Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

Пытанні і заданні для самакантролю

1. Пералічыце картаграфічныя веды іўменні школьнікаў.

2. Назавіце асноўныя правілы работы з гістарычнай картай.

3. Прааналізуйце праграму па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь " і інтэгральную 10-бальную шкалу ацэнкі вучэбных дасягненняў вучняў 4 класа і вызначце, якія картаграфічныя веды і спосабы

дзейнасці, што звязаны з "чытаннем" гістарычнай карты, павінен фарміраваі\ь настаўнік у вучняў.

4. Прааналізуйце змест апавядання "Наша Радзіма на гістарычнай карце" ў падручніку "Мая Радзіма - Беларусь" і вызначце асноўныя задачы настаўніка па фарміраванні картаграфічных ведаў іўменняў вучняў на гэтым уроку.

5. Зрабіце паказ на адпаведнай карце межаў Рэспублікі Беларусь, Віцебскай вобласці, старажытных гарадоў Беларусі.

6. Прааналізуйце змест апавядапня (па выбары) у падручніку "Мая Радзіма — Беларусь " і вызначце методыку работы з картай на адпаведным уроку.

7. Распрацуйце картаграфічную гульню для ўрока (па выбары) па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь ".

1.7. Фарміраванне ўяўлення аб гістарычнай асобе, з'яве План

1. Фарміраванне гістарычных ведаў у вобразна-эмацыянальнай форме.

2. Апавяданне на ўроку гісторыі.

3. Апісанне гістарычных падзей.

4. Характарыстыка гістарычнай з 'явы і асобы.

У папярэдніх лекцыях была паказана непарыўная сувязь фарміравання гістарычных уяўленняў і паняццяў. Вучні могуць засвоіць паняцці толькі аб тьгх гістарычных з'явах, аб якіх яны маюць пэўныя і канкрэтныя ўяўленні. Толькі вобразныя веды па гісторыі з'яўляюцца жывымі і каштоўнымі, славесныя веды без вобразаў -фарматьныя, яны хутка забываюцца, не пакідаюць след у свядомасці і пачуццях вучняў. Гістарычныя вобразы дазватяюць фарміраваць трывачыя веды аб гістарычных з'явах і асобах, актыўна ўздзейнічаюць на эмацыянапьную сферу дзяцей, развіваюць і выхоўваюць іх пачуцці.

Фарміраванне ўяўленняў аб гістарычнай з'яве і асобе ажыццяўляецца як з дапамогай славесных метадаў (апавяданне, апісанне, характарыстыка), так і метадаў нагляднага навучання (дэманстрацыя, ілюстрацыя). Вядучая роля ў стварэнні ўяўленняў напежыць славесным метадам навучання ў спалучэнні з нагляднымі сродкамі (карціны, фотаздьшкі, ілюстрацыі падручніка, ТСН і інш.).

Аплавяданне - гэта расказванне аб ходзе гістарычных падзей, дзеяннях народных мас, гістарычньгх асоб. Вобразнасць апавядання дасягаецца шляхам вьгдзялення істотных рыс з'явы і эмацыянальнасцю. Вобразнасці апавядання садзейнічаюць прыёмы выкарыстання яркіх вобразаў і дэталяў з мастацкай літаратуры (радкоў вершаў Я. Коласа і Я. Купалы пра Беларусь); спатучэнне слова і дэманстрацыі сродкаў нагляднасці (карцін, партрэтаў, малюнкаў, схем). На практыцы апавяданне рэалізуецца ў форме паведамлення і расказа.

Паведамленне - гэта такі метад вывучэння матэрыялу, калі пералічваюцца, асвятляюцца з'явы і працэсы без іх аналізу, пералічваюцца даты, імёны і факты, што ўзаемазвязаны з галоўнай падзеяй. Расказ - гэта сюжэтнае паведамленне аб гістарычных падзеях. Звычайна бярэцца гістарычны сюжэт (сюжэт паказвае падзеі ў развіцці) прывабны, даступны, які стварае канкрэтныя ўяўленні аб гістарычнай падзеі. Пры гэтым выкарыстоўваюцца істотныя, яркія, тыповыя факты, якія падрыхтоўваюць разгляд і абагульненне тэарэтычнага матэрыялу. Сюжэт расказа можа быць як сапраўдным, так часткова ці поўнасцю прыдуманым.

У падручніку "Мая Радзіма - Беларусь" у форме расказа пададзены матэрыял пра возера Свіцязь, аб тым, як Рагнеда хацела пазбавіць жыцця князя Уладзіміра, пра заснаванне г. Брэста і інш. Расказ выкарыстоўваецца пры вывучэнні гістарычных падзей, якія маюць важнае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне, павінны пакінуць глыбокі і яркі адбітак у свядомасці навучэнцаў, сіварыць змястоўныя ўяўленні аб гістарычнай падзеі, падвесці да важных вывадаў. У пачатковай школе ён павінен працягвацца не больш чым 10 мінут.

Для стварэння жывых вобразаў мінулага у працэсе апавядання выкарыстоўваюцца прыёмы персаніфікацыі і драматызацыі. Персаніфікацыя гістарычных падзей - гэта раскрыцце' тыповых грамадскіх з'яў праз расказ аб дзейнасці ці становішчы сапраўдных або прыдуманых гістарычных асоб. Гэта дазваляе ўключыць у расказ усе неабходпыя для характарыстыкі з'явы тыповыя эпізоды і дэталі.

Пры ажыццяўленні персаніфікацыі гістарычных падзей могуць выкарыстоўвацца карціны, вобразы якіх з'яўляюцца апорай для творчай фантазіі вучняў і садзейнічаюць трываламу засваенню тыповых з'яў. Методыка работы з карцінай прадугледжвае азнаямленне вучняў з ёй - разгляд ў цэлым; аналіз карціны -уважлівае разглядванне людзей, прадметаў, сацыяльнага пейзажу, выяўленне іх істотных прыкмет і ўласцівасцей; сінтэз карціны -аб'яднанне выяўлсных частак у групы і ўспрыманне зместу карціны ў цэлым (вызначэнне сюжэту, месца, часу падзеі, яе назвы). Пры гэтым выкарыстоўваецца эўрыстычная гутарка.

Сутнасць прыёму драматызацыі заключаецца ў тым, што тыповыя грамадскія адносіны, становішча людзей раскрываецца ў форме сцэнкі двух (дыялог) або некаіькіх чалавек з прымяненнем простай мовы паміж імі. Для стварэння ўяўленняў аб гістарычных падзеях прымяняюцца і такія прыёмы, як мысліцельнае "падарожжа" вучняў ("экскурсія" ў старажытны замак); выкарыстанне яркіх вобразаў з мастацкай літаратуры (верш М. Багдановіча аб слуцкіх ткачыхах).

Важнае значэнне пры стварэнні гістарычных вобразаў мае метад апісання. Апісанне - гэта паслядоўнае расказванне аб прыкметах, асаблівасцях, істотньгх рысах, будове, стане, знешнім выглядзе гістарычнай з'явы. У ім адсутнічае сюжэт, але ёсць канкрэтны аб'ект (тэрыторыя, архітэктурнае збудаванне, зброя, знешні выгляд людзей і адзення і інш.). Апісанне бывае карціннае і аналітычнае.

Карціннае апісанне - гэта прыём, калі з дапамогай слова ў эмацыянальна-мастацкай форме ствараецца вобраз з'явы ў выглядзе цэласнай карціны прыроды, быту, працы, культуры. Пры гэтым ставіцца мэта даць карціну аб'екта, ажывіць вобраз мінулага. У падручніку "Мая Радзіма - Беларусь" даецца карціннае апісанне Полацкага замка, які пабудаваў князь Усяслаў Чарадзей, Барысава камня і інш. Карціннае апісанне дае магчымасць ствараць у вучняў цэласныя вобразы мінулага.

Аналітычнае апісанне - гэта апісанне састаўных частак, дэталей, функцый аб'екта, іх узаемадзеяння (прылад працы, зброі, помніка, ваенных аб'ектаў, дзяржавы і інш.). Пры гэтым ставіцца мэта засяродзіць увагу на структуры і якасцях аб'екта. Аналітычнае апісанне выкарыстоўваецца пры вывучэнні матэрыяльных з'яў -прылад працы, зброі, гаспадарчых, ваенных збудаванняў і г.д. Аналітычнае апісанне трэба спалучаць з нагляднымі сродкамі навучання, каб вучні добра зразумелі прызначэнне і ўзаемадзеянне прадметных дэталей, функцый. У падручніку "Мая Радзіма -Беларусь" даецца аналітычнае апісанне берасцяных грамат, крыжа Еўфрасінні Полацкай, Нясвіжскага замка і інш.

Разнавіднасцю апісання з'яўляецца характарыстыка. Характарыстыка гістарычнай з'явы - гэта дакладны пералік яе істотных рыс і асаблівасцей. Яна можа быць кароткай, разгорнутай і абагульняючай. Прыклады характарыстыкі ёсць у падручніку "Мая Радзіма - Беларусь". Кароткая характарыстыка ўключаецца ў апавяданне, з'яўляецца сродкам канкрэтызацыі, даведкай, якая неабходна для разумення вучэбнага матэрыялу (характарыстыка варагаў). Разгорнутая характарыстыка раскрывае вядучую прыкмету з'явы і яе сувязь з іншымі (характарыстыка Статута ВКЛ). Абагульняючая характарыстыка носіць выніковы характар (характарыстыка курганоў).

Для характарыстыкі тыповых прадстаўнікоў грамадства выкарыстоўваюць вобразную характарыстыку - гэта характарыстыка тыповых прадстаўнікоў грамадства пэўнага псрыяду: селяніна, памешчыка, воіна і г.д.

Важнае месца ў навучанні псторыі адводзіцца характарыстыкам гістарычных асоб. Яны дапамагаюць вучням зразумець, што гісторыю стваралі людзі. Асаблівасцю характарыстык гістарычных асоб у пачатковай школе з'яўляецца спалучэнне апісання яе знешняга выгляду і дзейнасці. У падручніку "Мая Радзіма - Беларусь" даюцца розныя віды характарыстыкі гістарычнай асобы: кароткая (С. Буднага), разгорнутая (Я. Мудрага), абагульняючая (Л. Сапегі).

Характарыстыка гістарычнай асобы павіпна ўтрымліваць як асабістыя рысы гістарычнага дзеяча, так і тыповыя рысы эпохі, грамадства, класа. Для таго, каб вучні засвоілі ўменне даваць характарыстыку гістарычным дзеячам, можна прапанаваць памятку:

1. Апішыце знешні выгляд гістарычнай асобы (рысы твару, манеры апранацца, трымацца, гаварыць).

2. Дайце характарыстыку прыкмет асобы (розум, воля, адносіны да людзей).

3. Прывядзіце найбольш яркія і важныя факты жыцця.

4. Зрабіце вывад, які ўклад зрабіў гэты дзеяч у гісторыю.

Для састаўлення характарыстыкі гістарычнага дзеяча мэтазгодна выкарыстоўваць ілюстрацыі (партрэты, фотаздымкі), якія ёсць у падручніку. Асноўная задача партрэта - узмацніць, канкрэтызаваць і замацаваць у свядомасці вучняў характарыстыку гістарычнага дзеяча ці тыповага прадстаўніка грамадства. Гістарычныя партрэты адлюстроўваюць рысы і асаблівасці эпохі (адзенне, прычоска, црадмсты), паказваюць, да якой сацыяльнай групы натежала гістарычная асоба, рысы яе характару.

Методыка работы з партрэтам патрабуе, каб настаўпік тлумачыў вучням рысы гістарычнага дзеяча (мужнасць, мудрасць, жорсткасць), якія раскрыты на партрэце; звяртаў увагу на атрыбуты, якія дазваляюць вызначыць занятак і грамадскае становішча дзеяча. Першыя крокі ў рабоце з партрэтам вучні робяць з дапамогай тэксту падручніка: знаходзяць словы, якія адносяцца да характарыстыкі гістарычнага дзеяча, прадстаўленага на партрэце (Ф. Скарыны, Л. Сапегі, кііязя Вітаўта). Далей трэба вучыць аналізаваць партрэт бсз тэксту. Вучням прапануюцца процілеглыя характарыстыкі дзеяча, а яны выбіраюць тыя, што падыходзяць да партрэта; прапаноўваецца адказаць на пытанні. Пасля такой падрыхтоўчай работы можна даць вучням заданне самастойна саставіць характарыстыку гістарычнага дзеяча па нэўнай схеме. Так, для састаўлення характарыстыкі князя Вітаўта па партрэце можна прапанаваць наступную схему:

1. Каго на партрэце намаляваў мастак?

2. Як апрануты князь?

3. Што паказвае нам, што Вітаўт быў воінам?

4. Ці дазваляе карціна зрабіць высновы аб характары князя?

У далейшым вучням даюцца больш складаныя заданні, якія звязаны з параўнаннем партрэтаў гістарычных дзеячаў (напрыклад, Усяслава Чарадзея і князя Вітаўта).

Дзейнасны падыход ў навучанні патрабуе, каб вучні ўмелі ўзнаўляць вобразы мінулага, авалодвалі ўменнем састаўляць расказ, характарыстыку. У пачатковай школе для гэтага выкарыстоўваецца шэраг заданняў: узнаўленне расказа (пра Грунвальдскую бітву), апісанні (крыжа Е. Полацкай), характарыстыкі (Я. Мудрага); чытанне сюжэтна-апавядальньгх тэкстаў па ролях (расказ пра возера Свіцязь); састаўленне вуснага апісання, расказа з выкарыстаннем ілюстрацый (расказ па малюнку "Рагнеда і Ізяслаў"), з выкарыстаннем апорных слоў і выказванняў (апісанне сабора святой Сафіі ў Полацку з выкарыстаннем апорных слоў "велічны", "купалы", "крыжы").

Карысна прапаноўваць вучням практыкаванні па выяўленчым ўзнаўленні вобразаў мінулага: зрысаваць ілюстрацыю, зрабіць малюнак. У рабочым сшытку па прадмеце "Мая Радзіма - Беларусь" змешчаны заданні па выяўленчым ўзнаўленні гістарычньгх вобразаў: намаляваць знешні выгляд кургана; выразаць і наклеіць на фігуру воіна адзенне і ўзбраеіше; намаляваць рэчы, якія знаходзіліся ў памяшканнях замка і інш.

Заданні па ўзнаўленні вучнямі вобразаў гістарычных з'яў і асоб адпавядаюць такой асаблівасці пачатковага навучання, як вобразнае і вобразна-эмацыяльнае вывучэнне фактаў, калі менавіта на падставе вобразаў фарміруюцца гістарычныя веды.