Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры к экзамену по истории11111111.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
807.94 Кб
Скачать

26 Кастрьгчніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Устанаўленне савецкай улады.

Восенню 1917 г. яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамічнае становішча краіны. Набалеўшым было пытанне аб міры. Насельніцтва пакутавала ад цяжару ўтрымання больш як двухмільеннай арміі Заходняга фронту. Значна знізіўся агульнажыццевы ўзровень. У народзе ўзраслі антыўрадавыя настроі. Усе тэта спрыя-ла бальшавікам ажыццяўляць курс VI з’езда РСДРП(б) на ўзброенае паўстанне. Яны пачалі актыўна праводзіць сваіх прадстаўнікоў у Саветы і у верасні 1917 г. дабіліся значнага поспеху, але толькі у буйных прамысловых цэнтрах краіны (на Беларусі — Мінск і Гомель). Слабыя пазіцыі у Саветах бальшавікі імкнуліся кампен-саваць узмоцненай агітацыяй сярод салдат Заходняга фронту, якія, будучы змучанымі вайной, ахвотна паддаваліся гэтай агітацыі. Бальшавіцкія арганізацыі на Беларусі на 95 % складаліся з салдат. Тэта давала бальшавікам магчымасць разгарнуць падрыхтоўку ўзброеных фарміраванняў (Чырвонай гвардыі) для захопу ўлады. 25 кастрычніка 1917 г. рабочыя і пабальшавіцку настроеныя салдаты пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б) зверглі Часовы ўрад. 26 кастрычніка II Усерасійскі з’езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу у цэнтры і на месцах. Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым радые атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання у Петраградзе. Мінскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай. 3 турмаў былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. 3 іх быў арганізаваны Першы рэвалюцыйны полк. Пад ахову былі ўзяты чыгуначны ву-зел, урадавыя і ваенныя ўстановы, пошта, тэлеграф, вай-сковыя радыестанцыі. Былі створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. Супраціўленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т. Калатухіным. Камітэт увеў у Мінск Каўказскую дывізію і прад’явіў Мінскаму Савету ўльтыматум з патрабаваннем перадачы яму усей улады у горадзе і на Заходнім фронце. Перавага сіл у тэты момант аказалася на баку Камітэта выратавання, і Мінскі Савет пайшоў на часовы кампраміс з ім. Неўзабаве у Мінск прыйшоў браніраваны поезд з па-бальшавіцку настроенымі войскамі. Суадносіны сіл змяніліся. Камітэт выратавання не адважыўся пайсці на ўзброены канфлікт. Уладу у Мінску і на Заходнім фронце ўзяў у свае рукі ВРК. Ён распусціў Камітэт выратавання, а Калатухін быў арыштаваны. Пры дапамозе ВРК бальшавікі распускал! Саветы, у якіх не мелі пераважнай большасці, праводзілі іх перавыбары і такім чынам забяспечвалі ўсталяван-не сваей улады. У Магілеве знаходзілася Стаўка глаукаверха, якая ўзначальвала барацьбу супраць бальшавікоў. Вакол яе гуртаваліся царскія генералы і афіцэры, цэнтральныя органы буржуазна-ліберальных і дэмакратычных партый. Савецкі ўрад аб’явіў генерала М. Духоніна звергнутым з насады Вярхоўнага галоўнакамандуючага рус-кай арміяй за адмову пачаць перагаворы аб міры з нямецкім камандаваннем і пакласці канец кровапра-літнай вайне. У Магілеў былі накіраваны прабаль-шавіцкія ўзброеныя сілы. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла у рукі ВРК. Вярхоўным галоўнака-мандуючым быў назначаны прапаршчык М. Крылен-ка. Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады у рукі Саветаў у арміях Заходняга фронту. Пасля кастрычніка бальшавікі пачалі фарміраванне адзінай структуры органаў улады і кіравання. У кастрычніку 1917 г. былі скліканы з’езды рабочых і сялянскіх дэпутатаў, з’езды армій Заходняга фронту. Быў створаны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту Аблвыкамзах. Яго старшыней стаў бальшавік М. Рагазінскі. Тады ж быў створаны і Савет народных камісараў (СНК) пад старшынствам К. Ландэра. Былі ліквідаваны існаваўшыя дагэтуль органы мясцовага самакіравання — гарадскія думы і управы, земскія ўстановы. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы—адзіныя паўнаўладныя органы, якія праводзілі палітыку толькі адной партыі - бальшавіцкай. Яна ўключала:

1) устанаўленне рабочага кантролю за дзейнасцю прадпрыемстваў;

2) нацыяналізацыю прадпрыемстваў;

3) зямельную рэформу (павелічэнне надзелаў сялян, у весцы сталі пераважаць сераднякі. Значная колькасць былых маенткаў пераўтворана у саўгасы, камуны, арцелі);

4) меры па паляпшэнні матэрыяльнага становішча рабочых: 8-гадзінны рабочы дзень, страхаванне рабочых, гарантаваная зарплата, адкрыцце біржаў працы, арганізацыя грамадскага харчавання, бясплатнае медыцынскае абслугоўванне;

5) ліквідацыю непісьменнасці дарослага насельніцтва;

6) жорсткую барацьбу супраць царквы.

Бальшавікі з дапамогай салдат Заходняга фронта ўзялі ўладу ў свае рукі. Услед за Мінскам савецкая ўлада асталявалася і ў іншых гарадах Беларусі. Быў утвораны адзіны абласны выканаўчы камітэт і Савет Народных Камісараў, праведзены першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні: нацыяналізацыя прамысловасці, уводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень, канфіскоўваліся памешчыцкія гаспадаркі, ствараліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян і інш. Адбыліся кардынальныя змены ў галіне культуры. Пашыралася сетка школьных устаноў, шмат увагі ўдзялялася ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. Пачаліся карэнныя пераўтварэнні ва ўсіх сферах жыцця беларускага народа. Кастрычніцкая рэвалюцыя – не выпадковая з’ява, а заканамерчы працэс грамадскага развіцця Расіі. Пры ўсіх неадназначных адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі, трэба прызнаць, што яна як ні адна іншая падзея, сказала глыбокае ўздзеянне ні толькі на народы Расіі, але на ход сусветнай гісторыі. За кароткі час краіна пераўтварылася ў магутную індустрыяльную дзяржаву, з якой лічыўся увесь свет. Дзякуючы кастрычніку беларускі народ здабыў сваю дзяржаўнасць, стварыў магутны эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]