Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры к экзамену по истории11111111.doc
Скачиваний:
36
Добавлен:
25.12.2018
Размер:
807.94 Кб
Скачать

52.Распад ссср і утвар. Снг.Грамад-паліт. Жыццё незалеж. Беларусі.

У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум аб заха-ванні СССР, у якім прынялі удзел 9 з 15 рэспублік, 7 яго ўдзельнікаў выказаліся «за». Але дзяржаўны пе-раварот у Маскве у жніўні 1991 г., які меў на мэце захаванне СССР, толькі паскорыў яго распад. 18 жн. 1991 г. Янаеў (віцапрэзід.), Паўлаў (прэм’ерміністр), Пуга (мін. унутр. спраў), Кручкоў (старш. КДБ) абвясцілі аб хвар. Гарбачова і перах. улады у іх рукі.

. Ельцын выдаў загад аб забар. дзеян. КПСС. 25 жн. 1991 – Вярх. савет (старшыня – Шушкевіч, зам. - Дзіменьцій) выдаў закон. “Аб дзярж. сувірэнітэце БССР (пераіменав. у РБ, герб, сцяг). 8 снежня 1991 – распад СССР, стварэнне СНД (Белав. пучша, рэзідэнцыя Віскулі, прымалі удзел: Ельцын (РФ), Шушкевіч, Кебіч (РБ), Краўчук (Укр.)). 25 сн. 1991 г. Гарбачоў падпіс. указ аб спыненні ім функцыі прэзід. СССР.

Адбылася замена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. 19 верасня 1991 г. на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі былі зацверджаны назва «Рэспубліка Бела­русь», герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг. 14 мая 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаў-ных сімвалаў рэспублікі, якія існуюць і се'ння: герба і сцяга. Сцяг складаецца з дзвюх гарызантальна размеш-чаных палое чырвонага і зяленага колеру, ля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны ар-намент чырвонага колеру на белым полі.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі пачалася работа па фарміраванні органаў дзяржаўнага кіравання. Былі створаны Узброеныя Сілы. Арганізаваны мытная служба, новая банкаўская сістэма, камітэ-ты па кіраванні дзяржаўнай маемасцю і па знешніх эканамічных сувязях. Адбываліся змены у структу­рах органаў дзяржаўнай улады і кіравання у цэнтры і на месцах.

У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

15 сакавіка 1994 г. быў прыняты новы, пяты па ліку,

сноўны Закон. (Канстытуцыі у Беларусі прымаліся у 1919, 1927, 1937, 1978 гг.) Дапаўненні і змяненні да Канстытуцыі 1994 г. былі прыняты у лістападзе 1996 г. Новая Канстытуцыя карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдніх. Адпаведна Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная сацыяльна-пра-вавая дзяржава.

Характэрнымі рысамі новага Асноўнага Закона Беларусі з'яўляюцца:

замацаванне у якасці эканамічнай асновы разнас-тайных формаў уласнасці;

устанаўленне роўнасці дзяржавы і грамадзяніна, іх узаемных абавязкаў;

гаранты! правоў і свабод;

падзел і ўзаемадзеянне улад;

прамы характар дзеяння нормаў Канстытуцыі.

У гэтым дакуменце чалавек абвешчаны вышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы. Дэмакратыя ажыц-цяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інсты-тутаў, ідэалогій і поглядаў. Ідэалогія палітычных партый, рэлігій або іншых грамадскіх аб'яднанняў не можа ўста-наўлівацца у якасці абавязковай для грамадзян.

Канстытуцыя замацоўвае асноўныя прынцыпы арганізацыі дзяржаўнай улады у рэспубліцы. Дзяр-жава засноўваецца на прынцыпе падзелу ўлад: зака-надаўчай, выканаўчай і судовай. Падзел улад на сама-стойныя галіны, якія дзейнічаюць у рамках Кансты­туцыі, стрымліваючы і ўраўнаважваючы адна другую, - неабходная ўмова дэмакратычнай прававой дзяр­жавы. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт Рэс­публікі Беларусь. Прэзідэнт прадстаўляе Рэспубліку Беларусь у адносінах з другімі дзяржавамі, забяспеч-вае палітычную і эканамічную стабільнасць, ажыццяў-ляе пасрэдніцтва паміж органамі дзяржаўнай улады. Выбіраецца на 5 гадоў прамым галасаваннем. 10 ліпе-ня 1994 г. першым Прэзідэнтам быў выбраны Аляк-сандр Рыгоравіч Лукашэнка. 9 верасня 2001 г. у рэс­публіцы адбыліся другія прэзідэнцкія выбары. Прэзі­дэнтам Рэспублікі Беларусь ужо у першым туры зноў быў абраны А.Р. Лукашэнка, за якога прагаласавалі 75,6 % ад агульнай колькасці тых, хто ўдзельнічаў у галасаванні.

Парламент - Нацыянальны сход Рэспублікі Бела­русь - з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь. Парламент складаецца з дзвюх палат - Палаты прадстаўнікоў (ніжняя палата) і Саве-та Рэспублікі (верхняя палата). Склад Палаты прадстаўнікоў - 110 дэпутатаў. Іх выбранне ажыццяў-ляецца на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, пра-мога выбарчага права пры тайным галасаванні. Савет Рэспублікі з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва (па б чалавек ад кожнай вобласці і г. Мінска, 6 чалавек назначав Прэзідэнт). Срок паўнамоцтва Парламента -- 4 гады. Парламент прымае законы, якія датычацца розных бакоў жыцця.

Выканаўчую ўладу у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе Урад - Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь- центральны орган дзяржаўнага кіравання. Урад у сваей дзейнасці падпарадкоўваецца Прэзідэнту і нясе адказнасць перад Парламентам Рэспублікі Беларусь.

Мясцовае кіраванне і самакіраванне ажыццяў-ляецца грамадзянамі праз мясцовыя Саветы дэпу­татаў.

Вышэйшая судзебная ўлада у Рэспубліцы Беларусь належыць судам:Канстытуцыйнаму Суду, Вярхоўнаму Суду і Вышэйшаму Гаспадарчаму Суду. Суды ажыц-цяўляюць правасуддзе на аснове Канстытуцыі і прыня-тых у адпаведнасці з ей іншых нарматыўных актаў.

2 красавіка 1997 года ў Маскве было падпісана пагадненне аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі, а 8 снежня 1999 года – Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]