- •1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Бела-русі”. Перыядызацыя курса. Гісторыя Бел. – састаўная частка Сусветнай Гісторыи.
- •2. Гаспадарка і грамадскі лад людзей Беларусі ў старажытны час (100 тыс.Г. - да н.Э. - V ст. Н.Э.). Этнічны склад насельніцтва.
- •3. Рассяленне славян на тэрыторыи Беларуси. Дрыгавичы, радзимичы, крывичы. Паходжанне беларусау.
- •4. Зараджэнне феадальных адносин. Сутнасць и рысы феадализма.
- •5. Увядзенне и распаусюджванне хрысциянства на Беларуси. Культура беларуских зямель (VI – сярэдзина XIII). Культура беларуских зямель.
- •6. Утварэнне Вяликага княства Литоускага, Рускага, Жамойцкага. Пашырэнне тэрыторыи княства. Дзяржауны лад.
- •7. Сацыяльна – эканамичнае развиццё вкл. Феадальная гаспадарка. Катэгорыи сялян.
- •8. Этапы запрыгоньвання сялян. Сутнасць прыгоннага права.
- •9. Аграрная рэформа 1557 г., яе змест і вынікі.
- •10. Узаемаадносіны вкл з Польшчай і Маскоўскім княствам. Лівонская вайна. Люблінская ўнія.
- •12.Палітычны крызіс рп.Падзелы рп.
- •13.Уключ. Бел.Зям. У склад Рас.Імп. Паліт.Рас.Урада. На Бел.
- •14.Месца і роля царквы у феад.Грам-ве. Праваслауе,каталіцызм и уніяцтва на Бел.Культ.Бел. У XVII-xviiIст.
- •15.Развиц. Гарад. Бел. У XIII – пач. XVIII ст. Магдэбурскае права.
- •16.Развиццё рамяства и гандлю у XIII – XVI ст.
- •17. Сацыяльна-эканам. Развіццё Бел. У канцы XVIII – пер. Пал. XiXстст.
- •18.Грамадска – палітычны рух у першай палове XIX ст. Зараджэнне бел. Нацыян.-культурнага руху.
- •19.Адмена прыгон. Права. Асаблівасці бурж. Рэф. І контррэф. На Бел.
- •20.Развіцце сялянскай гаспадаркі у др. Пал.19 ст.
- •21.Развиц. Капитализму у прамысл. Будауництва чыгунак. Фармирав. Пралетарыяту.
- •22.Паустанне 1863г.Грам.-палит. Рух у 60-90-я гг.XIX ст. Абвастрэнне ситуацыи.
- •23.Прамысловасць і сельская гаспадарка у Беларусі у пач. ХХст.
- •24.Ревалюцыя 1905-1907 гг
- •25. Беларусь у гады і Сусветнай Вайны і Лютаўскай рэвалюцыі.
- •26 Кастрьгчніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Устанаўленне савецкай улады.
- •27.Беларусь у час савецка-польскай вайны.Рыжскі мірны дагавор і Беларусь.
- •28.Эканоміка Беларусі у перыяд нэПа.
- •29. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-ыя гг. Утварэнне ссср, узбуйненне тэрыторыі бсср.
- •30. Культ. І дух. Жыццё б-сі у 20-30 гг. XXст. Беларусізацыя, яе вынікі.
- •31.Бел. Нац. Рух пасля Кастрычнiцкай рэв-ыi.
- •32. Абвяшчэнне бнр
- •33. Стварэнне.Бсср. Першы Усебеларускі з'езд Саветаў.
- •34. Сацыяльна-дэмакратычны рух на Беларуси. Утварэнне палитычных партый и арганизацый беларускай арыентацыи.
- •35. Культ. Бел. У к. ХlХ- пач. Хх ст.
- •36. Iндустрыялịзацыя у бсср, шляхị правядзення ị вынịкị.
- •37. Калектывізацыя, этапы, метады і вынікі.
- •38. Грамадска-палітычнае жыццё ў 1928 - 1939гг. Канстытуцыя 1936г. Шлітычныя рэпрэссіі.
- •39. Заходняя Бел пад уладай Польшчы. Уз'яднанне беларускịх зямель.
- •40. Бсср у гады в а в. Фашысцкị акупацыйны рэжым. Партызанскị рух на Беларусị.
- •41. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў гады 4-ай пацігодкі
- •42. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •43. Беларусь у 50-я г.Навукова-тэхн. Прагрэс. Сельская гас.
- •44.Грамадска-паліт. І сац. Развіццё бсср у 50-я годы
- •45. Эканамічная рэформа 60-х гг. У бсср I яе вышкі
- •46.Культура Беларусi у 40-80гг.XX ст.
- •47.Нарастанне крызисных з’яў у ссср і бсср. Курс на перабудову.
- •48. Працэсы дэмакратызацыи у бсср. Фармираванне шматпартыйнасци.
- •49.Абвастрэнне эканамічнага і палітычнага крызіса ў ссср у іі пал. 80-х гг., асаблівасці яго праяўлення на Беларусі.
- •50. Беларусь на міжнароднай арэне ў 40-80-ыя гг. Прадстаўніцтва бсср у аан.
- •51.Узмацненне руху за нац. Адр-не. Дэклр. Вс бсср ад 27.07.90аб дзярж. Сув-це. Зак. Афармлен. Незал. Рб.
- •52.Распад ссср і утвар. Снг.Грамад-паліт. Жыццё незалеж. Беларусі.
- •53.Эканамічн. Разв-цё рб у 90-я гг.
- •54.Рб у сусв. Супольнасці. Знешняя палітыка.
- •55. Дух. І культурнае жыццё народа ў 90-я г.Г.
- •56. Развіц. Прам-ці і транспарту ў 70-80 г.Г.
- •57. С/г бсср у 70-пач. 80-х г.Г.
- •58. Роля рб у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы. Утварэнне Саюза Беларусі і Расіі
29. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-ыя гг. Утварэнне ссср, узбуйненне тэрыторыі бсср.
У 1921 г. пытанне аб патрэбнасці ствар. адзінай дзярж. на тэр. Сав. Расіі. адбыв. спрэчкі (1921-1922) аб саюзе. Былі прапанаваны 2 вар: 1) прапан. Сталін- ажыц. аутанаміацыю сав. рэспублік, г.з. уключ. іх у склад Рас. Федэр. з ауаномнымі правамі. 2)прапанавау Ленін- утвар. нов. дзярж. аб`яднанне, у які уваходзілі б на роуных правах усе сав. рэспублікі.Пасля кастрыч. рэв. Польша і Фінляндыя аддзяліліся ад Сав. Расіі. Аутарытэт Леніна быу большым, таму выбралі Яго прапанову У любым вар. улада павінна была належаць капіталістычнай партыі, якая фармір. па прынцыпу палітычн. дэмакрат. цэнраліма, які абяспечыу усебаковы кантроль за усімі Галінамі жыцця, г.з. што дзярж. улада была адціснута на 2 план, а партыйная улада кіравала краінай. На працяг. 1922 адбываліся канферэнцыі, форумы, дзе ідэя Леніна была падтрымана і 30 снеж. 1922-1 з`езд СССР. Быу створаны цэнтр. выканаучы камітэт, кір. якой былі наначаны кір. Рэспублік, якія увайшлі у СССР, а урад узначаліу Ленін. 30 снеж. 1922 г.- 4 рэсп. увайшлі у СССР: РСФСР, БССР, УССР, Закауказская СФСР (Арменія, Грузія, Азербайжан). Канстытуц. 1924 г. замац. ствар. СССР. У сакав. 1924 г. па хадатайсву бел. кіраун.( Чарвякоу, Жылуновіч) прэзідыум ЦВК СССР прыняу раш. аб вяртанні БССР 16 павеау Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняу.
Пасля завяршэння грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, а так сама правалу спадзяванняў бальшавікоў на “сусветную пралетарскую рэвалюцыю” паўстала пытанне далейшага існавання савецкіх рэспублік, створаных на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Ваенны саюз 1919 года страціў актуальнасць, а ярка акрэсленых форм палітычнага суіснавання пакуль не існавала. Зразумела, што вяртання да ўнітарнай дзяржавы накшталт былой імперыі так сама не магло быць. У кіраўніцтве РСФСР аформілась дзве тэндэнцыі аб’яднальнай дзейнасці – сталінская “аўтанамізацыі” і ленінская “саюзная”. І.Сталін прапаноўваў дамагацца ўключэння савецкіх рэспублік у склад Расійскай Федэрацыі як аўтаномных адзінак. Гэта стварала падставы для ўзнікнення сепаратысцкіх памкненняў і росту супярэчнасцяў у сацыялістычным лагеры. Ленінскі план прадугледжваў стварэнне саюзу незалежных самастойных савецкіх рэспублік (з правам выхаду), і гэты план атрымаў падтрымку ў рэспубліках. Але яшчэ да стварэння саюза рэспублік пачалося іх збліжэнне. У студзені 1921 года згодна з дагаворам БССР і РСФСР ствараліся аб’яднаныя наркаматы (ваенны, знешняга гандлю, фінансаў, ВСНГ, працы, шляхоў зносін, сувязі) – на базе адпаведных наркаматаў у СНК РСФСР. Пры ўрадзе Расіі стваралася Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР. У лютым 1922 года савецкія рэспублікі, у тым ліку БССР даверылі Савецкай Расіі прадстаўляць іх інтарэсы на сусветнай канферэнцыі ў Генуі, дзе вырашаліся пытанні пасляваеннага жыцця ў Еўропе. Актыўна праводзілася агітацыя за стварэнне саюзнай дзяржавы. У выніку большасць дэлегатаў IV Усебеларускага з’езда Саветаў (снежань 1922 г.) выказалася за стварэнне СССР. Была выбрана дэлегацыя на X Усерасійскі з’езд Саветаў (узначаліў А.Чарвякоў). Усерасійскі з’езд пачаў працу 30 снежня 1922 года, ён пераўтварыўся ў I з’езд Саветаў СССР. Былі абраны кіруючыя органы, у склад якіх увайшло 7 прадстаўнікоў БССР, у тым ліку А.Чарвякоў. Колькасць асоб у кіраўніцтве СССР вызначалася адпаведна колькасці насельніцтва рэспублік, таму РСФСР мела значную перавагу над астатнімі рэспублікамі. Да кампетэнцыі саюзнага ўрада адносіліся пытанні знешняй палітыкі, гандлю, фінансаў, узброеных сіл, шляхоў зносін, сувязі. Вырашэнне астатніх пытанняў заставалася за ўрадамі рэспублік і саюзнай Канстытуцыяй 1924 года не рэгламентаваліся. Пасля ўваходжання БССР у склад СССР паўстала новая праблема – неадпаведнасць тэрыторыі БССР і тэрыторыі, заселенай пераважна беларусамі, да тагож, на гэтай тэрыторыі існаваў склаўшыйся стагоддзямі гаспадарчы комплекс. БССР у 1922 годзе – гэта 6 паветаў былой Мінскай губерні з колькасцю насельніцтва 1,5 млн. чалавек. У сакавіку 1923 года кампартыя Беларусі звярнулася да кіраўніцтва РСФСР з прапановай вярнуць у склад БССР адабраныя ў студзені 1919 года тэрыторыі. ЦК РКП(б) згадзілася з гэтай прапановай, але кіруючыя партыйныя работнікі беларускіх губерняў (Смаленскай, Віцебскай і Гомельскай)у складзе РСФСР выказаліся супраць. Патрабаваліся вялікія намаганні, актыўная раз’ясняльная праца, каб пераканаць іх у неабходнасці аб’яднання з БССР. У сакавіку 1924 года VI Надзвычайны з’езд Саветаў БССР ухваліў аб’яднанне тэрыторый, праведзенае адпаведна рашэнню ЦВК РСФСР ад 3 сакавіка 1924 года. Да БССР было далучана 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай (былой Магілёўскай) і Смаленскай губерняў. Тэрыторыя павялічылася крыху болей, чым ў два разы, насельніцтва вырасла да 4,2 млн. чалавек. У жніўні 1924 года пачалася адміністрацыйная рэформа. Тэрыторыя БССР была падзелена на 10 акруг па 10 раёнаў. У межах кампактнага пражывання нацыянальных меньшасцяў ствараліся нацыянальныя Саветы (яўрэйскія, польскія, рускія, латышскія, нямецкія, украінскія). Аднак па-за межамі БССР засталася большая частка Гомельскай губерні і частка Віцебскай – Веліжскі, Себежскі і Невельскі паветы). У лістападзе 1926 года пасля вывучэння гэтага пытання Палітбюро ЦК УКП(б) прыняў рашэнне аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, у перадачы паўночных паветаў было адмоўлена. З 1926 года БССР уяўляла больш-менш адзіны культурны і гаспадарчы рэгіён, на тэрыторыі якого пражывала пераважная большасць прадстаўнікоў адной нацыі – беларусаў. 5-12 красавіка 1927 года на чарговым VIII з’ездзе Саветаў БССР была прынята новая Канстытуцыя БССР, якая замацавала тэрытарыяльныя змяненні і адзначыла некаторыя асаблівасці дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. Вышэйшым органам улады з’яўляўся Усебеларускі з’езд Саветаў. Дзяржаўнымі мовамі былі зацверджаны беларуская, руская, польская і яўрэйская. Мовай міжнацыянальных зносін вызначалася беларуская. З пачаткам НЭПа ў 1921 годзе адбылася адносная дэмакратызацыя жыцця, наколькі гэта дазваляла аднапартыйная сістэма. Аднак гэта не адзначала змяньшэння пастаяннага націска кампартыі на сваіх палітычных апанентаў. У выніку, у 1921 годзе самаліквідаваліся ці распаліся Бунд, Яўрэйская камуністычная партыя, была разгромлена Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (беларускія эсэры). Паступова аслаблі пазіцыі ўрада БНР у эміграцыі. Амністыя 1923 года асобам, якія не выступалі супраць савецкай улады са зброяй стварыла ўмовы для вяртання на радзіму часткі нацыянальных дзеячоў. А пачатак палітыкі “беларусізацыі” ў 1924 годзе паклаў канец існаванню палітычных цэнтраў БНР. На Берлінскай канферэнцыі ў кастрычніку 1925 года Рада БНР аб’явіла аб спыненні барацьбы супраць савецкай ўлады і аб самароспуску. Аднак маскоўскае кіраўніцтва ўважліва сачыла за сітуацыяй у кампартыях рэспублік. Рэгулярна ў нацыянальныя рэгіёну СССР пасылаліся партыйныя работнікі з цэнтра, а сярод кіраўнікоў кампартыі Беларусі з 1924 года і да смерці Сталіна не было ніводнага беларуса. Актыўна пашыралі дзейнасць прафсаюзы, галоўнай мэтай якіх стала абарона пралетарыяту ў барацьбе супраць нэпманаўскай буржуазіі. Хутка пашыраў свой уплыў сярод моладзі камсамол. Папулярнымі былі такія таварыствы, як Асаавіяхім, фізкультурныя аб’яднанні. На Беларусі дзейначалі філіялы Міжнароднай арганізацыі дапамогі змагарам рэвалюцыі, Чырвоны крыж (Беларускае таварыства). У рэчышчы барацьбы з рэлігійнымі ўстановамі пашыралі дзейнасць атэістычныя арганізацыі.