Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры к экзамену по истории11111111.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
807.94 Кб
Скачать

43. Беларусь у 50-я г.Навукова-тэхн. Прагрэс. Сельская гас.

З сярэдзіны 50-х гадоў у свеце пачалася эпоха навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, пабудовы постіндустрыяльнага грамадства. У 1955 г. Пленум ЦК КПСС прыняў курс на паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу, развіццё машына- і прыборабудавання, стварэнне сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі, новага абсталявання, сучасных тэхналогій і г.д. Беларуская ССР не была ў баку ад працэсаў здзяйснення навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. З аграрна-індустрыяльнай рэспублікі яна канчаткова ператварылася ў 60-я гады ў індустрыяльную з магутным вытворча-эканамічным і навукова-тэхнічным патэнцыялам.

У агульнасаюзным падзеле працы БССР належала важная роля ў вытворчасці машын, станкоў, сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі (МАЗ, МТЗ, БелАЗ у Жодзіне, мінскія заводы гадзіннікаў, падшыпнікавы, маторны і мотавеласіпедны, Мінскі і Баранавіцкі заводы аўтаматычных ліній, станкабудаўнічыя заводы ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Гомельскі завод вымяральных прыбораў, Магілёўскі аўтамабільны завод і інш.).

Са зменай кіраўніцтва СССР (Сталін памер 5 са-кавіка 1953 г.) у 1953 г. рабіліся захады па паляпшэнні сітуацыі у сельскай гаспадарцы. У верасні 1953 г. ад-быўся Пленум ЦК КПСС па сельскай гаспадарцы. Былі павялічаны закупачныя цэны і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі, спісана запазычанасць з калгасаў, заменена сістэма падаткаабкладання, што мела станоўчыя вынікі. Такім чынам, ужо к 1950 г. была адноўлена (амаль дасягнула даваеннага ўзроўню) гаспадарка рэспублікі, што стала фактычна працоўным подзвігам беларус-кага народа. Але сельская гаспадарка перажывала крызісны стан', што было звязана у першую чаргу з ваеннымі разбурэннямі, захаваннем адзінай калгаснай сістэмы гаспадарання і працягам палітыкі пе-раразмеркавання сродкаў з сельскай гаспадаркі у прамысловасць.

Беларусі з сярэдзіны 50-х гг. упершыню пасля вайны стала рэнтабельнай. У калгасах сталі стварацца грашовыя і прадуктовыя фонды для гарантавання рэгулярнай аплаты працы. З 1956 г. калгаснікі пачалі кожны месяц атрымліваць грашовыя авансы на працадні. У 1958 г. былі ліквідаваны МТС, тэхніка была прададзена калгасам.

44.Грамадска-паліт. І сац. Развіццё бсср у 50-я годы

З 1953-64 – паліт. адліга.

1 сакратар ЦККПСС—Хрушчоў, старшыня саветаў міністраў – Малянкоў. Рашэннем 1956г. 20-га з’езда КПСС наметілі змяненні паліт. курсу, разрыў з многімі сталінскімі пастулатамі і традыцыямі. Даклад Хрушчова:”Аб кульце асобы Сталіна і яго выніках” спроба падняць заслону сталінскіх злачынстваў. З 1955-63г. на Бел. рэалібітавана 5619 чал. – М.Гекала, Галадзед, Крыніцкі, але не згаджаліся на рэабілітацыю Жылуновіча, Чарвякова, Ластоўскага, Лёсіка, Ігнатоўскага. Гам-паліт жыццё было складаным і супярэчлівым, але былі некаторыя паліт. свабоды, ціск зменшыўся. Адбываўся паступовы працэс лібералізацыі. Ён закрануў розныя сферы грам-паліт жыцця. Было наладжана рэгуляр скліканне партыйных з’ездаў і пленумаў ЦККПСС і саюзн. Рэспубл. Стала шырока практыкавацца абмеркаванне партыйных дакументаў у друку і на сходах прац. Калектываў. На Бел партыйную арг-цыю узначал Мазураў і Машэраў. Пашыраўся удзел насельніцтва ў грам-паліт рабоце. С 1959 існавала грамад.ініцыятыва “за камуністычную працу”.Пашыраліся міжнародн канатакты, уводзіліся дакументы. Многіх людей выпусцілі з лагераў ГУЛАГа, масавае будаўніцтва жылля, быў даны штуршок да развіцця гаспадаркі., хім прам-ці навуцы і тэхнікі.

Агульная колькасць насельніцтва к 1965 г. павялічылася да 8,5 млн чалавек, што адбылося як за кошт натуральнага прыросту, так і у выніку перасялення з іншых рэспублік. Міграцыя насельніцтва у пасляваен-ныя гады была даволі інтэнсіўнай. Прыток адбываўся у сувязі з увядзеннем у строй дзеючых сотняу новых прад­прыемстваў, што выклікала патрэбнасць у рабочая сіле. У весцы змяншалася колькасць насельніцтва.

Палепшыліся жыллевыя ўмовы насельніцтва. 3 1956 па 1965 г. 3 млн чалавек атрымалі жылле. Але патрэб­насць у ім ні у той час, ні пазней так і не была задаволе-на. Увогуле патрэбна адзначыць, што гады хрушчоўскай «адлігі» былі адносна спрыяльнымі у сацыяльным развіцці рэспублікі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]