Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

Пытанні і заданні для самакантролю

1. Растлумачце месца прадмета "Мая Радзіма - Беларусь" у школьнай адукацыі.

2. Вызначце патрабаванні да ведаў іўменняў настаўніка пры выкладанні прадмета "Мая Радзіма - Беларусь", якія прад'яўляе адукацыйны стандарт па спецьшьнасці "Пачатковая адукацыя ".

3. Ахарактарызуйце прадмет і задачы дысцыпліны "Методыка выкладання прадмета "Мая Радзіма - Беларусь ".

4. Якія патрабаванні прад'яўляе методыка да выкладання прапедэўтычнага курса гісторыі?

5. Раскрыйце паняцці: "метады навучання", "метадычныя прыёмы ".

6. Дайце характарыстыку класіфікацый метадаў навучання гісторыі.

1.2. Аналіз праграмы па прадмеце "Мая Радзіма -Беларусь". Патрабаванні да вучэбных ведаў, уменняў і навыкаў малодшых школьнікаў План

1. Структура і змест праграмы па прадмеце "Мая Радзіма -Беларусь ".

2. Патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў малодшых школьнікаў.

3. Прыкладныя нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў.

Праграма па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" складаецпа з тлумачальпай запіскі, уводзін (1 гадзіна), трох раздзелаў: "Геаграфічныя і гістарычныя звесткі аб нашай Радзіме" (8 гадзін), "Гісторыя Беларусі ў паданнях, падзеях і імёнах" (18 гадзін), "Мая рэспубліка" (6 гадзін), абагульненне (1 гадзіна).

У праграме вызначаюцца мэты і задачы, асаблівасці прадмета "Мая Радзіма - Беларусь". Пры распрацоўцы мэт і канструяванні зместу прадмета выкарыстаны прынцып асобасна арыентаванага навучання і культурна-гістарычнага асяроддзя. Ён прадугледжвае пэўную суаднесенасць месца асобы ў сацыяльна-культурным асяроддзі з арыентацыяй на фарміраванне першапачатковых уяўленняў і элементарных ведаў у працэсе асэнсавання вучнямі вобразаў мінулага і сучаснага.

Праграма ставіць мэту: развіццё якасцей і здольнасцей асобы, неабходных для падрыхтоўкі вучняў да выканання агульных для ўсіх грамадзян нашай рэспублікі сацыяльных функцый. А для дасягнення пазначанай мэты прадугледжваецца вырашэнне наступных задач:

• выхаванне якасцей асобы, якая з павагай ставіцца да гістарычнага мінулага і сучаснасці сваёй краіны, усведамляе прызначэнпе чалавека;

• пашырэнне і замацаванне першапачатковых уяўленняў і элементарных паняццяў аб гістарычным шляху беларускага народа на аснове знаёмства вучняў з асобамі і найважнейшымі падзеямі айчыннай гісторыі;

• развіццё пазнавалыіага інтарэсу вучняў да айчыннай гісторыі і ўздзеянне прадметнымі сродкамі на фарміраванне эмацыянальна-каштоўнаснай сферы малодшых школьнікаў.

Развіццё асобы вучня звязана з фарміраваннем у яго ўменняў і навыкаў вучэбнай дзейнасці і ажыццяўляецца на падставе дзейнаснага падыходу. Засваенне зместу прадмета павінна садзсйнічаць фарміраванню ў вучняў наступных уменняў:

• складаць невялікае паведамленне пра знакамітых гістарычных асоб і дзеячаў культуры з апорай на тэкст вучэбнага дапаможніка;

• складаць кароткае апісанне па гістарычнай ілюстрацыі,

• узнаўляць змест гістарычных паняццяў з дапамогай слоўніка, размешчанага ў вучэбным данаможніку;

• паказваць на карце і абазначаць на контурнай карце з дапамогай картасхем вучэбнага дапаможніка і атласа тэрыторыю і межы Рэспублікі Беларусь, сталіцу і абласныя цэнтры, месца свайго пражывання;

• вызначаць паслядоўнасць гістарычных падзей на "стужцы часу", карыстаючыся спісам асноўных дат, які пададзсны ў вучэбным дапаможніку.

Ацэнка вучэбных дасягненняў вучняў па прадмеце "Мая Радзіма -Беларусь" адбываецца на аснове інтэгральнай 10-бальнай шкалы, якая ўключае ацэнку:

• факталагічных ведаў і спосабаў дзейнасці, звязаных з аднаўленнем гістарычных вобразаў;

• тэарэтычных ведаў, звязаных з ужываннем і разуменнем гістарычных паняццяў;

• храналагічных ведаў і спосабаў дзейнасці, звязаных з лічэннем гадоў у гісторыі;

• картаграфічных ведаў і спосабаў дзейнасці, звязаных з "чытаннем" гістарычнай карты.

Паказчыкі ацэнкі вучэбных дасягненняў вучняў характарызуюцца ўзроўнямі засваення матэрыялу. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі якасці навучання з'яўляюцца даюіаднасць, правілышсць, свядомасць засваеішя матэрыялу. Інтэгральная 10-бальная шкала прадугледжвае крытэрыі і паказчыкі ацэнкі вучэбных дасягненняў школьнікаў, а таксама асаблівасці арганізацыі бягучага, перыядычнага і выніковага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь".

У дапамогу настаўніку створаны вучэбна-метадычны комплекс па прадмеце. Ён складаецца з падручніка, хрэстаматыі, рабочага сшытка, атласа з контурнымі картамі, метадычнага дапаможніка.

Падручнік "Мая Радзіма - Беларусь" для 4 класа ўключае: апавяданні па гісторыі Беларусі, якія сістэматызаваны ў адпаведнасці з раздзеламі і тэмамі праграмы па прадмеце; дадатковы матэрыял "Цікава ведаць", абагульняючыя пытанні і заданні, слоўнік, спіс асноўньгх гістарычных дат. Пасля кожнага апавядання змяшчаюцца пытанні і заданні, якія накіраваны на засваенне зместу. фарміраванне агульнавучэбных і прадметных уменняў вучняў. У падручніку ёсць ілюстрацыйны матэрыял, карты, схемы, якія раскрываюць змест апавяданняў формамі выразнай і знакавай нагляднасці.

Рабочы сшытак па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" змяшчае рознаўзроўневыя заданні для самастойпай работы вучняў па кожнай тэме. Заданні накіраваны на асэнсаванне тэарэтычнага матэрыялу, фарміраванне храналагічных і картаграфічных ведаў і ўменняў, засваенне ведаў на ўзроўні прымянення.

Атлас "Мая Радзіма - Беларусь" і контурныя карты змяшчаюць 14 карт і дазваляюць настаўніку арганізаваць сістэмную работу па фарміраванні картаграфічных ведаў і ўменняў вучняў. Да контурных карт распрацаваны правілы работы і рознаўзроўневыя заданні.

Метадычны дапаможнік для настаўніка (аўтары: В.У. Ракуць і С.В. ГІаноў) уключае метадычныя парады па вывучэнні прадмета, прыкладнае тэматычнае планаванне, метадычныя распрацоўкі ўрокаў.

Вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне "Мая Радзіма -Беларусь" дае магчымасць настаўніку рыхтаваць і праводзіць заняткі на ўзроўні сучасных педагагічных патрабаванняў, ажыццяўляць творчы падыход да вырашэння навучальна-выхаваўчых задач.