Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кніга Мая Радзіма-Беларусь.docx
Скачиваний:
55
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
154.88 Кб
Скачать

III. Асаблівасці арганізацыі бягучага, перыядычнага і выніковага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў

Кантроль вучэбных дасягненняў школьнікаў ажыццяўляецца бягучы і выніковы (па выніках другога паўгодцзя).

Абагульняючая адзнака па выніках бягучага кантролю можа выстаўляцца як сярэднеарыфметычны паказчык. Бягучы кантроль улічвае пэўную незавершанасць працэсу навучашш, звязаную з падрыхтоўкай школьнікаў да сістэматычнага вывучэння гісторыі. Ён арыентаваны на высвятленне асабліва значных для дадзенага этапа навучання паказчыкаў, звязаных з вядучымі відамі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці. Пры правядзенні выніковага кантролю вызначаецца ўзровень засваення вучэбнага матэрыялу. Калі вызначаны бал не супадае з сярэднеарыфметычным паказчыкам бягучага кантролю, то рэкамендуецца выстаўляць у якасці выніковага вышэйшы бал.