Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

Раздзел II гісторыя беларусі ў паданнях, падзеях iмёнах

(18 гадзін)

Князёўна з трыма імёнамі. Легендарныя і летапісныя звесткі пра полацкую князёўну Рагнеду. Полацкі князь Ізяслаў - сын Рагнеды.

Яраслаў Мудры - сын Рагнеды. Старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян Кіеўская Русь. Асветніцкая дзейнасць Яраслава Мудрага і яго запавет сынам.

Усяслаў Чарадзей. Легенды і гістарычныя звесткі аб Полацкай зямлі. Полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Полацкі Сафійскі сабор як сімвал магутнасці княства і гістарычны помнік.

Еўфрасіння Полацкая. Жыццёвы шлях і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай. Крыж Еўфрасінні Полацкай як культурна-хрысціянская каштоўнасць беларускага народа. Стварэнпе Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы дойлідам Іаанам.

У абарону свасй зямлі. Аб'яднанне беларускіх і літоўскіх зямель супраць крыжацкай пагрозы ў адну дзяржаву - Вялікае княства Літоўскае. Вялікі князь Вітаўт. Грунвальдская бітва.

Па якіх законах жылі нашы продкі. Законы штодзённага жыцця людзей. Агульнанародны збор у Полацкім княстве - веча. Статут Вялікага княства Літоўскага. Леў Сапега.

Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў (3 гадзіны). Беларускія гарады ў гістарычным мінулым. Полацк і Тураў. Наша сталіца і абласныя гарады ў старажытнасці: гады ўзнікнсння, паходжанне назваў, гербы. Развіццё гарадскіх рамёстваў. Азнаямленне з гісторыяй паходжання назвы свайго населенага пункта.

Пад сценамі старажытных замкаў. Замкі на карце Беларусі. Крэўскі, Гродзенскі, Нясвіжскі, Мірскі замкі як помнікі гісторыі і культуры. Сынкавіцкая царква-крэпасць.

У краіне майстроў. Рамесныя вырабы беларускіх майстроў. Слуцкія паясы і іх выраб. Каіяровая кафля.

Ад батлейкі да тэатра. Народны лялечны тэатр - батлейка. Асветніцкая дзейнасць Сімяона Полацкага. Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Паланзз "Развітанне з Радзімай" Міхала Клеафаса Агінскага.

У што верылі нашы продкі. Вера ў існаванне духаў. Пры-няцце хрысціянства, будаўніцтва цэркваў і манастыроў, заснаванне школ. Праваслаўныя і католікі. Прыхільнікі іншых рэлігій. Верацярпімасць.

Пясняр сялянскай долі. Прыгонны стан сялян і яго адмена. Ф. Багушэвіч - абаронца працоўнага люду. Запавет Ф. Багушэвіча берагчы і шанаваць родную мову.

Славутыя дзеячы навукі і культуры. Даследаванні Яўхіма Карскага. Дзейнасць братоў Тышкевічаў. Адлюстраванне ў творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа тэмы роднага краю. Першы прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук гісторык Усевалад Ігнатоўскі.

Будаўніцтва новага жыцця. Кастрычніцкая рзвалюцыя і ўстанаўленне савецкай улады ў Беларусі. Утварэнне БССР і СССР. Развіццё народнай гаспадаркі: будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў і стварэнне кангасаў у 1920-1930-я гг. Развіццё культуры і адукацыі, вырашэнне моўнага пытання ў 1920-1930-я гг. Жыццё насельніцтва Заходняй Беларусі і ўз'яднанне яе з БССР.

Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (2 гадзіны). Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Мужныя абаронцы Брэсцкай крэпасці. Патрыятызм беларускага народа. Славуты партызан дзед Талаш і юны партызан Марат Казей. Дзейнасць падпольшчыкаў на чале з Канстанцінам Заслонавым. Трагедыя вёскі Хатынь. Лагер Трасцянец. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Легендарны подзвіг Трыфана Лук'яновіча.

Р а з д з е л III