Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры к экзамену по истории11111111.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
807.94 Кб
Скачать

5. Увядзенне и распаусюджванне хрысциянства на Беларуси. Культура беларуских зямель (VI – сярэдзина XIII). Культура беларуских зямель.

Афіцыйна Кіеўская Русь прыняла хрышчэнне ў 988 г. Ужо ў 992 г. у Полацку была заснавана епархія – царкоўная тэрытарыяльная адзінка, што кіравалася епіскапам. Была пабудавана першая царква ў імя Багародзіцы. Першымі епіскапамі былі грэкі (з Візантыі) ці балгары. У 1005 г. была заснавана Тураўская епархія. Абедзве епархіі ўваходзілі ў склад Кіеўскай мітраполіі. Самым вядомым тураўскім епіскапам быў наш славуты культурны дзеяч Кірыла Тураўскі (?-1183 гг.). Распаўсюджванне хрысціянства ішло досыць марудна, яно хутка пранікала ў сем’і феадалаў і знаці, купецкага люду, але амаль не мела ўплыву ў сельскай мясцовасці, дзе па-ранейшаму шанавалі старых паганскіх багоў. Гэтаму спрыяла суседства беларускіх зямель з балцкімі плямёнамі, што веравызнавалі язычніцтва. Да таго ж, тут спрабавала распаўсюдзіць уплыў хрысціянства заходняга абраду. Яшчэ ў 1013 г. у Тураве дзейнічаў біскуп Рэйнберг з Калобжыц, што прыехаў разам з дачкой польскага караля Баляслава, жонкай тураўскага князя Святаполка Ўладзіміравіча. Хрысціянская царква юрыдычна была адзінай, але паміж заходняй і ўсходняй часткай яе існавалі вельмі напружаныя адносіны. Па загаду вялікага кіеўскага князя Ўладзіміра Рэйнберг быў зняволены ў Кіеве, дзе і памёр. У 1054 г. хрысціянская царква канчаткова падзялілася на праваслаўе і каталіцтва, што дало ідэалагічную падставу ў XIII ст. нямецкім рыцарам рабіць напады на славянскія землі – яны ваявалі супраць “схізматыкаў”, ератыкоў і неслі разам з агнём і крыжом “сапраўдную” веру – каталіцтва. Адзін з метадаў пашырэння хрысціянства – гэта заснаванне манастыроў. Паводле некаторых звестак, першыя манастыры ўзніклі ўжо ў X ст. Гэта полацкі манастыр св. Іаана Прадцечы (заснаваны Торвальдам Вандроўнікам) і пінскі Лешчынскі (заснаваны кіеўскім князем Уладзімірам). Але дасканала вядома пра манастыры на Беларусі толькі з XII ст. У Полацку гэта – жаночы св. Спаса і мужчынскі св. Багародзіцы (заснаваныя Еўфрасінняй Полацкай), Барысаглебскі ў Бельчыцах пад Полацкам. У пач. IIX ст. у Тураве быў заснаваны жаночы Варварынскі манастыр (заснавала Варвара, жонка Святаполка Ізяславіча) і Барысаглебскі (у ім знаходзілася рэзідэнцыя епіскапа). Манастыры карысталіся значнай падтрымкай ад князёў, частка манахаў і манахінь былі са знатных феадальных родаў. Выдатнымі помнікамі пісьменнасці з'яўляюцца так званыя «Барысавы» і «Рагвалодавы» камяні. Каля Оршы знахо-дзіўся «Рагвалодаў камень» вышынёй 3 м з вялікай колькасцю надпісаў. (У часы барацьбы з рэлігіяй ён быў узарваны.) У Падзвінні іх вядома дзевяць. На шасці з іх значыцца імя Барыса, у сувязі з чым камяні называюць «Барысавымі». Гэта былі язычніцкія куль-тавыя камяні, на якіх полацкія князі загадвалі выбі-ваць надпісы хрысціянскага зместу. (Язычніцтва -рэлігійныя вераванні, калі чалавек абагаўляе розныя сілы прыроды.) Такім чынам яны дамагаліся пакла-нення язычнікаў хрысціянскім святыням, а таксама ўвекавечвалі свае імёны. Выключную навуковую каш-тоўнасць маюць берасцяныя граматы-пісьмы і даку-менты XI XV стст. на бярозавай кары берасце. Знойдзены берасцяныя граматы ў Віцебску, Мсціслаўлі. У Бярэсці знойдзены грэбень з дрэва (сам-шыту) з паслядоўна размешчанымі славянскімі літарамі (XIII ст.), які выконваў ролю «буквара». Пісьменнымі ў старажытных гарадах былі не толькі прадстаўнікі духавенства і знаці, але і простыя гара-джане.

Рукапісныя кнігі. У першай палове XI ст. пачалося летапісанне. Рукапісных царкоўных кніг XI XIII стст. захавалася няшмат. Ёсць звесткі аб існаванні По-лацкага летапісу, страчанага ў XVIII ст. Самай ранняй рукапіснай кнігай на Беларусі з'яўляецца Тураўскае евангелле (XI ст.). Летапісам гісторыі Кіеўскай Русі з'яўляецца «Аповесць мінулых гадоў», напісаная ма-нахам Нестарам у пачатку XII ст., а таксама Іпацьеўскі летапісны звод. Вяршыняй мастацкай літаратуры Ста-ражытнай Русі лічыцца «Слова аб палку Ігаравым». У ім прадстаўляюць цікавасць паведамленні аб полацкіх князях, асабліва аб Усяславе Чарадзеі. Кнігі пісалі на пергаменце. (Пергамент - спецыяльна вырабленая тонкая скура маладых жывёл.) Рукапіс складалі ў сшыткі, вокладкамі служылі дзве дошкі. Дойлідства. У 50-я гг. XI ст. ў Полацку быў пабу-даваны грандыёзны Сафійскі сабор. Ён меў сем купа-лоў, усярэдзіне быў аздоблены фрэскамі. Там знаходзіўся архіў, бібліятэка, дзяржаўная казна. (У пачатку XVIII ст. у час Паўночнай вайны сабор быў узарваны пры ўздзеянні войскаў Пятра I, затым у 1738 - 1750 гг. перабудаваны і ў такім выглядзе дайшоў да нас.) У сярэдзіне XII ст. на беразе ракі Палата была пабудавана Спаская царква Ефрасіннеўскага манастыра (майстар Іаан), размаляваная ўнутры фрэскамі (фрэска роспіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы). Да нашых дзён захавалася Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне (XII ст.). Дойліды царквы Барыса і Глеба вельмі шырока выкарыстоўвалі апрацаваныя ва-луны і керамічныя пліткі, якія, з'яўляючыся своеасаблівымі ўстаўкамі, утваралі вызначаны малюнак. Царква мела яшчэ некалькі асаблівасцей. Да ліку най-больш цікавых трэба аднесці круглыя слупы і наяў-насць вялікай колькасці галаснікоў - керамічных сасу-даў, якія ўмуроўваліся ў сцены будынка з мэтай паляп-шэння яго акустычных якасцей. У Камянцы ў канцы XIII ст. была пабудавана абарончая Белая вежа. Крыж Ефрасінні Полацкай. Праваслаўная царква адзначае свята «Уздвіжанне крыжа» 27 верасня. Крыж у храме паказваецца на чатыры бакі. Такім «уздвіжальным крыжам» быў шасціканцовы крыж Ефрасінні Полацкай. Зрабіў крыж у 1161 г. па заказе Ефрасінні Полацкай майстар Лазар Богша. Памер крыжа - 51 см у даўжыню, 1,5 см у таўшчыню. Па-верхня пакрыта залатымі пласцінамі, а бакі сярэбранымі. На залатых змешчаны выявы святых, выкананыя рознакаляровымі эмалямі. У 1942 г. крыж знік з Магілёва. Пошукі скарба пакуль вынікаў не далі. Сучасную копію крыжа стварыў у Брэсце мастак-ювелір Мікола Кузьміч. Ён працаваў над аднаўлен-нем крыжа на працягу пяці гадоў. У верасні 1997 г. крыж вярнуўся на месца, вызначанае Ефрасінней у 1161 г., - у Спаса-Ефрасіннеўскі Полацкі манастыр.

Ефрасіння Полацкая (1110 - 1173). Дачка полац-кага князя Георгія Усяслававіча (унучка Усяслава Чара-дзея), мела імя Прадслава. Калі дзяўчына даведалася пра намер бацькі выдаць яе замуж, то тайна збегла ў манастыр, дзе была ігуменняй яе цётка, і папрасіла пастрыгчы яе ў манашкі. У манастве атрымала імя Ефрасіння. Пазней ёй дазволілі жыць у саборы свя-той Сафіі ў прыбудаванай да яго мураванай келлі. У вольны ад малітваў час Ефрасіння перапісвала цар-коўныя кнігі, а прыбытак ад іх продажу аддавала бедным. Заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі цэнтрамі асветы ў Полацкім княстве. У кан-цы жыцця Ефрасіння здзейсніла падарожжа ў Палесціну да «гроба гасподня», дзе і памерла 23 мая 1173 г. Яна - першая жанчына з усходніх славян, якая была кананізавана ў святыя. Мошчы Ефрасінні знахо-дзяцца ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры з 1910 г.

Кірыла Тураўскі (~1130 - 1182) нарадзіўся ў Ту-раве ў багатай сям'і. Па жаданні гараджан быў пастаў-лены епіскапам Турава. 3 таго ж часу пачалася яго пісьменніцкая дзейнасць. Вёў перапіску з Андрэем Багалюбскім. Словы і прытчы Тураўскага яшчэ пры жыцці карысталіся шырокай папулярнасцю і яго празвалі Златавустам.

Клімент Смаляцiч (? - 1164) нарадзіўся ў Сма-ленску. З'яўляўся кіеўскім мітрапалітам і вялікім кніжнікам. На жаль, захаваўся толькі адзін яго твор «Пасланне Фаме прасвітару». Гэты твор сведчыць аб зараджэнні вальнадумства ў царкоўнай пісьменнасці ва ўсходніх славян, а таксама аб тым, што Клімент Смаляціч ведаў Гамера, Платона, Арыстоцеля.

Аўрамій Смаленскі нарадзіўся ў сярэдзіне XII ст. у Смаленску ў заможных бацькоў, якія да яго мелі 12 дачок. Пасля смерці бацькоў раздаў іх маёмасць мана-стырам, цэрквам, бедным, а сам пайшоў у манастыр. Яфрэм (вучань Аўрамія) напісаў «Жыццё Аўрамія Смаленскага» (каля 1240), дзе паказаў Аўрамія як ча-лавека, які пераносіў пакуты, здзекі, пакуль да яго не прыйшло сапраўднае прызнанне. У манастыры Аўрамій пражыў каля 50 гадоў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]