настаўніка і вучняў. Настаўнік плануе, як ён пачне ўрок, як выкліча інтарэс да тэмы, віды работы вучняў, пазнавальныя заданні і праблемныя пытанні, дамашняе заданне. Вызначаюцца метады, прыёмы і сродкі навучання, аб'ём вучэбнага матэрыялу, прадутледжваецца работа з нагляднымі дапаможнікамі.

На трэцім этане настаунік рэалізуе кантрольна-ўліковую (плануе метады праверкі і замацавання ведаў, вызначае крытэрыі ацэнкі) і карэкцыйную функцыі (аналіз якасці падбору матэрыялу, метадаў і інш.).

Адносна цяжкай з'яўляецца фармулёўка мэт урока. Сучасная педагогіка патрабуе, каб мэты былі арыетаваны на вынік навучання: што ў рэшце рэшт павінны ведаць і ўмець вучні, якія якасці асобы будуць выхоўвацца. Менавіта з гэтага пункту гледжання і трэба фармуляваць мэты:

- навучальную: засваенне ведаў (паняццяў, фактаў) вучнямі, у тым ліку і на ўзроўні прымянення;

- развіццёвую: развіццё інтэлектуапьных уменняў (аперацый мыслення: аналіз, сінтэз, параўнанне, абагульненне, доказ), агульнавучэбных і прадметных уменняў (састаўленне плана, апісання, характарыстыкі, работа з картай, стужкай часу і інш.);

- выхаваўчую: выхаванне маральных, эстэтычных якасцей (патрыятызму, працалюбства, дабрыні, пачуцця прыгожага і інш.).